Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не, гэта старыя прыяцелі, прадвечныя дружбакі, якіх не разальеш вадой, не разгоніш парай. Многа рэек пасцёрлася за доўгія гады, пагнуліся кастылі, тысячы буксаў перагарэлі, паз'езджаны сотні паравозаў, а чалавечае жыццё - крэмень: ні яму сонца, ні золь, ні вятры, ні завеі. Кулдыкнецца паравоз пад адшыб, тут яму і канцы. А глядзіш, машыніст выберацца цэлы з-пад расшчэпленых колаў і праз дзень, праз другі зноў вядзе паравоз. Чалавек жывучы, а дружба яшчэ больш жывучая. Счэпшчык Іван быў калісь качагарам на паравозе і ў старыя гады ездзіў разам з Андрэем. Таму і дружбакі старыя. Вось і цяпер, калі счэпшчык блыхой шныпарыць паміж буфераў, Андрэй, назіраючы за ім са свае будкі, крычыць:

- Глядзі, раздаўлю, сцеражыся!

І ў той жа час думае: «Трэба асцярожней, а то, чаго добрага, цісканеш знянацку, спячэш з чалавека блінец. А ці ж гэта доўга: стары Іван, не такі ўжо ёмкі, як раней, спозніцца, не патрапіць у час праслізнуць між талерак, а то паслізнецца часам».

І, асцярожна націскаючы на рэгулятар, Андрэй прымушае сваю «кукушку» плаўна прыстаць да вагонаў, без штуршкоў, без торгання. Нават тады, калі счэпшчык прасвішчыць у свой свісток, што «гатова, давай уперад», Андрэй чакае, пакуль вылезе з-пад вагонаў Іван, і толькі тады дае ход сваёй «кукушцы»; праўда, Іван злуе часам:

- Нешта ты спіш занадта; раз свішчу - паязджай!

Як жа, ён стары счэпшчык, ён прывык усё рабіць на хаду: на хаду прычапляць, на хаду выскакваць з-пад вагонаў, на хаду хапацца за вагонныя ці паравозныя прыступкі, на хаду скакаць каля стрэлак. Усё на хаду.

Але не ўвесь жа дзень на хаду. Станцыя невялікая. Манеўры ў большасці ўдзень. І калі замігцяць семафоры за станцыяй і абалье месяц рэйкі сярэбраным святлом - тады адпачынак. У апошні раз прабраскоча «кукушка», забярэцца ў тупік і стаіць там спакойна да раніцы.

Тады стары Андрэй дастае з прамазучанага куфэрка, што стаіць за тормазам, шчарбаты чайнік, налівае яго вадою з тэндэра і, калі гараць яшчэ дровы, прымайстроўвае чайнік ля топкі. Потым дастае паклю, старанна выцірае ёй запэцканыя мазутам рукі, дастае з куфэрка ручнік і пракопчаны змылак і ідзе да вадакачкі. Там ён старанна наводзіць «туалет».

- Без туалету нельга. Адразу патрэскаюцца рукі і нос аблупіцца, дый твар не халява - яму мазутнага бляску не трэба, - так кажа заўсёды Андрэй, калі, памыўшыся старанна, расчэсвае перад разбітым люстэркам свае рэдкія рудыя космы. Барады ў Андрэя няма.

- З барадой ля машыны нязручна: і ў мазут умажаш, дый яшчэ абсмыліць часам, а ў дадатак і кабета не паважае: што ты, кажа, з памялом прэшся.

Прывёўшы ўсё да парадку, Андрэй садзіцца на сукаваты цюльпак перад топкай і моўчкі чакае вячэры. Хутка шчарбаты чайнік пачынае выказваць адзнакі непакою, і падскаквае накрыўка, нос пускае гарачыя пырскі, увесь чайнік пачынае трымцець, як у той ліхаманцы. Ледзь прыкметная ўсмешка прабягае па шчаціністым твары Андрэя.

- Пазлуй у мяне, пазлуй, і вось я ўжо зніму цябе, дык як запару... ну і чай жа важнецкі будзе...

Такім жа манерам, як чайнік, прымайстроўваецца патэльня з салам. Тут ужо Андрэй робіцца весялейшым, бо больш работы: трэба круціць, трэба пераварочваць, бо недагледзіш - перапячэцца.

- Неспакойны ж элемент гэта сала, да чаго сквірчыць, да чаго верашчыць, нібы той начальнік станцыі.

Ад печанага сала па ўсіх лініях разносіцца прыемны пах. Да таго прыемны, што дзяжурны стрэлачнік, чмыхнуўшы некалькі раз носам, памкнуўся быў даць лататы дахаты, але, успомніўшы, што да змены яшчэ далёка, нехаця паклыпаў да будкі. Там ён так узяўся праціраць ліхтарнае шкло, што ад яго засталіся адны аскялепкі.

- То ж спакуса, даруй ты, Божа, вячэраў бы дзе-небудзь у хаце, а то на табе, узапрэцца на паравоз і пачынае ладзіць яечні.

Пах ад сала непакоіць не толькі стрэлачніка. Вось некалькі рамонтных рабочых, якія начуюць звычайна летам на станцыі, таксама, як па камандзе, павялі насамі і ўтаропіліся на паравоз.

- Вячэрае... Айда, хлопцы, класціся яшчэ рана, а там і чаю пап'ём.

У госці да Андрэя збіраецца цэлая хеўра моладзі. Андрэй смачна вячэрае і частуе хлопцаў чаем. Хутка да кампаніі іх далучаецца стрэлачнік, зойдзе на аганёк пуцявы абходчык Антон, які ходзіць заўсёды падвязаны хустачкай. Бразнуўшы молатам і падсумкам з кастылямі і памацаўшы шчаку, ён лезе на прыступкі і, скрывіўшы твар, кажа «дзень добры».

- Каму як, а ў цябе, нябось, нядобры. Баляць?

- Баляць, каб на іх нарад. - І Антон зноў мацае шчаку, нібы хоча лішні раз упэўніць усіх у прычынах свае хваробы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x