Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Шалясцяць галінкі лазняку прыбярэжнага ад мядовага падыху ночы. Булькае вада чорнымі пузырамі. Дзесьці там, далёка, на тым беразе, мусіць, на старой сівой званіцы, прагудзеў мілагучны звон і пранесліся гукі ў цёмных пахучых туманах ночы, скалыхнуўшы паветра медна-шоўкавымі невядомымі хвалямі.

- Эх, мусіць, дзве гадзіны ўжо...

І зноў напружаная цішыня, закаваная ў ланцугі чакання, чакання невядомага, магчыма, страшнага, чакання непазнанага, якое нават пасля пазнання становіцца зноў таемным, зноў чаруючым для чалавечага сэрца.

Вымі сэрца сваё, адкрый перад ім усе таямніцы жыцця, ахутай цеменню і халоднымі туманамі ночы і падстаў яго пад свінцоваагнёвыя віхры, і замрэ яно болем ціхім, салодкім, заные ад суму і радасці - у гэтым вось яно - непазнанае і чаруючае...

Цішыня. На тым беразе загарэлася іскра, мусіць, неасцярожны вартавы запаліў папяросу, закалыханы цішынёю ночы і марамі аб далёкай Познані.

Загарэлася іскра і згасла, і толькі Васька дыша часцей, і гарачы шэпт яго апальвае твар мне.

- Вось успомню я, успомню... Каменні шэрыя... Слізкія сцены ліпучыя і пратухлы кут... А сэрца, яно, браце, пустое, і ніякай у ім радасці, ні агню ў ім, ні дыму - усё копаць адна, беспрасветная копаць...

І закончаны думкі.

І забруджаны рукі.

І сэрцу так хочацца жыць, яно хоча цвісці... І скажуць тады яму сцены ліпучыя, брыдкія шэрыя каменні:

- Каханне - што каханне? Каханне - штука няхітрая, толькі дай чацвяртак і пазнаеш, што на свеце салодкае.

Так, чацвяртак... і салодкае робіцца горкім, і ўсё жыццё тады - тухлыя сцены памыйніцы. Не ў адным каханні справа. Дорагі яшчэ вочы людскія. А калі яны, гэтыя вочы, глядзяць на цябе халоднымі пузырамі бычынымі, а людскія заткалы-раты гнусавяць ляніва:

- Гэй ты, чалавек...

- Шантрапа...

- Замухрыжаны шкет...

- Што будзеш рабіць тады, хіба ноч расцвіце перад табой пахучымі краскамі... Не, папаўзуць нудныя думкі твае шэрай змяёй па слізкіх каменнях, і сэрца патопіш у бруд. А цяпер... што цяпер, братка мой, родненькі, дарагі... Я цяпер...

З-за лазнякоў чуцен голас каманды:

- Уніз, на пантоны. Ды глядзі, не бразгаць і ніводнага слова, ні гуку - замры, бы вадою раты наліўшы.

І адразу ўсіх кідае ў хмель, хмель гарачы, вясенні і разам хмель восені яснай, калі ясныя думкі і гарачая кроў. А рукі і ногі нібы наліваюцца сталлю, і цела спружыніць, і ўглядаюцца вочы ў сляпую цемень ночы і ў цёмную слепень будучыні.

Булькае вада чорнымі пузырамі, пена віроў ліжа ногі, і гойдаюцца калыскі-масткі зыбучыя, масткі пантонныя.

А ў сэрцы музыка. Граюць цудоўныя струны аб непазнаным, таемным, і гукі музыкі дзіўнай то запальваюць кроў агнямі, то астуджваюць яе крыштальнымі льдзінкамі... Але тонуць ільдзінкі, растайваюць у гарачым хваляванні крыві.

Наўкол цішыня, толькі ціхія ўсплёскі вады, усплёскі прыдушаныя.

І раптам сіратой адзінокай прагрымеў выбух стрэлу. Бліснула ціхая цемень залатою істужкай агню. Здаецца, з хвіліну цішыня яшчэ мацней згусціла свае невядомыя фарбы, здаецца, ноч яшчэ ніжэй апусціла свае мяккія чорныя крыллі.

Толькі хвіліну...

І, абуджаючы лясы і цёмнае неба, узняўся і нібы зашалясцеў у паветры магутны рокат, усё сільней, сільней, запальваючы мора агню, і над морам вогненным замітусіліся ў карагодзе шалёным цудоўныя іскры.

Закіпела вада наўкол. Скалыхнуліся масткі зыбучыя, вадзяныя пырскі змяшаліся са свінцовымі віхрамі...

Штосьці вялікае прасвірчэла з гарачым звонам у паветры, бухнула недзе блізка, і ўзвілася вада ў агнявы клубок, які разляцеўся вадзянымі і сталёвымі пырскамі.

Гудзенне сталі змяшалася з завываннем свінцу, сударгавай трэллю вінтовак, і цёмнае далёкае неба пералівалася па ўсёй сваёй шырыні хваравітымі дрыжачымі ўспышкамі.

А ўжо там, на тым беразе, узнімаліся віхрам новыя гукі.

То чалавечыя грудзі, напружваючы радасцю сілы, рассякалі паветра грамавымі выкрыкамі «ўра».

І ў гэтых гуках раставалі, ніклі свінцовыя песні і ржавае свішчэнне сталі. Цемень ночы паблякла, паліняла, зрабілася шэрай, празрыстай.

Бераг стаў нашым.

* * *

А раніцою, калі першы промень сонечны прастроміў прапахлыя порахам халодныя туманы над Бугам, мы пахавалі сваіх таварышаў. І пахавалі Ваньку разанскага і Ваську, Ваську Шкетава. Яны памерлі ад ран.

Санітарка Насця, сціраючы назойлівую слязу з вока, чытала ліст, які напісала яна пад Ванькіну дыктоўку. Ліст быў дадому:

- «...І пішу табе, дарагая мая супруга Алена, не палохайся ты... І шлю табе паклон з непераможнага палка нашага... І яшчэ табе паклон ад сырой зямлі і жадаю табе шчасця і долі, а таксама і маім дарагім сынам. І яшчэ пішу табе, што я ўжо...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x