• Пожаловаться

Міхась Лынькоў: Над Бугам: выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў: Над Бугам: выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2002, ISBN: 985-02-0535-0, издательство: Мастацкая літаратура, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Міхась Лынькоў Над Бугам: выбранае

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Міхась Лынькоў: другие книги автора


Кто написал Над Бугам: выбранае? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Бач, гузік - невялічкая справа, а павінен ён, гузік гэты самы, сваё месца мець, бо не можа адзежына быць без яго, як, напрыклад, карабін твой без затвора.

- Ну, параўнаваў... яшчэ што скажаш...

- А то і скажу, павінна кожная рэч сваё месца ведаць, іначай, голуб мой, не парадак. Вось я, напрыклад, сябе вазьму, хіба я чалавек цяпер...

- А хто ж, мо блыха вадзяная?

- А мо горш і блыхі. Бач, мазалі чэшуцца, ім працы падай, а дзе яе возьмеш. Каторыя ўжо суткі ідзём, а хоць бы штыком паварочаць, ці што...

- Хто ж вінават, калі ўцякаюць без памяці белыя, ніяк не дагнаць іх...

- Так, не дагнаць...

Іван зноў корпаецца ў сваім мяшку, наводзіць парадак, складвае да месца ніткі, кавалачак воску, агрызкі засаленай паперы, абмусолак аловачны, пудэлачак з-пад ваксы з іголкамі і сухарны мяшочак з цукрам, старанна зашыты, будучы падарунак жонцы. Пераклаўшы ўсё ў парадак, агледзеўшы зноў пару новых, толькі што атрыманых, летніх анучак, Іван доўга любуецца на сваё багацце, на сваю салдацкую гаспадарку, уздыхае разы са два, завязвае мяшок і вымае з-за пазухі скомканы канверт, закаплены салам. То ліст ад жонкі.

Калі няма чаго рабіць, Іван заўсёды чытае гэты ліст, чытае паціху ўголас, каб чуў і сусед.

- «...І яшчэ кланяецца табе ўсеніжаючым паклонам сын твой Кірыл Іванавіч і гаворыць ён ужо «тата». І яшчэ пішу табе, дарагі супруг мой, Іван Сяргеевіч, што жыта на «лужках» вымакла зусім, затое на гары і пад лесам сцяной ідзе, не пралезеш. І яшчэ ў цялушкі ўжо рогі выраслі і болей каровы не ссе. І ці праўда, Вань, што белыя нехрысці, не нашае веры, так і на сяле бабы баюць. І яшчэ пішу табе, дарагі мой супруг, Іван Сяргеевіч, што жысць мне не ў жысць, і калі лягу я цёмнай ночанькай, ніяк вочы не самкну, бо ў іх слёзы стаяць і пакута мая, доля мая гарапашная, бо не маю я шчасцейка пацалаваць цябе ў твае сахарныя вусны. І яшчэ жадаю табе скорага поспеху ў справах рук тваіх і ўсякага шчасця ў тваёй салдацкай долі».

- Так-ак... жаласлівая ў цябе баба, відаць, - уздыхае сусед і круціць цыгарку з газеты.

- Баба, браток, як баба, найлепшая баба, што і гаварыць, на ўсё спрытна.

- Гэй, ты, пяхцер, разлёгся тут бабай разанскай, нельга і да арбы падысці, - раздаецца раптам голас Ваські Шкетава, прыйшоўшага з вёскі.

- Ну, ты памалу, не рыкай, - бурчыць спакойна Іван.

- Табе гавару ці не, павярніся, дарогу дай.

- Можаш з другога боку падысці.

- А я табе гавару - павярніся!

- Адчапіся...

- А-а-а... дык ты так... пачакай жа, я цябе павярну...

Васька Шкетаў цягне Івана за нагу ад арбы. Ён і так бы падышоў да арбы, але як жа, хіба можа хто станавіцца Ваську на дарозе. Іван сапе, чырванее і, злаўчыўшыся, дае па шапцы Ваську. Апошні адразу кідае нагу, бо чуе, як нешта ліпкае і цякучае льецца за каўнер, льецца па твары, залівае шыю і вушы.

Іван на хвіліну слупянее ад перапалоху, потым заліваецца грамавым рогатам, і толькі бабы-фурманшчыцы, сашчарэпіўшы рукі, галосяць:

- А Божачка ж мой, забілі, бач, і мазгі пацяклі.

А «забіты» спрытна бяжыць да рэчкі, скідае шапку, старанна абмывае галаву і каўнер гімнасцёркі, потым доўга лае Івана:

- Пяхцер ты разанскі, елкі-палкі, і больш нічога, бач, усе яйкі пад шапкай пабіў, вось табе і дуля цяпер, а не яешня, пасмакуй цяпер трасцу з макам.

- Хопіць з цябе яшчэ ў кішэнях, а пагавары вось толькі - і тыя патаўку.

- Ат, з табой гаварыць, елкі-палкі.

І каб далей ад граху, Васька ідзе да цяпла і пячэ моўчкі ў прысаку яйкі, цярпліва перасыпае іх гарачым вуголлем. Сядзіць і маўчыць, а ў галаве мітусяцца думкі, лянівыя думкі, туманныя.

«Хутка яйкі спякуцца... Ну і што ж з таго? З'ем я іх, ну і што ж, болей нічога... Дурань быў, не сцягнуў курыцы, а была нішто, і зручна б узяць, эх, падзакусіў бы, елкі зялёныя... Але што з таго, глупства ўсё, хіба вось галіфэшку справіць мадней, каб дуліся на ўвесь свет пузырамі гэткімі важнецкімі з чырвонымі кантамі, - нябось, і дзяўчаты не крысіліся б тады. Але што дзяўчаты, хіба іх не бачыў, і, елкі-палкі, калі сам я... эх, што гаварыць, нічога не варты, мухаморына адна, так нешта нейкае з боку прыпёку...»

І ўспамінаецца Ваську не жыццё, а нейкае непаразуменне - быў падкухарам, быў і чалавекам у тракціры, потым неяк здарылася - захляснула Ваську жыццё цёмнай хваляй, і куды ні кінь на жыццёвыя сцежкі мінулыя, на іх толькі боўтаюцца кішэні павыразаныя, павыціснутыя шыбы акон, клумкі бялізны крадзенай, цёмныя сінякі пад вачамі і пабітыя рукі, пабітыя ногі. Праўда, успамінаецца яшчэ тоўстая Манька, якая дарыла каханне за пяць пятакоў, і было гэта каханне гарачэй да тых, хто звінеў серабром перад меддзю, хто не ўглядаўся, даючы пятак, - якога ён года. І так брыдкі былі яе потныя абнімкі, калі, круцячы любоў, яна гнусавіла часам:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Быков Василь: Выбранае
Выбранае
Быков Василь
Міхась Лынькоў: Міколка-паравоз
Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Янка Брыль: Дзе скарб ваш
Дзе скарб ваш
Янка Брыль
Генрых Далідовіч: Міг маладосці
Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч: Жывы покліч [Выбранае]
Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.