Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Плакала Насця, не ведала, як ліст пасылаць, калі ён не дапісаны, - не дачакаўся Ванька канца дыктоўкі. Плакала Насця, і каціліся слёзы на сіратлівы мяшок салдацкі. Ванькін мяшок - яго пасылала Насця ў разанскую вёску нечаканым падарункам Ванькавай жонцы...

Васька не пісаў нікому, толькі ўсміхаўся шчаслівай усмешкай сваім таварышам, ды збялелыя вусны шапталі апошнія, незразумелыя для некаторых словы:

- Эх, позна, позна, і так рана, рана...

1926

Андрэй Лятун

- Эх, Андрэй, Андрэй, да чаго ж ты дажыў, да чаго ж дастукаўся: ні раздолля табе, ні жазлоў, ні пуцёвак... Стой, гібей са сваёю «кукушкай-свістушкай», чакай гнілых шпал платформу, адвядзеш за паўсотні сажняў. Не жыццё, а маслёнка мазутная. І ні пары табе наддаць, ані поўны ход, ні табе семафоры крылатыя, ані вёрсты, ані рэйкі бліскучыя, што мігцяць-сакацяць пад грымучымі коламі... Так, браце Андрэй, сядзі цяпер і не рыпайся. А чаму? Таму што слабыя мы сталі, а віною ўсяму: годы точаць падшыпнікі, не разгонішся цяпер, не раз'едзешся... А іначай кажучы, старасць - не радасць. Баста! Годзе! Ад'ездзіўся!

Так разважае часам сам з сабою стары машыніст Андрэй Сапун, які калісьці вадзіў дзесяткі год кур'ерскія цягнікі і які калісьці меў славу адважнага, смелага машыніста. І звалі яго тады не Андрэй Сапун, а Андрэй Лятун, бо яго цягнікі не хадзілі, а ляталі. Ён любіў пад'язджаць да кожнай станцыі з уласціваю толькі яму пыхаю і смеласцю. Заўсёды стрэлачнікі ўваходных стрэлак закрывалі вочы, калі праносіліся каля іх віхрам шалёныя вагоны не менш шалёнага цягніка. Вось-вось, здаецца, шыбане пад адхон паравоз, пашчапаюцца колы на крыжавінах ці ў пух разляцяцца стрэлкі.

Але неяк абыходзілася добра; цягнік віхрам падлятаў да станцыі і раптам спыняўся як укопаны.

Праўда, калі якая-небудзь важная асоба набівала гуз на лбе пры такой астаноўцы - Андрэю даводзілася крута. Яго зводзілі з высокай будкі пасажырскага паравоза, і цэлага паўгода ён прымушаны быў ездзіць з таварнымі цягнікамі. Але толькі паўгода. Потым зноў - пасажырскі і, урэшце, кур'ерскі, на якім праездзіў Андрэй палавіну свайго жыцця.

Гэта нямала. Не жалезныя вочы, не сталёвыя рукі чалавек мае, а звычайныя вочы, звычайныя рукі чалавечыя. А агнёў на пуці не злічыш: і белыя, і зялёныя, і чырвоныя. Ззяюць яны на стрэлках, зіхацяць на семафорах высокіх, мігацяць на далёкай лініі. Паспрабуй, паўглядайся ў марозную ноч - у вятры, у завеі - на мігценне агнёў, паўглядайся не ноч і не год, а цэлыя гады, - праміргаеш зоркія вочы, памутнее бляск іхні, пагасне іх позірк. І не толькі вочы. Бачыш, высахлі грудзі - на іх дыхае страшыдла-печ, песціць холадам снежная замець - горача і маразяна.

Вось чаму на «кукушцы» Андрэй. Старасць. Немач. Вочы сталі нязоркія, вушы нячуткія, слабая рука - трасецца на рэгулятары. І не дзіва, калі счэпшчык Іван, які двойчы падаў сігнал «паравоз - пад вагоны», гучна лаецца:

- Не чуе, панчоха старая, хоць ты яму свішчы ні свішчы. Пайсці і падштурхнуць хіба, заснуў мо...

Счэпшчык ідзе да паравоза, лезе на прыступкі і прарэзліва свішчыць-верашчыць над самым Андрэевым вухам.

Задрамаўшы над топкай, Андрэй усхватваецца з перапалоху, працірае вочы і, агледзеўшыся, падступае з кулаком пад Іванаў нос:

- Ты глядзі ў мяне, блыха крыжавінная. Ужо я табе пакажу, як над вухам гугнець, людзей непакоіць. Калі-небудзь пападзешся, гад, прышчамлю буферамі, як жабу, - не піснеш...

- «Кукушкай» прышчэміш?

Андрэй не адказвае. Дый ці можна адказаць чалавеку, які так зняважліва ставіцца да паравоза. Хоць гэта і паравоз не паравоз, а так сабе, непаразуменне нейкае, але ўсё ж такі машына, і павінна яна павагу мець і пашану належную. А то нб табе, «куку-у-шка».

Андрэй моўчкі кладзе руку на рэгулятар і пагардліва пытае, гледзячы зверху ўніз на Івана:

- Куды?

- Айда на чацвёртую лінію, прычэпка вагонаў.

- Ну?

- Што - ну? Да транзітнага. Гружаныя. Падбаў у свой самагрэй пары.

- Ну, гэта ўжо мая справа.

Іван маўчыць. Андрэй торгае гудок, моўчкі паварочвае рэгулятар. Іржавы манеўровы паравоз пачынае дрыжаць усім сваім старым нутром, ахутваецца, як воблакамі, парай і раптоўна, забуксаваўшы і забразгаўшы на ўсе свае жалезіны і жалезінкі, кранаецца з месца.

- Змазаў бы хоць, вушы праскрыпіш, - не сцерпіць счэпшчык.

- Вось я ўжо калі-небудзь ды змажу, ну і змажу, месца жывога на табе не пакіну.

- Ну, годзе, чаго там, глядзі, куды едзеш...

Можна падумаць, што стары машыніст і счэпшчык злуюць адзін на другога, што яны лютыя ворагі, што яны толькі і думаюць аб помсце, крыўдах і іншых падобных рэчах.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x