Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Цялушка ж...

І ўсміхнулася.

- Вот жа няхай так і будзе...

А што яно «так» - добра й не ведала. Толькі ўсміхнулася, бо дужа ж смешныя гэтыя валасы настырбучаныя. І ўсмешка расплылася на твары, злілася з позіркам сарамяжлівым, што кінула на людзей, на суседзяў бліжэйшых, на аўстрыякаў. І позірк той Янук спаймаў, спаймаў і засіліў, і цяжка было адвесці яго, ад воч яго адысці. Толькі згасла ўсмешка, схавалася пад расніцамі, ды зацеплілася сэрца цеплынёю, трапяткою, глыбокаю.

- Даруй жа мне, Божа. - Адагнала думкі звычайныя, жаночыя, чалавечыя.

Ішлі з цэрквы ўдзвюх з Таццянай Козішкінай. Пасябравалі на працы ў фальварку. Таму і хадзілі разам. І гаварылі разам, абменьваліся думкамі разам. І думкі, як свечкі тыя, што з цэрквы няслі ў гэтую ноч, калі дванаццаць Евангелляў. Такія ж палахлівыя, трапяткія.

- Бачыла і я... Як зірнуў на цябе, а ты, нібыта салома тая, - пырх, і гатова...

- Дужа-то...

- А ты не дужкай, хлопец ён над хлапцамі хлопец, даў бы Божа кожнаму прыгажосць яго і спрыт...

- Не кажы, Таццяна, грэх... Ды яшчэ ў святую ноч...

- Ат... святую...

- Ціху ты.

- Чаго цішкаць і чаго саромеешся? Калі што, дык я і скажу яму, перадам, што любіш яго, заляцаешся...

- Дурная, ён жа не наскае веры, краю не наскага, аўстрыец...

- Толькі-то клопату, рукі ж у яго наскія, на работу на наскую спрытныя.

- Кінь хаця!

Ішлі далей моўчкі. І ў кожнай былі думкі свае. Звычайныя, жаночыя, чалавечыя. І нехта не гаварыў, а шыпеў адзаду, глытаючы словы, пырскаючы слінай:

- Іш ты яе, кабыла... Нагуляла, і дзе што падзелася. І жывучая, як кошка, бач ты яе, раздабрэла. Ліпучае да жыцця гэта байструцкае племя... З Настуляю, бач, пасябравала.

- Пойдзем хаця хутчэй... - падагнала сяброўку Настуля.

11

Ахіналі ноч туманы.

Вільготныя, цёплыя, якія бываюць хіба толькі ў красавіцкія ночы, калі чуеш, здаецца, як дыхае зямля, як прачынаецца яна ад зімовага сну, ад зімовае скутае нерухомасці. Цурчаць гучныя ў цішыні ручаіны, шумяць вадаспады лагчын, і ў хмялявым паветры, напоеным сокамі абуджанай вясною зямлі, узнікаюць таемныя галасы, таемныя гукі. То шархане аб бераг нерасталая крыга, то сава кігікне раптам у кусце, напалохаўшы нечаканасцю сваёй стомленага падарожніка, то падасца лёд на балоце, асядзе альбо ўздымецца, узадраўшы прымерзлыя купіны, махавіну пухнатую, - з карэннем выскубе яе і падрэжа. І гук той, як цяжкі ўздых, ляціць павольна над полем, над лесам, над дарогай лесавой, балацянаю.

Тады настаражваецца сэрца і б'е часцей у такт узбуджаным сілам зямлі і цямрынь ночы настаражвае вуха. І чалавек прыслухаецца: да начы, да зямлі, да яе вялікага і таемнага подыху, у якім захована неўміручая радасць - радасць нараджэння жыцця. Новага, з новай зелянінай палёў і лясоў, з новаю чырванню красак, з новаю цеплынёю сонца, з пяшчотамі веснавога ветру, з росамі, туманамі, дажджамі, з радаснымі нястрашнымі грымотамі. Грымне раз - і набрыяюць сокамі вербалозы, у колькі тых свірысцёлак загудзіць дзетвара, свірысцёлак, гукі ў якіх, як кволыя палявыя званочкі, як цурчэнне ручаёў пад ценкімі шкельцамі ледзяных убораў.

Грымне два - ахінуцца берагі кураслепам, нібы і сонца ападзе на лугі, жаўціню сваю цёплую скіне з недасяглых вышынь.

Грымне тры - і кволая зелень убярэ палі, будзе буяніць рунь, расцвітуць мурагі пахучымі краскамі: сінімі, чырвонымі, блакітнымі. І над краскамі тымі будзе пчаліны гуд, гуд бадзёры, як жыццё, як змаганне, як слодыч узвіхуранай працы.

Ахіналі ноч туманы. Цёплую красавіцкую ноч.

Ішла бясконца дарога. І такія ж бясконца думкі ішлі, узнімаліся, наляталі гурбай на спадарожнікаў. Цямрынь ночы хавала іх постаці. Толькі чуваць было, як длыпаюць наперадзе размераныя крокі аднаго, ды адзаду, крыху збоку, паспяшае за імі другі, часам уподбежку, сапучы, кідаючы на хаду абрыўкі слоў, абрыўкі сказаў:

- Дык пусцілі, кажаш?

- А як жа іначай, Іван Іванавіч? Ці гэта мне за другіх сядзець, чужыя грахі на свой карак прымаць... Дужа тое... І так, бадай, больш як паўгода прасядзеў...

- Па суду пусцілі?

- Ды ўжо ж... І колькі гэта ўсё прыставалі як смала, чапіліся: прызнайся ды прызнайся, Жаранкоў, і нічога табе не будзе... Добра-то прызнацца... Хто гэта гатоў на сябе сіло ўздзець? Уга...

- Та-ак... Дык памучылі, кажаш?

- Ці шчэ ці годзе... Няма чаго казаць, на гэта яны аматары. Ама-а-тары, ліха на іх... Каб на што-што, а на гэта спрыт маюць, вя-я-лікі спрыт. Яны, брат, цябе вышпігуюць а дазвання, а да нітачкі. І душой ты не вінаваты, а прасіцца станеш - пусціце хаця жывога...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.