Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прачытаўшы, доўга думаў, які загаловак паставіць на такім важным пратаколе. Поркаўся ў справах свайго папярэдніка, але нічога агульнага не знайшоў у старых пратаколах. «Пратакол аб пабіцці морды», «Рапарт аб хуле на Госпада Бога», «Пратакол аб дзякавай курыцы, якую зверскім чынам забіла пападдзя», цэлая процьма нядоімачных спраў, а тапельнікі не траплялі ў рукі.

- А напішу вот «Пратакол аб тапельніку», няхай начальства само разбіраецца...

Пра шапку не пісаў.

А на кардоне яшчэ доўга, бадай з паўгадзіны, вучыў Сідара Мацвей Юльевіч. Ушчуваў:

- Ну, і надаўбень жа з цябе, каб гэта ды клопаты лішнія набываць. Дзе ж твае вочы былі? Хіба не мог вот проста з ружжа забіць, тут яму й суд і закон. Бо сказаў бы потым, што напаў на цябе, лес крадучы. І хто на цябе слова сказаў бы. А так і ў Сібір запакаваць могуць, калі, скажам, даведаюцца...

- Ды я ж... Не ведаю, як трапілася яно... Такі ж, даруй Божа, выпадак...

- Глядзі ж, дурань, каб надалей мне такіх жартаў у лесе не вырабляць.

- Слухаю, паніч... Ніколі ўжо такое не трапіцца са мною...

- Глядзі ж.

14

Прыходзіла ў капліцу Гарпіна, жонка Лявонава. Доўга ўзіралася на твар, на ногі, што тырчэлі з-пад дзіравай дзяругі. Нема білася ў плінтусы дзвярэй і, сеўшы на ганку капліцы, глядзела без усякае мэты на мястэчка, на сінія лясы навакол, на пясчаныя бугры, курганы над Дняпром - вот жа ўлетку сонца на іх пячэ, як зірнеш у дзень ясны - нібы пара над імі светлая, празрыстая, трапяткая. Трымціць, пераліваецца. Намагалася плакаць, але толькі балелі вочы, высахшыя і пачырванелыя за гэтыя дванаццаць дзён. Зайшла ў хату к Мірону па Яўхіма.

- Яўхімка, вазьмі ты, галубок, свечку якую ды йдзі ты хаця Псалтыр пачытай. Няхай жа, як у людзей. А я ўжо табе на сарочку чаго-небудзь адрэжу ці штаны якія там Лявонавы...

- А не зломак, і так пачытае... - мармытнуў з кутка Мірон. - Ідзі ўжо, няхай яго душы лягчэй будзе.

Хацелася Лявончыку не пусціць Яўхіма - дужа там псалтыры чалавеку дапамогуць. І часта папікаў ён Яўхіма за справы боскія: за клірас, за Псалтыр. Але не рашыўся: жывым папрокам думкам яго была постаць Гарпіны: шукалі вочы яе дапамогі ў людзях, падсобку таго, падтрымкі, слова таго суцяшальнага.

А раніцой, калі закапвалі Лявона на клодаўі, курчылася ў сударгах Гарпіна на сваім рыпучым ложку, нема крычала, сцяўшы зубамі дзяругу. У нагах корпалася заклапочаная Агапка - бабка-аднавочка. І вот ужо след блядай усмешкі асвяціў канапаціны змучанага твару, ды засмяглыя вусны прашапталі глуха:

- Ну, як яно, бабка, там... Хлопчык? Дзевачка?

І ўсмешка разгарэлася на твары, шырылася, адпачывала стомленае, спакучанае цела.

Павярнуўшыся ад акна, праказала бабка:

- Нежывенькае, мая ты маладзіца. Не шанцуе, бачыш, табе... Хлопчык, але ж не дыхае...

Усмешка на твары згасла, пашарэлі на ім канапаціны. Ды ўздых глыбокі коўдру прыўзняў, апусціў.

- Што ж, бабка, трэба і за гаспадарку прымацца, трэба ж і мужыка праведаць на клодаўі...

- Ляжы ўжо, дурная, не кратайся. Дзіва-то, столькі папакутвала... А Лявона пахавалі ўжо. Ляжы... Печку сяк-так я выпалю. Аддыхай хаця...

15

Думка аб жаніцьбе Банадыся не давала спакою Хвядосу. І лепшае пары, як у Цыбала Івана, не знайсці яму. Да работы спрытная, ведае, як гаспадарку весці, а дзе, дык і мужчыне не саступіць. Што касавокая трохі, дык ад таго ж галава балець не будзе. А галоўнае, грунт тады. Ды яшчэ які. І так яно пад нагамі цвёрда, а тады й не падыходзь, калі гэта з Цыбалам у саюзе. Згаварыцца вот хіба, каб з мядзведзем гэтым. Яму - як у пень таўчы - упрэцца, і хоць ты аглоблі ламай. Не чалавек, а шула тое дубовае. Затое ж рукі дасціпныя, нечага сказаць. І нерухавы, здаецца, сам, а як павернецца, так усё да яго і ліпне, да рук да яго.

І кожнага вечара заглядаў да Івана.

- Дык як жа, пане Іване, будзем сватамі ці бо не суджана нам...

- Ды яно, пане Хвядос, і Бог нам судзіў... Ці я супроць? Яно, канечне, нязручна толькі мне. Каб гэта вот у прымні ўзяць, яно б лацвей было, куды лацвей для мяне, бо ці мне ж з гаспадаркай такой управіцца?

- Уга... Даніла вун падрастае.

- А што яму, смаркатаму. Яму абы яшчэ з гаспадаркі цягнуць, капейчыну якую на цукеркі. Ужо гаспадар з яго... Але я ўжо думаў-думаў і сяк і так узважыў... І нічога, браце, не выходзіць, прыйдзецца-такі аддаць гэта дачку маю за твайго Банадыся, хіба ўжо сватоў шлі...

- Вот бы й подаўна так...

Святым адвячоркам Хвядос сядзеў з Цыбалам і строіў яму ўсякія планы.

- Усё сяло так, браце, у рукі возьмем, пішчом пішчэць будуць, аж пацячэ з іх...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.