Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Б'юць?

- Б'юць... Ва-а-жнецкі б'юць... Так цябе злямцуюць, што ляжыш толькі ды думаеш: і навошта толькі людзі стараюцца, кулакоў не шкадуюць, сябе знясільваюць. Бо ўсё ж дарэмна, хіба ж я чалавека забіў?

- А каб і забіў?

- Што вы, крый мяне Божа... І да чаго вы?

- Гэта так... Да слова... Бачыш, худога чалавека і забіць не грэх...

- Дык жа худога, але ўсё ж грэх, няхай яго лепш пярун заб'е... На тое ж і суды ёсць, каб разабрацца. Вось і я... Не вінаваты, ну дык і пусцілі, навошта ж ім трымаць мяне.

- Затое ж пратрымалі колькі.

- А як жа? Тут закон, нічога не зробіш... Закон, ён, Іван Іванавіч, па галоўцы не гладзіць. На тое ж і закон.

Ішлі і маўчалі. Жаранкоў думаў аб хаце - нябось, хапілі гора, бедалагі, - думаў аб двух цалковых, што засталіся яшчэ за Лейбам, каб жа, крый Божа, не наняў ён каго-небудзь новага. Зайздросціў Івану Іванавічу: шчаслівейшы то чалавек на свеце, ні жонкі ў яго, ні дзяцей - вольная сабе галава: рабі што хочаш, ідзі куды хочаш. Аднак як сказаць - рабі што хочаш... Вось хоць бы яны...

- Іван Іванавіч!

- Ну?

- А вось, скажам, такая справа. Ніяк я тут не дабяру, што і да чаго. Сядзелі са мной - уга, колькі іх пазганялі - чыгуначнікі гэтыя самыя, прайдзісветны народ. Баставалі яны там, ад работы адмовіліся. Ну, і пасадзілі іх у турму. А за што ж саджаць, скажам? Ну, адмовіліся ад работы, вялікі клопат, другіх наймуць; а гэтыя самі па сабе. Пры чым жа тут турма?

- Турма, кажаш? За забастоўку. Вось што.

- Як гэта за забастоўку? Нешта я не разумею.

- Не разумееш? Яно і я не разумею... Ты вот сядзеў столькі, а за што ты сядзеў, запытацца. Не адкажаш. Ды твая справа - не так ужо і вялікая справа. Але ж і то вось колькі месяцаў вошы пакарміў.

- Гэта было...

- Бачыш жа, было... Нізавошта карміў, бо закон такі, царскі закон, каб схапіць чалавека і няхай сядзіць. Ім клопату мала, што ў цябе дзеці, што ў цябе жонка. А вось забастоўшчыкі, рабочыя. Скуры дзяруць з іх, у дзесяты пот уганяюць. А дома ў гэтага рабочага дзеці з голаду пухнуць, прусу пажывіцца нечым, бо бясхлебіца, нішчымніца. Ясна, што рабочыя хочуць, каб па-людску жыць, каб ведаць, за што працуеш, каб з голаду не памерці. Таму і забастоўка. На работу не ідуць, чыгунка стаіць. А гэта ўжо закон не дазваляе. За гэта закон у турму садзіць... Не бунтуй, паставілі цябе на працу, працуй, і без ніякіх хітрыкаў. Дадуць што - дзякуй, не дадуць - пакланіся.

- Дзіва што, пакланіся... Гэта, Іван Іванавіч, механіка тут, як бачу я, не такая ўжо хітрая. Вось яно што забастоўка. Але ж і цара зневажаюць. Другі гэта пачне, дык хоць ты вушы закладай. Так і думаеш, вось жа добра, што няма ля цябе ўрадніка нашага, ён бы табе сялёдкі задаў за такія размовы.

- Цара, кажаш? А ты разумей - пакуль будзе цар, датуль будзеш ты за некага ў турме сядзець, датуль будуць рабочыя пухнуць з голаду. Іначай не будзе, бо цар над усімі панамі пан, а любы пан з табой не пасябруе.

- Уга, куды там... Знайшоў сябра. Вот бы я, скажам, і хоць бы сабе пан упраўляючы... Ды што я кажу, куды там...

І нават засмяяўся Жаранок. Смяяўся доўга, з надрывам, і ўсё здзіўляўся: сябры. Ну і сябры... Каб то вас паляруш узяў...

Іван Іванавіч маўчаў. Быў недарэчным і дзікім гэты смех, бо не было нічога смешнага: ні ў словах, ні ў думках, ні ў гэтай самотнай цішыні, што агарнула дарогу, прыдарожныя кусты.

Успомнілася, што сёння велікодная ноч, вунь свіціцца цяпельца ля царквы, мігцяць водбліскі на разгалістых ліпах, хутка зазвоняць на Васкрашэнне. Ноч, у якую даруюць грахі, у якую людзі павінны любіць людзей, кожнага чалавека, у якую ўсе людзі павінны быць братамі. Добрыя браты. Калі ёсць у цябе рукі, дык і іх адбяруць у цябе на сваю патрэбу тыя, за кім закон, за кім ураднік і прыстаў. Узялі цябе, схапілі, як арыштанта, штурхалі, як злодзея, пасадзілі на тыдзень. За што? Што брат твой у дэпо працуе, што брат твой рабочых бунтуе? Ну, добра. Няхай сабе бунтуе, ягоная гэта справа. А я пры чым? Хіба затым, каб прыставу калымажку дарма паправіць? Узялі. А пры чым удава Барташыха? А пры чым Жаранок? А пры чым Напрэй Казёл, колькі-то са старога паздзекаваліся. І добрая гэта справа - у чалавека страляць: дэзерцір? А зачым вайна? Дужа яна Антосю патрэбна? Ці мне, скажам? Прападзі яно ўсё пропадам...

Цішыня ночы прарэзалася працяглым і гучным звонам. Раз, два, яшчэ раз. І заліліся званы ў вясёлым і шалёным карагодзе, абудзілі самотную цішыню палёў і лясоў, заскакалі пагалоскамі сярэбранымі па дарогах, усмешкамі разліліся на бляклых тварах - пост прайшоў, разгаўляйцеся, добрыя людзі, святкуйце, радуйцеся, налягайце на пірагі велікодныя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.