Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае

Здесь есть возможность читать онлайн «Міхась Лынькоў - Над Бугам - выбранае» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2002, ISBN: 2002, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Над Бугам: выбранае: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Над Бугам: выбранае»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу народнага пісьменніка Міхася Лынькова (1899-1975) увайшлі лепшыя апавяданні, аповесці "Апошні зверыядавец", "Міколка-паравоз", урыўкі з рамана "На чырвоных лядах".

Над Бугам: выбранае — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Над Бугам: выбранае», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хведар Жаранок толькі-толькі руку ўзняў, каб лоб перажагнаць, ды так і павісла рука - углядаўся ўсё ў адзін бок, спыніўся нават.

- Іван Іванавіч, што ж гэта?

За царквой, што свіцілася ў водблісках велікодных агней, за сялібамі панскімі ўздымалася зарыва. Было яно нерашучае, трапяткое, нібы ціснула на яго цемрынёй сваёй ноч, апускала да самай зямлі, у мігценні, у водбліскі на высокіх таполях, на ліпах, на высокай званіцы. Але ж толькі некалькі мігаў распраўляла зарыва свае пурпуровыя крыллі і раптам узнялося, ахапіла паўнеба, уздымаючы вёрткія снапы залатых іскраў, якія ўзляталі і чэзлі ў хмарах чорнага і шызага дыму.

І раптам заблыталіся велікодныя званы і заместа вясёлага перазвону задзілінькалі ў палахлівай роспачы, у адчаі, у трывозе. Адразу набрыняла ноч страхоццем, сполахам, сабачым тужлівым брэхам.

- Эге, дык гэта ж пажар. Ды панскае гарыць. Няйначай, гумно?

- Як відаць...

- От жа... - і нешта яшчэ хацеў сказаць Жаранок. Мо аб тым, што ўсё ж такі не шкадуе ён панскага дабра. Мо аб тым, што і добра, калі трохі правучыць пана пажар, няхай не забываецца на Бога, няхай не забываецца на мужыка. Мо аб тым, што колькі то машын адных папсуецца ў гумне - адна малатарня чаго варта - вот бы мужыку іх... Хацеў сказаць, але змоўк і толькі ўздыхнуў.

- Ты гэта чаго?

- Я? Так... Хвацка гарыць. Дужа ж гарыць, Іван Іванавіч, адным вобмегам прахам усё пойдзе. Але ці доўга пану на новую абзаводку прыстарацца. Яму гэта ў мазалі не ўлазіць, карак не трэ.

- Вот гэта ты правільна кажаш, зусім правільна.

- Аб чым?

- Аб панскім дабры, пра карак панскі.

І хаця трывогаю пасцілалася ноч, хаця ў тужлівай роспачы захліпаўся сабачы брэх і злавесна калыхаліся ў далёкім небе пурпуровыя крыллі, неяк пругкімі рабіліся стомленыя ногі, і нешта блізкае на радасць, на ўзбуджанасць працінала думкі і сэрца. Дыхалася вальней, думалася смялей. І нібы званчэй цурчэлі ў абочынах мутныя ручаі, весела булькацелі пад ценкімі, крохкімі шкельцамі.

Ледзянымі шкельцамі, што нікнуць раніцой, чэзнуць пад веснавым сонечным променем.

ЧАСТКА ШОСТАЯ

4

Калі пад'ехаў Банадысь да стажка, нешта кінуліся коні ўбок, зашасталі палахліва вушамі.

«Мо воўк дзе ў парасніку ўшыўся...» - мільганула думка ў Банадыся. Ён прывязаў коней, агледзеўся. На замерзлым балацянішчы грудзіліся шматлікія стагі сена, некаторыя былі ўжо звезены, і на месцы іх чарнелі незацярушаныя снегам сцяжарні.

«Дабра вот, дабра панакашвалі людзі... А нашага, бадай, болей... Прыйдзе вясна, колькі тады грошай трапіць у кішэню. Праўда, у бацькаву. Але ж пры такім дзеле сёе-тое і мне, можа, перападзе... То ж гуляй тады з дзеўкамі, раскошуй з салдаткамі...»

Калі падышоў да стога, каб абраць зручнейшае месца, дзе браць сена, крыху здзівіўся. Збоку ляжала свежа-нацярушанае сена, стог быў ускудлачаны крыху знізу, і ярка зеляніўся пад халодным зімнім сонцам гэты раскудлачаны бок.

«Які бо то чорт бязульствам займаўся?..»

Прыгнуўся, каб разгледзець сляды поблізу. На шурпатым лёдзе відаць былі белыя меціны, як ад падковак, ды на снежным сувойчыку ля куста быў ён, след, поўны, на ўсю нагу, на ўвесь поўны чобат.

«Каго тут прымха якая насіла?»

І калі ўважліва прыгледзеўся да следу, раптам асеў, аж пасклізнуўся на лёдзе і ледзь-ледзь не выскачыла з грудзей тое сэрца ад страху. Чуў Банадысь, як кашлянуў нехта, самым такім звычайным чалавечым кашлем. Напалохана аглядзеўся навокал. Нідзе ні душы. Стаяць, не варухнуцца аснежаныя стагі, да болю паблісквае лёд на сонцы, старая алешына не варухне ні галінкай, ні застаўшымся лісцейкам - стаіць, скутая белым інеем, у марозных блёстках якога пераліваецца вясёлкавымі агнямі сонца.

«Што за чамярыца, ці не стрызнілася?»

Але калі зноў падышоў да стога і намерыўся быў раскрываць яго бок, дык бадай што самлеў, скамянеўшы на месцы. З разварушанага сена відаць былі ногі, абутыя ў звычайныя салдацкія чабаты - шчэ падкоўкі тыя не сцёрліся на іх. Ды самы звычайны храп чуваць быў адтуль, са стога. Відаць, залез чалавек, ушыўся ў сяродку і спаў сабе соладка, пасвістваючы на ўсе насавыя застаўкі.

Халодны жах апавіў Банадыся.

«Няйначай, Бартох Антон. Ён жа хаваецца цяпер, уцёкшы з астрога, паранены... Ён-то на мяне вока мае, ведае, хто даказчыкам быў, калі лавілі ў гумне, нябось, людзі даўно давялі».

Банадысь кінуўся да коней і, не спускаючы воч з чабатоў тых, торапка хапаўся рукамі за зашмаргу тую ад лейцаў. Адубелыя пальцы - кінуў са страху сподкі ля стога - ніяк не маглі справіцца з непадатнаю зашмаргай, і калі заўважыў Банадысь, як паварушыліся тыя чабаты ды зноў кашлянуў той, у сене, тады кінуў і коні, і сані і бегам кінуўся праз усё балацянішча, праз кусты і праз алешкавы параснік, каб хутчэй прасцяком на дарогу. Бег і не азіраўся назад. Баяўся заўважыць услед за сабою грозную постаць ворага. «Калі Антон - заб'е, калі й другі які дэзерцір - таксама не чакай дабра. Яны цяпер злыя, як гады, як восы тыя, калі ты іх кіем зачэпіш, разварушыш гняздоўе іхняе, асінае...»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Над Бугам: выбранае»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Над Бугам: выбранае» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Андрасюк Міхась - Фірма
Андрасюк Міхась
Міхась Андрасюк - Мясцовая гравітацыя
Міхась Андрасюк
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
libcat.ru: книга без обложки
Міхась Зарэмба
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Міхась Лынькоў - Міколка-паравоз
Міхась Лынькоў
Аркуш Алесь - Выбранае
Аркуш Алесь
Быков Василь - Выбранае
Быков Василь
Чарот Міхась - Сон Габруся
Чарот Міхась
Отзывы о книге «Над Бугам: выбранае»

Обсуждение, отзывы о книге «Над Бугам: выбранае» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.