Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зжаваўшы вылучаны двум новым жыхарам таемнай мануфактуры хлеб і высербаўшы поліўку з плябейскіх гліняных місаў, шпегі раздзяліліся. Лёднік выправіўся ў лабараторыю, а Вырвіч, праводзіўшы яго, пачаў вынюхваць што можна. Загаворваў з жаўнерамі, з мужыкамі, якіх сагналі сюды дзеля чорнай працы. Падслухоўваў... Падлабуньваўся да Пфальцмана, адвешваў яму кампліменты вагой са званы Свята-Духава сабора... Нават распіў з герам Якубам па чарачцы вішнёвага лікёру, што развязала вынаходніку язык.

І выходзіла, што прызначанае так хутка выпрабаванне карабля было не капрызам падскарбія. А проста князь Гагарын настойліва патрабаваў, каб яго пусцілі праінспектаваць мануфактуру, пагражаючы, што да Панятоўскага пасланы ганец ад самой імператрыцы Кацярыны, які прывязе на гэта дазвол. Падобна было, што Гагарын ведае пра таемнае возера і вадзянога змея куды больш за Багінскага — пэўне ж, былі і ў расейцаў тут шпегі. І вялікая верагоднасць, што слабы духам і залежны ад Кацярыны кароль падпіша любыя паперы, каб не выклікаць падазрэнняў і няміласці імператрыцы. А то з расейцаў станецца і войскі на штурм павесці — іх і так нагналі ў Рэч Паспалітую, як вазоў на кірмаш... Прыстойную падставу знойдуць заўсёды — прыкладам, выкрылі змову супраць таго ж Панятоўскага... Вось і абараняюць яго, небараку неразумнага, нат калі ён не просіць.

А таемную зброю аддаваць расейцам вой як не хацелася — а яны ж забяруць, прычапіўшыся, што парушана пагадненне пра колькасць каронных войскаў у Рэчы Паспалітай. Таму карабель вырашылі як мага хутчэй перагнаць па Прыпяці ажно ў Дняпро, да ўмацаванага сховішча. Зрабіць жа гэта сталася не так лёгка, бо расейцы расставілі людзей уздоўж ракі. Варта лодцы ўсплыць, каб памяняць паветра — гамон... У маскоўцаў загад — у любую падазроную трубу, што з ракі высунецца, страляць ды падымаць трывогу. Яшчэ і пасярод Прыпяці на чаўнах пільнавалі, усіх рыбакоў мясцовых змусілі дапамагаць. Узнагароду вялікую прызначылі таму, хто заўважыць у вадзе штось незвычайнае. А месцічы на Тызенгаўза злыя і на ягонага вадзянога змея, маўляў, людзі з-за яго знікаюць, дык і стараюцца.

Ноччу не паплывеш — без ліхтара ты сляпы, з ліхтаром — заўважаць. Адзінае — ісці на глыбіні, не ўсплываючы, так далёка, каб скончыліся пасты жаўнераў. Таму неабходна было наладзіць апарат для выпрацоўкі кіслароду.

І Лёднік наладжваў... Усю ноч шчыраваў, выгнаўшы з лабараторыі Пранціша, каб не раздражняў, ды яшчэ колькі разоў спускаўся да карабля. Вярнуўся ў іхні закуток толькі пад раніцу, зняможаны, змрочны... Паваліўся спаць — але дазволіў сабе толькі пару гадзін на сон ды колькі хвіляў на малітву... Вырвіч жа асвойваў «механічны бок»: Пфальцман па старой памяці цярпліва тлумачыў драгуну, як дзейнічае помпа для напаўнення цыстэрн, як рухаць вёслы... Але паспрабаваць на практыцы не дазволіў.

З лабараторыі ўвесь наступны дзень даносіўся такі смурод, што ўсе прусакі ды блохі, мусіць, выдахлі, калі яны тут вадзіліся. Поўнае нігрэда, карацей. Лёднік час ад часу пачынаў перхаць ды выбягаў на калідор, аддыхацца.

Самым падазроным было, што ні доктару, ні драгуну так і не далі магчымасці апрабаваць змея ў руху — апусціцца, усплыць... Пфальцман запэўніваў, што турбавацца не варта. Можа, з імі кагось пашлюць умелага?

А ў вольныя хвілі Чорны Доктар засяроджана маліўся, асабліва за здароўе рабоў Божых Саламеі, Аляксандра ды Сафіі, і чытаў канон сваім заўсёдным заступнікам, святым пакутнікам Кіпрыяну ды Юстыніі, найлепшым абаронцам ад чарадзейства.

— Быў ты служкаю дэманаў напачатку, але Хрыстовым Багаяўленым вучнем выявіўся пасля... Ад чарадзейнага майстэрства адвярнуўшыся, багамудры, да спазнання Боскага, з’явіўся ты свету лекарам мудрэйшым... І сэрца маё, гноем грахоўным хворае, малітвамі тваймі ацалі...

А Пранціш яшчэ і пісаў вершы. Яны ліліся, як быццам спяшаліся спраўдзіцца на паперы перад тым, як паэт назаўсёды адправіцца ў халоднае бяздонне тураўскага калодзежа.

...Вада паглынае апошнія дні,

запальвае варта на вежах агні,

І князь старадаўні ўсё трубіць у рог,

склікаючы вояў, якіх не збярог.

І сніліся драгуну ў самым сэрцы старажытнага Турава то вогненны танец егіпецкай прынцэсы, то хуткія рухі тонкай рукі з заціснутым у пальцах вугалем, які пакідаў на чыстым палатне абрысы разумнага дзявочага твару з цёмнымі іранічнымі вачыма.

РАЗДЗЕЛ ДЗЯВЯТЫ

Пачвары тураўскіх сутарэнняў

Галілей назіраў праз удасканалены ім тэлескоп сонца, пакуль зусім не страціў зрок.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x