Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская - Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Издательство: Выдавец Андрэй Янушкевіч, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У чацвёртай кнізе авантурна-прыгодніцкага цыклу Людмілы Рублеўскай загонны шляхцюк Пранціш Вырвіч і полацкі доктар Баўтрамей Лёднік зноў выпраўляюцца ў прыгоды. На гэты раз яны трапляюць у Францыю, дзе Лёднік працуе разам з вядомым навукоўцам Жанам Жыліберам. На гэты раз Лёдніка ўцягваюць у таемнае таварыства, што займаецца злачыннымі аперацыямі на людзях. Пранцішу Вырвічу давядзецца рызыкнуць жыццём, каб вызваліць старэйшага сябра. А па вяртанні на радзіму – новыя прыгоды… Тут адбываецца магнацкае паўстанне супраць караля Станіслава Панятоўскага, і героі апынаюцца нібы паміж жорнамі, іх перакідвае то на адзін бок палітычных сілаў, то на другі. Давядзецца сустрэцца з егіпецкай прынцэсай і каронай святога Альфрэда, плаваць у вадзяным змеі ў падземных азёрах пад Туравам, разгадваць таямніцу шлема арабскага лекара Альбукасіса… Вас захопяць жывая мова і аўтарскі гумар, неверагодныя павароты сюжэта і непаўторная атмасфера 18 стагоддзя - эпохі "плашча і кінжала".

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Звычайная хімічная рэакцыя. Я атрымаў падчас доследаў з іртуццю вось такое белае рэчыва, пры награванні з яго ўтвараецца чорная соль — сульфід іртуці, вылучаюцца газы, якія ўспеньваюць згаданую чорную соль...

Эксперыменты, відаць, адбываліся ў Тураве, там у Лёдніка было дастаткова інгрэдыентаў і доследаў. Са сваёй лабараторыі там і праўда пазабіраў усялякіх бутэлечак.

— Запэўніваю, што мог бы яшчэ больш эфектную змяю паказаць з дапамогай шклянкі перамолатага цукру і некалькіх кропляў купароснага алею, альбо з пяску, соды, цукру і спірытусу.

— Шалбер! — прасіпеў скрозь зубы Ватман і гучна дадаў: — Гэта нічога не змяняе! De minimis non curat lex! Шляхцянка з Полацка Саламея Лёднік, у дзявоцтве Рэніч, магла наслаць чары на вознага так, што ў яго трэснуў чэрап. Усе ведаюць, што Саламея Лёднік займаецца лячэннем людзей, не маючы на гэта права.

Тут зноў вылез Пранціш. Гаварыў ён прыгожа, пераканаўча, сыплючы юрыдычнымі тэрмінамі і доказамі, так, што шляхта пачала касавурыцца на пана суддзю: і праўда, што за цёмная персона? Ці не ён ёсць сапраўдны злачынца? А калі пісар, пад’юджаны Ватманам, паспрабаваў перарваць нязванага адваката — «Хто васпан такі, здаецца, пан аднадворац, з чужое ласкі корміцца?», устаў пан Гараўскі і крыкнуў на ўсю залу (і дзе падзеўся смешнаваты дабрадушны аматар кальяну?):

— Пан Прантасій Вырвіч — мой зяць, і жанаты з пляменніцай яснавяльможнага князя Міхала Багінскага, бо мая жонка была сястрою князя. Пан

Вырвіч — апошні ў родзе Вырвічаў з гербам «Гіпацэнтаўр», што вядзецца ад Палямона. Будзеце абражаць маю сям’ю — заплаціце крывёю!

Словы пана Гараўскага пацвердзілі выгукі ягонай світы. Добра быць заможным, хоць сярэдняй рукі шляхцюком.

— Не суд, а балаган нейкі! — завершыў выступ Гараўскі. — Няхай бы сама пані Лёднік слова сказала! Нападаюць на бедную кабету, а ёй і рот раскрыць не даюць!

Невядома, ці добрая гэта была ідэя — Лёднік дык увесь напружыўся, ажно кроплі поту на лбе выступілі. Саламея, у дзявоцтве Рэніч, таксама магла словам пекануць без асцярогі.

Яна й пеканула.

— Калі пан Ватман... Выбачайце, граф Пянткоўскі, лічыць, што я магла зламаць шыю свайму пацыенту, як сцяблінку, а панове радцы не зважаюць на факт, што сам пан Ватман у час забойства быў у маёнтку ахвяры, а я ў сваім доме, чаму ёсць шмат сведкаў, мне застаецца спадзявацца толькі на Божы суд, ардалію. Спадзяюся, пан Герман Ватман не настолькі баязлівец, і не спалохаецца выйсці на двубой супраць кабеты?

Ватман разгублена-злосна зірнуў на пана пісара.

— Што яна вярзе?

А Саламея ўпэўнена працягвала, гожая і ўладная, бы якаясь Артэміда, што любому нахабу стралу ўсадзіць паміж пажадлівых вачэй.

— Прэцэдэнт ёсць. Жанчына таксама можа выйсці на Божы суд супраць мужчыны — калі за ёю праўда. Апошні такі выпадак быў дваццаць год таму ў Версмюнстэры. Ганс Тальхофер у «Фехтбуку» дакладна правілы такога двубою апісаў. Каб зраўняць сілы, мужчына павінен знаходзіцца да пояса ў яміне, узброены мячом, а жанчына вольна перасоўваецца вакол, узброеная Kettenmorgenstern.

Учынак Саламеі можна было вытлумачыць — яна ўжо раз знаходзілася ў волі Ватмана, калі стала закладніцай. Так што цяпер Саламея гатовая была пайсці на смерць, абы не застацца ва ўладзе мярзотніка.

Лёднік у адчаі схапіўся за галаву, на нейкі час страціўшы мову. Ну, жоначка і прыдумала! Кетэнморгенштэрн, пра які гаварыла Саламея, уяўляў з сябе жалезны шар з вострымі шыпамі, прымацаваны ланцугом да дзяржальна. На ліцвінскіх землях часам яго называлі папросту цапом... І Ватману зусім не ў радасць было атрымаць такім небяспечным вожыкам у фізіяномію.

— Можа, дзесь так і прынята, але ў нас, панове-браты, гэта не ў звычаі!

Шляхта загарлала пра плюгаўства — каб кабета на двубой мужчыну

выклікала! Толькі ў Еўропе, у якой пра сармацкія звычаі не падазраюць, такое магчыма.

І тут ачомаўся ад нечаканага павороту адзін баявіты прафесар.

— Вельмішаноўнае панства! Кабета можа выйсці сама на Божы суд, толькі калі ў яе не знаходзіцца абаронцы. У гэтым жа выпадку абаронцам абвінавачанай з’яўляецца яе законны муж. Гэта значыць, панове, я, Баўтрамей Лёднік уласнай персонай. Таму, Герман Ватман, выклікаю цябе на Божы суд, бо ты абылгаў маю жонку, кабету пачцівую і пабожную. І ўласнае злачынства ёй прыпісаў, чаму сёння мы пачулі доказы.

Пане-брацці выказалі задавальненне — іх чакала цікавае відовішча. Ват­ман скрывіўся, бы купец, у якога папрасілі рэшту: зразумеў, што не адкруціцца. Яны з Лёднікам, як два рэчывы алхімічнай рэакцыі з трактата Aurora con­surgens: разбурэнне і распад аднаго — нараджэнне другога. Вядома, можна спаслацца на Статут, маўляў, усё трэба вырашыць па напісаным... Але адмовіцца біцца — у павятовай шляхты адразу страціш усялякую вагу ды пашану, якія дорага яму, прыхадню, даюцца, а гэта зусім не з рукі цяпер.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x