Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ля басейну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ля басейну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся зноў вярнуцца ў зманлівы сьвет мінулага, куды няма вяртаньня. Праз хвілю ты пасьміхнешся і, наставіўшы каўнер балоньні, нетаропка пойдзеш пад шатамі прысадаў, а мірыяды зьнічак будуць падаць і гаснуць у чорным люстры мокрага асфальту. І падумаецца, што адна з тых зьнічак – тваё жыцьцё. Кроны старых каштанаў будуць хаваць ад дажджу, а рэдкія кроплі, якія патрапяць за каўнер, нагадаюць, што твой май даўно мінуў, што на дварэ верасень і што ўсе твае спадзяваньні і мары засталіся недзе там, далёка, за шчыльнай залонай восеньскага дажджу. (Узьлёт і падзеньне Адама Марштрупы, фрагмэнт)

Жанчыны ля басейну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ля басейну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- Таварышок... Чамаданчык забярыце!

Прараб вярнуўся, схапіў сваю валізу, зь якой не разлучаўся з часін асваеньня цаліннай і абложнай зямлі, і, ня гледзячы на куркуля, працэдзіў:

- Б’емся як рыбы... здароўе кладзем, каб ім газаправод пабудаваць, а яны...

- Аво-ой, чалавеча! - сьпеўна азваўся на тое куркуль. – Газу твайго я не пабачу. Вось калі б ты мне яго ў хату правёў, тады б была размова.

Знаёмы ад дзяцінства зык: сыканьне малака ў даёнцы і саладжавы пах сырадою, што струменіў з разнасьцежаных дзьвярэй хлеўчука, прымусілі Мірона Пятровіча сур’ёзна задумацца над апошнімі дзедавымі словамі. Праглынуўшы густую сьліну, ён азірнуўся на бакі, зьняў з вуха бледна-зялёны лісьцік хмелю і ўпэўненым голасам прамовіў:

- Газ будзе.

Кватарант, расьпешчаны і распараны, прыбраны ў новыя дзедавы споднікі, сядзеў пры стале і са шматслоўнымі паўзамі, пад час якіх сёрбаў адвар дзівасілу, скардзіўся на сваё дарэшты сапсаванае здароўе.

- Ох, і паклаў жа я здаровейка на тых трубаправодах, - сьлёзна казаў ён дзеду з бабуляй. – Перад тым як сюды ехаць... зайшоў праверыцца... Лекар прагледзеў аналізы і ці-і-іха так кажа: - Пятровіч, у цябе кіслотнасьці – нуль... Нуль! - бразнуў кулаком па стале кватарант, і бабка Агата, якая зьмежыла было павекі, спалохана падскочыла на табурэце.

- Хочаш, кажа, жыць – кідай сваю працу... Здаровы сон, кумыс, малако... гэтага... ні кроплі! - кватарант мелькам зірнуў на абтрушчаны кукурузны кіях, якім была закаркаваная бутля, і заклапочана пакруціўся на крэсьле. – Ды як кінеш? Дваццаць пяць гадоў на трасах... Бухара – Урал чулі? - Дзед Яўхім асавела паглядзеў на пастаяльца, заківаў галавою. – Першы мой трубаправод. Цяпер тыя, з кім пачынаў, - ого-го! Хто трэстам кіруе, хто ў глаўку сядзіць, а я... як быў прарабам, так ім і застаўся.

Мірон Пятровіч суціх, пачухаў тое месца, дзе быў намаляваны інвэнтарны нумар споднікаў, і зноў, каторым ужо разам, утаропіўся на кукурузны кіях.

- Гоніце? - нечакана запытаўся вечны прараб, і ў голасе ягоным чуўся дакор уадначас са шчырым захапленьнем.

- Ганю, Пятровіч, ганю... – гаспадар ашчадна кашлянуў у жменю. – А што рабіць? Хто-небудзь пра нас, старых, падумаў?

- Ніхто не падумаў! - падтрымаў гаспадара пастаялец, чарговым разам грукнуўшы кулаком па стале.

«Чарніла» таго ня стала, а тут... гарод узараць – стаў гусак, дровы прывезьці – гусак, за газ дык ажнуль тры літры паставіў...

- Газ, дзеду, я табе дармавы правяду. Зраблю прамую ўрэзку ў газаправод.

- Дык мо, Пятровіч, яшчэ чарачку? - ураз пажвавеў гаспадар.

Пятровіч рашуча замахаў рукамі, але, адчуўшы, што сваім адказам можа пакрыўдзіць дзеда, падсунуў чарку пад мутны струмень.

Усю ноч за сталом гасьціннай хаты дзеда Яўхіма лілася гутарка. Пастаялец са сьлязамі на вачах распавядаў гаспадару аб сваім пакутніцкім лёсе, даводзіў, што гэта дзякуючы яму, прарабу Антановічу, хутар Хвашчавік, які знаходзіцца ў ахоўнай зоне газаправоду, ня быў зьнесены, вадзіў відэльцам па цыраце, малюючы схему ўрэзкі ў газаправод, колькі разоў парываўся зацягнуць «Шатляндзкую бяседную», аж пакуль не заснуў пры стале, у абдымку з пустой трохлітровай бутляй. Дзед Яўхім спрабаваў быў яго пабудзіць, але прараб адно схрапянуў спрасоньня, прымусіўшы старую Агату спалохана перахрысьціцца.

Прыгрэтая нязыркім верасьнёўскім сонцам муха з рэактыўным гудам заляцела ў хату і, даўшы кругаля вакол лямпачкі, уладкавалася на мясістым носе Мірона Пятровіча. Кватарант рохнуў, замыляў вуснамі і неўзабаве захроп яшчэ натужлівей.

«Во сьпіць, мухі поўзаюць як па нябожчыку», - падумаў дзед Яўхім і, захінуўшы фіранку, якая аддзяляла ложак ад сьвятліцы, улёгся ямчэй. Старому ня спалася. Дакучлівыя думкі восеньскімі мухамі раіліся ў галаве, не давалі спакою. Звычайна, кароткімі хвілінамі паўдзённага спачыну, ён спаў як забіты і волатаўскі храп пастаяльца яго ня надта турбаваў. За гэтыя пяць месяцаў стары зжыўся і з волатаўскім храпам, і з п’янкамі, і з грукатам цяжкой тэхнікі пад вокнамі, і зь немым лямантам кватаранта, калі той размаўляў па рацыі. Прычына дзедавай бессані была як раз у адваротным: у адчуваньні, што ўсё гэта неўзабаве скончыцца і пастаялец зьедзе ў сваю Калмыкію, пакінуўшы па сабе пустую кладоўку, устойлівы пах мазуты і салодкія байкі пра дармавы газ. Дзеду манулася пагаманіць зь Міронам, але гаманіць не выпадала – прараб дні і ночы гібеў на трасе, а калі і прыбіваўся на пастой, дык выгляд ягоны да сур’ёзнай размовы аніяк не пасаваў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ля басейну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ля басейну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Жанчыны ля басейну»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ля басейну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x