Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ля басейну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ля басейну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся зноў вярнуцца ў зманлівы сьвет мінулага, куды няма вяртаньня. Праз хвілю ты пасьміхнешся і, наставіўшы каўнер балоньні, нетаропка пойдзеш пад шатамі прысадаў, а мірыяды зьнічак будуць падаць і гаснуць у чорным люстры мокрага асфальту. І падумаецца, што адна з тых зьнічак – тваё жыцьцё. Кроны старых каштанаў будуць хаваць ад дажджу, а рэдкія кроплі, якія патрапяць за каўнер, нагадаюць, што твой май даўно мінуў, што на дварэ верасень і што ўсе твае спадзяваньні і мары засталіся недзе там, далёка, за шчыльнай залонай восеньскага дажджу. (Узьлёт і падзеньне Адама Марштрупы, фрагмэнт)

Жанчыны ля басейну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ля басейну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

- А Яўхімка ж ты мо-ой, а куды ж ты сабраўся-а! - голас Агаты прагучаў прыглушана, як з таго сьвету.

Стары расплюшчыў павекі, выцер крывавую пену з губы, ашклянелымі вачыма паглядзеў на месяц.

- Вунь ён, вунь ён, нячысьцік, - жаласьліва застагнаў Яўхім, схапіў у жменю пяску і кінуў яго ў Агату.

- Сьвенты паньсцы! Ды што ж гэта такоя-а?! - залямантавала старая.

- А каб цябе, нячысьцік, так д’яблы елі, як ты майго парсючка еў... А каб ты, падлюка, стуль зваліўся!

Вятох тузануўся ўваччу. Прараб Антановіч, які дагэтуль ляжаў на месяцы і піў нагбом зь вялікай бутлі, паволі зьехаў па лязе смарагдавага сярпка, выпусьціў з рук бутлю, кулём паляцеў долу.

- Ага-а! Зваліўся! Вось табе! А ці будзеш?! - закрычаў дзед Яўхім і, прыкмеціўшы месца, куды зваліўся прараб, заліўся бязгучным сьмехам.

Яша

Над галавою мерна лапаціць дождж, адзін з тых спорных халаднаватых дажджоў, на якія багатыя жнівеньскія адвячоркі. Яша сьпіць, і душа ягоная, занураная ў мроіва аднастайнага лопату, поўніцца шчымліва знаёмымі зыкамі, кволымі пахамі нечага даўно забытага, і час паволі цячэ, падаючы рэдкімі кроплямі з набрынялай столі кардонавай хаткі.

Яшу сьніцца лес.

Ён ляціць у вечаровым прыцемку, і пад лёгкімі крыламі ягонымі шумяць, уваскрашаючы маладосьць, кроны магутных хваін. Похапы ветрыку б’юць у крылы, зьбіваюць зь лёту, але ён упарта прастуе да ўзьлеску, туды, дзе займаецца барва далёкай палымніцы, дзе далягляд азораны агнямі.

Агні тыя запальвае вялікі горад.

Россыпы зыркіх, вясёлкава-мігатлівых зярнятак вабяць сваёй недатыкальнай прыгажосьцю. Яму карціць паляцець за небакрай, сабраць іх да адной і перанесьці сюды, у цёмны, пахмурны лес…

На дзюбу, разьвейваючы соннае мроіва, падае кропля. Яша прачынаецца, пераступае з лапкі на лапку і, схаваўшы дзюбу пад крыло, ізноў зводзіць павекі.

… Жыцьцё Яшава прайшло на ўскрайку векавога бору. Недзе там, у недасяжнай хворым крылам далечы, буцьвее на хісткай вілаваціне яго радавое котлішча. Там, на вершаліне высознай, аблепленай шэрымі лапікамі лішая хваіне, ён упершыню захлынуўся соладам ляснога паветра, упершыню ўбачыў весьняе, да плям уваччу, зыркае сонца, тамсама, на ўзьлеску, яму лёсіла сустрэцца зь людзьмі.

Людзі, гэтыя загадкавыя стварэньні, у якіх замест крылаў былі рукі, а замест лапак – літыя гумовікі, почасту наведвалі ўзьлесьсе. Яны прыходзілі туды невялічкімі чародкамі, пілі нагбом зь вялікіх бутляў, а наталіўшы смагу, аб нечым гучна каркалі. Па іхніх бяседах заставалася процьма рознай спажывы, таму птаства здавён замілавала ўзьлесьсе, а кроны навакольных дрэваў былі густа закіданыя калматымі кучмамі гнездавін.

Жаўтаротым пташуком ён любіў слухаць бязладныя людзкія размовы і, паколькі быў надзвычай здольны, ужо на сконе сёмага лета пачаў разумець чалавечую мову. Ён быў вельмі ўражаны, даведаўшыся, што ў людзей з узьлеску таксама былі ворагі. Ворагамі гэтымі былі жонкі. Жонкі ўяўляліся яму страхотлівымі лісіцамі, якія сядзелі на дрэвах, пільнавалі людзей, а згледзеўшы якога чалавека, кідаліся таму на голаў. Прыхоўваючы страх, людзі распавядалі аб крыважэрных лісіцах розныя вясёлыя показкі. Галоўным жа апавядальнікам быў каржакаваты дзядзька з плехам, які траха не штодня зьўляўся на ўзьлеску і ад якога, як казалі, зьбеглі, падкурчыўшы хваста, аж чатыры жонкі. Крумкач захоплена слухаў аповеды, уздрыгваў ад выбухаў раскацістага рогату, і яму праглася хоць нечым быць падобным да харобрага дзядзькі.

Аднойчы пагоднай позьневосеньскай парою, тою чароўнай парой, калі лясную вусьціш парушалі толькі шэрх апалых лісьцяў ды звон халодных кропель расы, ён завітаў на ўзьлесак. Над радзімаю старонкай лунала журботная песьня; чуўся бразгат шклянак, задаволенае крэканьне, і чалавечы важак, згледзеўшы яго ў высокім небе, весела гракнуў:

- Гэй, варона, давай да нас… нальём!

Падзяліўшыся на пары, людзі сьпявалі, кляношыліся адно аднаму ў адданасьці і па старой звычцы лаялі прараба. Зводдаль, ля куста пажоўклай шыпшыны, ён убачыў і старога знаёмца – каржакаватага дзядзьку з плехам. Знаёмец, які ўвесь час зь нецярплівасьцю пераступаў з нагі на нагу, неўзабаве хіснуўся, роспачна замахаў рукамі, намагаючыся, як бачна, узьляцець, і кулём паляцеў у шыпшыньнік.

- Трымайся, Лёха! – крыкнуў важак, і чарада зарагатала. Маладому крумкачу было да болю шкада бяскрылага чалавека, таму, падляцеўшы бліжэй да куста, ён таксама гракнуў:

- Лёха, трымайся!

Дзядзька падняўся на ногі, неяк дзіўна павёў вачамі і, выгукнуўшы штосьці няўцямнае, шпурнуў недапітую бутэльку. Страшны ўдар падхапіў, сыпануў у птушыныя вочы жменю зыркіх іскраў, закруціў у гарачкавым каламутным віры. Ужо непрытомны, крумкач адчайна распасьцёр крылы, прачыкільгікаў на перабітай лапцы, ратуючыся ад нясьцерпнага болю, і, зачапіўшыся за нешта, распластаўся на мяккім, халаднавата-расяным шыльніку. У вушах яшчэ гучала гамонка, сьпевы, потым усё сьціхла, і душу спавіло гарачае млоснае забыцьцё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ля басейну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ля басейну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Жанчыны ля басейну»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ля басейну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x