Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Жанчыны ля басейну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1992, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Жанчыны ля басейну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жанчыны ля басейну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буйныя кроплі не па-восеньску цёплага дажджу бухматымі падзёнкамі мільгацяць у сьвятле ліхтароў, гучна і па-верасьнёўску маркотна лапочучы па каляным лісьці. Такою вусьцішнаю парою зь ціхай радасьцю адчуеш, што сэрца становіцца бязважкім, і будзеш прагавіта ўдыхаць волкае, настоенае на паху апалай лістоты паветра. Галава будзе зьлёгку кружыцца, і ты, уцяміўшы, дыхаеш паветрам той блаславёнай ночы, міжвольна запаволіш крок, намагаючыся зноў вярнуцца ў зманлівы сьвет мінулага, куды няма вяртаньня. Праз хвілю ты пасьміхнешся і, наставіўшы каўнер балоньні, нетаропка пойдзеш пад шатамі прысадаў, а мірыяды зьнічак будуць падаць і гаснуць у чорным люстры мокрага асфальту. І падумаецца, што адна з тых зьнічак – тваё жыцьцё. Кроны старых каштанаў будуць хаваць ад дажджу, а рэдкія кроплі, якія патрапяць за каўнер, нагадаюць, што твой май даўно мінуў, што на дварэ верасень і што ўсе твае спадзяваньні і мары засталіся недзе там, далёка, за шчыльнай залонай восеньскага дажджу. (Узьлёт і падзеньне Адама Марштрупы, фрагмэнт)

Жанчыны ля басейну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жанчыны ля басейну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ачуўся стары ўжо ля самага хутара. Падняўшы вочы, ён агледзеў родную сялібу, і ясачка надзеі адбіткам барвовага сонца бліснула ў ягоных вачах: на агароджы, на ўсю яе даўжыню, вісела рыбацкая мярэжа, а на двары, усутыч да згарэлай пуні, стаяў прапылены «ўазік».

Сын Юрась, адказны работнік службы народнага кантролю, прыехаў, як заўсёды, не адзін – апрача яго за бяседным сталом сядзеў, махаючы відэльцам з узьдзетым скрылём кілбасы, інтэлігентнага выгляду мужчына.

- Добрага вам здаровейка, - ледзь чутна прамовіў Яўхім і, каб не зваліцца ад стомы, цяжка абапёрся на рукамыйнік.

- Ты што, баця, хворы ці... таго? - у голасе Юрасёвым чуліся ноткі сарказму.

- Во-во. Няхай раскажа людзям пра свае хваробы, - засакатала старая Агата і, каб ня чуць абразьлівага «Сьціхні», падалася ў сенцы. - Давядуць гэтыя кватаранты да торбы, - гукнула Агата зь сенцаў, гучна бразнуўшы даёнкай.

Стары ўздыхнуў, зьняў з галавы аблавух, апусьціўся на ўслончык.

- Ня ведаю, ці можна... пры чалавеку?..

- Давай, давай, - Юрась гарэзьліва міргнуў інтэлігенту. – У мяне ад Пятра Пятровіча сакрэтаў няма.

- Ну, калі няма... – стары засяроджана пачухаў за вухам. – Стаяў тут у мяне адзін чалавек.

- Гэта хто, той вайсковец? - перапытаў Юрась, цягнучы са слоіка салёны агурок.

- Ды не... ну гэты, што газаправод будаваў...

- А-а! «Нуль кілотнасьці». Цудоўны хлопец! - узрадавана зазначыў Юрась, надкусваючы агурок.

- Дык вось, паабяцаў мне той «нуль кіслотнасьці» газ у хату правесьці.

- Пачакайце, пачакайце, - перабіў старога Пятро Пятровіч. – Як гэта – правесьці?

- Ну так... Паабяцаў зрабіць... гэтую... як яе... прамую ўрэзку.

- І што, зрабіў? - госьць перастаў жаваць і неяк дзіўна паглядзеў на Юрася, у роце якога захрас салёны агурок.

Зразумеўшы, што збалбатнуў лішку, Яўхім падняўся з услону, вінавата разьвёў рукамі.

- Не, вы чулі, Юры Яфімавіч, да чаго дайшло? Ужо і тут налаўчыліся! Ужо і газ крадуць! - госьць усхапіўся зь месца, нэрвовым крокам прайшоўся да печы.

- Божухна, куды ідзем... куды ідзем! - спыніўшыся пасярод кухні, Пятро Пятровіч дапытліва зірнуў на гаспадара. – Але ж гэта немагчыма... Там жа страшэнны ціск. Патрэбныя адмысловыя трубы, запорная арматура...

Падумаўшы хвіліну, Пятро Пятровіч падхапіў зь вешака капялюш, рашуча нацубіў яго на самыя вочы.

- Вось тут, - паказаў стары на пяшчысты грудок, - ён сюды трубу вывеў, а адсюль ужо шлянгі паклалі.

Рыдлёўка мякка ўвайшла ў пясок. Госьць капаў як апантаны. Поруч, цяжка сапучы, торкаў прытуплены жалязяк Юрась Яфімавіч. Праз колькі доўгіх хвілін лязо рыдлёўкі бразнула аб мэтал. Госьць нахіліўся, разгарнуў рукамі вільготны пясочак і лёгкім рухам выдзер зь пяшчыстых нетраў чырвоны прапанаўскі балон.

- Прамая ўрэзка, - зазначыў Пятро Пятровіч, выціраючы рукавом узмакрэлую шыю. Зьдзершы з балону гумовы патрубак, які злучаўся з жалезнаю трубой, ён крутнуў вэнтыль і, слухаючы жаласьлівае сіпеньне, уражліва пахітаў галавою.

Пад сховаю ночы Юрась зь Пятром Пятровічам выправіліся ставіць перамёты, і ў хаце запанавала цішыня – адно тахкалі ходзікі ды мерна пасопвала пад бокам Агата. І бледная месяцавая яснасьць, што лілася з проймы незашмаргнутых фіранак, поўніла душу нейкай невыказнай трывогай. Адкінуўшы фіранку, стары зірнуў на смарагдавы, нібыта ў бутэльку пасаджаны веташок, а калі зьмешыў павекі, вятох ізноў паўстаў уваччу бледным і нежывым ценем. Цішэлі, аддаляліся зыкі: тахканьне ходзікаў, жончына сапеньне, уласнае дыханьне, і ярчэў, наліваўся трывожнаю яснасьцю смарагдавы сярпок. І ўбачыў стары, што пастаялец ягоны, Мірон, ляжыць на месяцы, як на тапчане, і, закінуўшы рукі за карак, смаліць цыгарку. Яўхім страсянуў галавою, перахрысьціўся і згадаў раптам пра балон, які так і застаўся ляжаць за гародам, не прыхаваны ад чужых вачэй.

«Прападзе дабро», - падумаў Яўхім і скінуў ногі на халодную падлогу. На дварэ было ядрана, пад нагамі парыпвала шэрхлая зямля, але ён не адчуваў холаду. Ён ішоў, амаль бег, апантана ўглядаючыся ў парадзелую ад месяцавага сьвятла цямрэчу.

Балон ляжаў на старым месцы, прывідна сьвецячы ў цемры сваімі крутымі бакамі. Абмацаўшы халаднавата-пукатую паверхню, Яўхім схапіўся адной рукою за вэнтыль, другою – за дно і адчайным высілкам паспрабаваў ускінуць балон на плячо. У гэты момант пад дыхніцай у Яўхіма штосьці абарвалася, сапрэлыя падштанікі затрашчалі, і стары, не ўтрымаўшыся на дрыготкіх нагах, паляцеў разам з балонам у выкапаную Пятром Пятровічам яміну.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жанчыны ля басейну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жанчыны ля басейну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Багун
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Ператвораныя ў попел
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Зiмовыя сны
Вінцэсь Мудроў
libcat.ru: книга без обложки
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Помнік літары «Ў»
Вінцэсь Мудроў
Вінцэсь Мудроў - Забойца анёла (зборнік)
Вінцэсь Мудроў
Отзывы о книге «Жанчыны ля басейну»

Обсуждение, отзывы о книге «Жанчыны ля басейну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x