Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Сума немагчымасцяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Выдавец І. П. Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сума немагчымасцяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сума немагчымасцяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Паэзія - асаблівая веда", - зазначаецца ў адным са зномаў. Што тычыцца саміх зномаў, то гэта веда, у якой паэзія крышталізуецца ў высновы і, крышталізуючыся, набывае адмысловы кшталт.

Сума немагчымасцяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сума немагчымасцяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

Кожны чалавек мае свой непаўторны голас: голас — гукавы твар чалавека.

Свой гукавы твар мае і народ — мову.

*

У «Другім лісце да Карынфянаў» апостал Павал згадвае пра чалавека, які быў узяты на трэцяе неба і чуў там невымоўныя словы.

У тых, невымоўных словах, змест паэзіі: каб іх пачуць, з'яўляецца паэт і, каб іх вымавіць,— верш.

*

Парадокс, увасоблены ў беларускай яве: усё, што з мовы заняволенага народа ўбірае мова народа-заваёўніка, узбагачае яе, і — наадварот: усё, што з мовы народа-заваёўніка ўбірае мова заняволенага народа, збядняе яе.

Мы багатыя тым, што аддалі, і бедныя тым, што займелі?!.

*

Або — або: акалічнасці разбіраюць нас, і ўсякі выбар — страта, якая пераважвае набытак, набытак, які пераваж-вае і ніяк не пераважыць страты.

*

Адно з самых яскравых сведчанняў пра ролю і месца беларускай мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім — кітабы: яны пісаліся на беларускай мове арабскім пісьмом, і беларуская мова ў іх свеціцца і спявае.

Што істотна, пісаліся яны іншаземцамі — татарамі, што, пасяліўшыся тут, засвоілі мову, якую тут чулі.

Усякі раз, калі чытаю радкі з кітабаў, свеціцца і спявае ўдзячнасць іхнім стваральнікам.

*

Вось вершы, напісаныя па-беларуску і напісаныя па-руску аўтарамі, якія жывуць у Беларусі,— і тыя на ўзроўні, і гэтыя таксама.

Але — назіранне: у беларускіх вершах нечага на каліва больш, нібы яны творацца з матэрыі іншай удзельнай вагі, у іх больш на а й ч ы н у.

*

Мастацтва разнявольвае стыхію і, разнявольваючы, уводзіць яе ў пэўны фармат.

У ім небяспека становіцца прыручанай, бездань растлумачанай, смерць свойскай, у ім яны нібы ў клеткахзаасаду звяры і птушкі, на якія глядзець можна, а чапаць — не.

*

Твор: хто выяўляе ўім сябе, ахто паказвае...

У тым, што выяўляецца, здзяйсняецца істотнае, і творам становіцца здзяйсненне, у тым, што паказваецца, істотнае не здзяйсняецца, і творам становіцца нездзяйсненне.

Так, выяўляючыся рунню, сябе не паказвае зерне, і так зерне, якое паказвае, як яно становіцца рунню, урэшце паказвае, як яно рунню не становіцца.

*

Колішнія з'явы — яны не для таго, каб іх пераймаць альбо ім наследаваць (навошта, калі ўжо яны ёсць?!.), а для таго, каб бачыць, што яны ёсць і што дасягненні магчымы.

*

Паэтычная мова — мова разумення і паразумення: у ёй выказанае адным вымаўляецца другімі.

Калі вымаўляецца.

*

Мастацтва ў заўсёдных пошуках: гэта пошукі такой сваёй канстэляцыі, дзе яно выяўляе тое, што выяўляе яго.

Праўда, не сказаная своечасова, мінае разам з тым, каму яна павінна была сказацца, а калі некалі і кажацца, то ўжо не таму, і таму што не таму, яна ўжо не тая.

*

Бог — выведзеная ў наступнасць уласцівасць чалавека, яго о р г а н, з якім ён яшчэ не атаясаміўся.

*

Нядобрае ад н е д а: дзе я не дастаткова добры, там не дастаткова разумны.

*

Мовай валодаюць па-рознаму.

Але і не валодаюць па-рознаму.

Беларус, што не валодае сваёй мовай, не валодае ёю інакш, чым украінскай, польскай, літоўскай, нямецкай альбо, напрыклад, санскрытам.

*

Усякай творчай з'яве ўласцівы модусы: х т о (аўтар), што (твор) і куды (рэчаіснасць).

Яно, гэтае куд ы, раўнаістотнае з астатнімі модусамі і ад таго, якое яно, залежыць, ці ўвасобіцца твор, а калі ўвасобіцца — якой постаццю.

*

Быць — гэта быць н е к і м. Але быць некім — гэта ўжо не зусім тое, што б ы ц ь.

*

Жывём пад знакам дваістасці, у правай-левай рэчаіснасці, распадобненыя на мужчын і жанчын, здатныя да зла і дабра, уведзеныя ў святло і ў цемру, узважаныя стратаю і здабыткам, і ў з'яве росту маем сябе.

Рост — парадокс, але ім тлумачыцца жыццё.

*

Верш, які хоча напісацца, уводзіць паэта ў сітуацыю, у якой ён можа і мусіць паводзіцца «па-сапраўднаму».

Не споведзь і не пропаведзь, а «сапраўдныя паводзіны» пільнуюць верш.

*

Творчыя біяграфіі акалічнасныя: яны чытаюць сляды таго, хто іх пакінуў.

Найбольш біяграфічныя самі творы: таго, хто іх пакінуў, яны ведаюць напамяць.

*

Твор пішацца і чытаецца тэкстам, але ведае больш, чым тэкст, і нават больш, чым творца. Ён прадыснуе загадзя — як першаўзор, і, каб выявіцца і ўрэчаісніцца, знаходзіць таго, хто здольны знайсці яго.

У творы мы асягаем і распазнаём сябе, і калі ён здзяйсняецца, разам з ім нешта здзяйсняецца і радуецца ў самой рэчаіснасці.

Таму «рукапісы не гараць», і таму «напісанае застаецца».

*

Усё, што чалавек асвойвае і бярэ ва ўласнасць, становіцца звычайным.

Звычайнае — стан, у якім рэчы, а мо і сама рэчаіснасць, давяраюць сябе чалавеку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сума немагчымасцяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сума немагчымасцяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сума немагчымасцяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Сума немагчымасцяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x