• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Балаган

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Балаган» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Полацак-Менск, год выпуска: 2000, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Балаган

Балаган: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Балаган»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія)

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Балаган? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Балаган — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Балаган», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

Гэта — горад карынфскіх калон,
ордэн рыцараў змененай веры.
Збудаваны з пяску Вавілон,
Быццам неба асенняе, шэры.
Тут, за сценамі цёмных дамоў,
За кулісамі вечных трагедый
Адлятаюць самотныя зноў,
I нічога не чуюць суседзі.
Бедны храм мой ля ціхай вады.
Толькі ты ў гэтай сварцы — лагода.
I ўзлятае твой крыж залаты,
Быццам хоча зляцець назаўсёды.
I вядзе мяне твой херувім —
Дождж змывае з яго залачэнне —
Пад узвышаным ценем тваім
Я прымаю другое хрышчэнне.
I нічога мне тут не шкада,
I нікога я тут не баюся.
I сцякае па твары вада,
Быццам дотык самога Ісуса.

* * *

Гэта восень. Яшчэ незаўважная.
Што ж спадзявацца
На яшчэ адзін шанс,
на яшчэ адну спробу здзяйснення.
Пахне верасам.
I што карысці гаворкі дарадцаў,
Што яшчэ маладая
і вартая слёзаў натхнення.
Я — падсудная ў гэтым забруджаным,
стомленым свеце.
Я свой крыж не ўсцягнула
і да палавіны дарогі.
Я лічыла аблокі,
лавіла абдоймамі вецер
I ні разу ў зямной баразне не запэцкала ногі.
Непатрэбная самая
ў свеце патрэбных і важкіх,
Нават восень сваю
самавіта сустрэць не ўгадаю.
Аблятае лістота.
Мой крыж анічога не важыць.
I лічу я аблокі.
I новую песню складаю.

СТАРЫ ЗАПАВЕТ

1
Цудоўны Іосіф

«Калі Іосіф прыйшоў

да братоў сваіх, яны знялі

з Іосіфа адзежу яго, адзежу

рознакаляровую, якая была на ім;

і ўзялі яго, і кінулі яго ў роў...»

Быццё, З7.2З-24

I прадалі цябе твае браты,
Каб каляровай не насіў адзежы,
Абрыдзеў — бо інакшы... Зараз ты
Няпэўнай хвілі і купцам належыш.
Над хвалямі бясконцымі пяскоў
Цыклопам вісне сонца Палесціны.
Браты нясуць у клунку да бацькоў
Тваю адзежу і кіпцюр ільвіны.
Ну хоць цяпер навучышся ілгаць,
Анёльскі хлопчык?
У людзях — прыдасца,
Там, дзе стаць егіпецкі палац
I пальмы ў Ніл замутнены глядзяцца.
Маленькі дабрадзей чужой зямлі,
Снабачаннік, аматар лашчыць словы...
Цябе браты ўсё роўна прадалі б.
А не насі адзежы каляровай.

2
Нараджэнне Майсея

« ...і вось, дзіця плачаў кошыку;

і злітавалася над ім дачка фараонаеа...»

Сыход, 2.2

Нібыта папірусны звітак, разгорнуты дзень.
Дачка фараона
сядзіць перад бронзавым люстрам.
А кошык з маленькім Майсеем плыве па вадзе,
Нікім не заўважаны.
Сення на беразе пуста.
Ніхто не абудзіць скароны, згалелы народ.
Калыска лазовая зробіцца ў хвалях труною.
Прынцэса глядзіцца ў люстэрка,
прыкладвае лёд
Да шчокаў смуглявых,
каб ззяць прыгажосцю зямною.
А маці на крык немаўляці не смее ісці.
I кошык сплывае туды,
дзе мядовыя рэкі.
I што нам чакаць
у егіпецкім нашым жыцці,
Калі нараджаюцца нашы прарокі так рэдка.
I мы не ўратуем нікога з прарокаў сваіх.
Пад нашымі стрэхамі
ім не знаходзіць прытулку.
I крык немаўляці
ў вільготным тумане заціх,
I маці трымае
ля вуснаў скрываўленых рукі.

3
Сыход з Егіпту

«Калі народ пабачыў што Майсей доўга не сыходзіць з гары, то звярнуўся да Аарона і сказаў яму: устань, і зрабі нам бога...»

Сыход, З2.1

То манна нябесная, то перапёлкі,
То льецца вада са звычайнай скалы...
Ды толькі былыя рабы — не анёлкі.
Абрыдлі ім скалы, пясок ды арлы.
А ну паспрабуй адысціся на хвілю,
Прыўзняцца да неба, да Бога-айца...
Унізе з металу каштоўнага вылье
Твой брат улюбёны куміра-цяльца.
Куды ты вядзеш іх, звяглівых, дрыготкіх,
Няўжо спадзяешся, што ў новай зямлі
Забудуць на зайздрасць, нянавісць і плёткі,
I ўспомняць прарока, якога клялі.
I мала ім цудаў, іх вера не ўздыме,
I хочацца зноў пад чужую руку.
I Бог паміж іх — не заўважаны імі.
Скрыжалі разбітыя
ў хвалях пяску.

ІМПРЭСІЯ

...Патрапіць у парыжскую газету,
пад вустрыцу з лімонам прачытаць...
I просіцца да рыфмы цыгарэта,
вядома, з залачаным абадком
і прысмакам ментолу...
Цьфу... Ніколі
Тытунь і мяту ў водар не з'яднаць.
Тым болыл, без рыфмы прамаўляць жадаю.
I не куру.
Парыжская газета,
абавязкова белы капялюш,
кавярні крэсла белае таксама,
і сіні-сіні на стале абрус
падкрэслівае тонкасць філіжанкі.
А як жа кава? Кавы я не п'ю,
але карціна вымагае кавы.
Хай гэта будзе вадкі шакалад,
гарачы і густы... Але самота —
самота — у Парыжы? Божа мой,
ці варта турбаваць тады ўяўленне?
Насупраць — за сталом — вядома, Ён.
Чытае моўчкі... Курчыцца газета
ў руках, што звыклі шанец свой лавіць
за дужае крыло ці за капыт —
якое ўжо аблічча прыме ён.
Дыміцца кава. Шаргаціць газета.
«Віншую. Ты ў зеніце».
I пайшоў,
як вустрыца, халодны і закрыты.
I плашч ягоны колеру пяску
мне нагадаў бязлітасную пустку.
Ну што, дамроілася? На стале
мігціць у крышталёвым кубку свечка,
нібы на беларускія дзяды.
Нябожчык ёсць — гармонія памерла.
Скамечаны газетны шар ляжыць
у сумачцы са скуры ведзьмака,
які мне нагадаў маю дарогу.
Нікому анічога не кажы,
я не вярнулася з парыжскае кавярні.
Калі не верыш — пачытай газеты.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Балаган»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Балаган» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Арлоў Уладзімір: Сланы Ганібала
Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Людміла Рублеўская: Я - мінчанін
Я - мінчанін
Людміла Рублеўская
Галіна Каржанеўская: Не можа быць
Не можа быць
Галіна Каржанеўская
Адам Глёбус: Скрыжаваньне
Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Балаган»

Обсуждение, отзывы о книге «Балаган» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.