• Пожаловаться

Людміла Рублеўская: Балаган

Здесь есть возможность читать онлайн «Людміла Рублеўская: Балаган» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Полацак-Менск, год выпуска: 2000, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людміла Рублеўская Балаган

Балаган: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Балаган»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Можа, у каго іншае меркаванне, але я веру, што мы нараджаемся менавіта там, дзе болей за ўсё патрэбныя. Штопраўда, большасць бачыць сэнс жыцця ў тым, каб месца, якое яны ашчаслівілі сваім з’яўленнем, давала ім як мага болей усяго. Каб я была з такіх людей – таксама пачувала б сябе няшчаснай. Але я шчаслівы чалавек. І я нарадзілася на Беларусі. Маці запісвала за мной вершы яшчэ тады, калі я не ўмела пісаць… Пасля я пачала запаўняць агульны жоўты сшытак сама… Час ад часу пісала і на беларускай мове – ніхто на гэта не скіроўваў, проста чамусьці адчувала патрэбу. Пісьменнік, які піша і не можа выдаць свае творы, адчувае боль проста на фізічным узроўні. У 2000-м годзе мы з Віктарам трохі падсабралі грошай і выдалі мізэрнымі накладамі па зборніку ў Полацку, у паэта Алеся Аркуша, які ўзначальвае там Таварыства Вольных літаратараў. Мой зборнік называўся “Балаган”. Свет па-ранейшаму для мяне цікавы, Беларусь па-ранейшаму неспазнаная і адзіная ў свеце, сугуччы і сюжэты разлітыя ў прасторы, як водар восеньскага лісця альбо яблыневай квецені, а біяграфія… Ці можа яна мець адзіную інтэрпрэтацыю, хай не абсалютна, а хаця б адносна? (Л. Рублеўская – Аўтабіяграфія)

Людміла Рублеўская: другие книги автора


Кто написал Балаган? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Балаган — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Балаган», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

АЛЮЗП

1. Высокая літаратура
Лаўравы ліст,
дастаткова засохлы і хрусткі,
Бронзавы ключ, відавочна мастацкай работы,
Што адчыняў — невядома.
Высокай натуры
Гэта прыдасца...
Кавалачак высахлых сотаў,
Месячны промень,
абрывак калючага дроту —
Гэта, панове,
высокая літаратура.
Пэўна ж, рэцэпт дасканалы.
Галінка агрэсту,
Фігавы лісцік ад першай мадэлі Адама,
Два паламаных алоўкі,
чыясь тэлеграма
З доўгім шматкроп'ем замест шараговага тэксту
Трохі тугі па нязбытным.
Пяро херувіма,
Усведамленне сваей непатрэбнасці.
Бура
У крышталёвае шклянцы.
Дзве порцыі дыма —
Ад цыгарэт і спалёнага гунамі Рыма —
Гэта, панове,
высокая літаратура.
Трохі крыві ад уласнага сэрца.
Атрута,
Што выдзяляе гніючае цела натхнення.
Рогат нармальнага дурня.
Бутэлька аблуды.
I папяровыя крылы твайго пакалення.
I Апалонам садраная з Марсія скура —
Гэта, панове,
высокая літаратура.

2. Аліса
Дзяўчынка ў карунках
спявае анёльскую песню.
Стракозы над рэчкаю крэсляць арабскія лічбы.
А човен плыве.
I раўнюткую лінію крэсліць.
I ў хвалях люструюцца
дрэвы, карункі і німбы.
Дзяўчынка ў карунках
і пастар у чорным касцюме.
Над імі стракозы, аблокі
і вокны ў Засвецце.
Сціскаецца час і расцягваецца,
як гума,
I ў свет за люстэркам
знікае карункавы вецер.
Дзяўчынка ўтаропіла ў неба блакітныя вочы.
Яна не патрапіць ніколі на баль каралевы.
А пастар у чорным
паверыць у гэта не хоча,
Вяслом разбіваючы
німбы на хвалях і дрэвы.
Дзяўчынка падзякуе за незвычайную казку
З люстэрка асыплецца выцвілы слой амальгамы.
I што нашы казкі,
алюзіі, німбы і маскі
Прад яснай вітрынаю галантэрэйнае крамы.
Дзве ручкі ў пальчатках
пакручваюць сон-парасонік,
Стракозы мільгаюць, як феі.
Пейзаж пастаральны.
I белым пылком
безнадзейнасць асыпала скроні.
У шлях праз люстэрка, паэце.
У шлях развітальны.

3. Замак Эшэр
Мой замак патанае.
Па сцяне
Расколіна прабегла, як маланка.
Ён для мяне надзейным быў прыстанкам,
Каб паміраць наяве,
жыць у сне.
Загаслі ўсе лампады.
Кажаны
У вітражы запыленыя б'юцца.
I промні дня ў расколіны ліюцца,
Знішчаючы ілюзіі і сны.
Гляджу — у першы і апошні раз —
Пры асвятленні дзённым на пакоі.
Іржа на ланцугах, іржа на зброі,
I там не дыямент блішчыць, а страз.
О, колькі пылу!
Мёртвых матылёў,
Аплыўшых свечак,
павуты і друзу!
Я тут жыла, прымала фей і музаў,
Памерлых каралей і каралёў...
Кідаюцца пад ногі пацукі.
Яны вішчаць, як вязні Тарквек-мады.
I возера ўваходзіць вадаспадам
Праз вокны, не адмкнутыя вякі...
Што ж, прызнаю паразу...
Гэты свет
Трымаўся на святле трапяткім свечак,
Што пакідала ад істот і рэчаў
Бязважкі вытанчаны сілуэт.
Навошта ж мне трымацца за жыццё,
Бязлітаснае ў плоцевасці грубай?
Расколіны ўсё болынаюць.
I кубак
Напоўнены марэннем і асцём.

4. Парцалянавая пастушка
На каміннае паліцы
так высока, так спакойна.
Мерна тахкае гадзіннік,
пыл кладзецца на падлогу.
Не шапчы, што ў іншым свеце
свежы вецер, светла, зорна.
Не шапчы, што на паліцы
не спазнаць сябе, ні Бога.
Парцалянавае цела
разбіваецца так лёгка
Разам з лялечнай красою
і маленькім нашым шчасцем.
I ў аповедзе жыццёвым
застануцца, як апостраф —
Нат не літара, не слова—
выбітныя нашы страсці.
I таму — куды спяшацца!
Ціха дзынькае званочак
Музыкальнага куфэрка,
дзе захоўваюцца зоркі.
А інакшых не пабачаць
парцалянавыя вочы.
I чаго ты, камінар мой,
плачаш горка, гэтак горка?
Ад таго, што недзе — вецер,
недзе — месяц, недзе — воля?
Ад таго, што, як ні пніся
быць найпершым над другімі,
А рукі дзіцячай дотык выпадковы
— і не болей —
I асколкі на падлозе,
а душа, як пыл, над імі.

5. Крошка Цахес.
Прычэсвае фея маленькага злога калеку.
(Адорваюць феі заўсёды маленькіх і злых).
Няшчасны карузлік, асуджаны лёсам на здзекі,
Цяпер ператворыцца
ў талентаў змесцішча ўсіх.
Чужых, не сваіх, зразумела.
А справа якая
Натоўпу, які пакланяцца кароне прывык?
I моўчкі паэт пажаўцелыя сшыткі гартае,
I моўчкі хавае ў шуфляду,
бы ў склеп, чарнавік.
Маленькі карузлік
здаецца прыгожым і дужым.
Уладай надзелены —
мае і вартасці ўсе.
Красуні свой гонар яму прапануюць,
як ружы.
Нашто яму ружы —
ён душы, як цукар, грызе.
А толькі пакіне яго дабрадатная фея —
Імгненна затопчуць,
у вазе патопяць начной.
I зноўку паэт перагортвае аркуш надзеі,
I пырскае новы карузлік на троне сліной.
I фея ўсё тая ж
пачвары расчэсвае космы
I верыць, што ўлада надзеліць яго дабрынёй.
Ніколі не скончыцца гэтая метамарфоза.
I можа, паэт і карузлік
зліваюцца ў ёй.
Ніколі на троне паэт
не застаўся паэтам.
Ніколі на троне карузлік
не выпрастаў горб.
Але распрасцёрты ля колаў бліскучай карэты,
Адны залатыя пантофлі і бачыць натоўп.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Балаган»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Балаган» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Арлоў Уладзімір: Сланы Ганібала
Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Людміла Рублеўская: Я - мінчанін
Я - мінчанін
Людміла Рублеўская
Галіна Каржанеўская: Не можа быць
Не можа быць
Галіна Каржанеўская
Адам Глёбус: Скрыжаваньне
Скрыжаваньне
Адам Глёбус
Сакрат Яновіч: Не жаль пражытага
Не жаль пражытага
Сакрат Яновіч
Отзывы о книге «Балаган»

Обсуждение, отзывы о книге «Балаган» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.