I з гэтага боку, i з гэтага, i з таго ix атуляюць падворкі i агароды.
Пасвяцца гусі на ix i козы знаходзяць спажытак, a дзеці, калі збіраюцца разам, гуляюць на ix у сваю лапту.
На ix не водзяцца здані страху, i над нікім не маюць яны аніякай улады, а час — над імі.
Так, яны ёсць, але ёсць у няма.
Так, ix няма, але ў ёсць.
УЗВЫШША
Выспела жыта, i перайшло поле паволі з нізіны ва ўзвышша.
Toe, што здолела епраўдзіцца, спраўдзілася i зазірнула ў разгорнутае бязмежжа,
тое, штоздолела скласціся, склалася i аддало развазе празрыстую абалонку,
тое, што здолела ўзняцца, ззаду пакінула лук i стрэлы i засталося без мэты.
Кружляе з кароткімі ўсклікамі над узвыш-шам ільсністы сокал.
Выходзяць да самай дарогі на ўзвышшы з жыта чырвоныя макі i сінія васількі.
ПАЖАРЫ
Хто наступаў — наперад сябе пасылаў пажары,
хто адступаў — пакідаў ix ззаду,
а хто заставаўся...
Колішні першы ў сяле трактарыст Сяргейка зачыніцца ў хаце, пааблівае сцены бензінам i чыркне сярнічкай;
колішні першы ў сяле асілак Васіль у збан пазлівае з бутэлек шчырага першаку, асвеціць полымем сінім i паднясе да вуснаў;
колішні першы ў сяле перакупшчык Савэля будзе хадзіць кругамі вакол папялішча i біць сябе ў грудзі...
Вялікі Сялец, у Сяльцы пажары, а людзі то каля ix, то ў ix.
КОЖНЫ
На гэтым беразе грамада, i кожны ў ёй мае сваё імя i сваё аблічча, на тым нікога;
на гэтым беразе гамана, адна, калі мір, i другая, калі вайна, на тым ні вайны, ні міру, ні гаманы;
на гэтым беразе, што адбылося, не можа адбыцца нанова, на тым няма чаму адбывацца;
на гэтым беразе кожны чытае сябе па словах i лічыць па лічбах, на тым загадзя злічаны i прачытаны.
A між абодвума імі плынь,
a між абодвума імі мост,
a між абодвума імі кожны.
У ЦАРКВЕ
Мы дужаемся ў царкве.
Я з гэтага свету, а ён з таго: сябры, раз'яд-наныя лёсам.
Калі мяне адужае ён, ён забірае мяне з сабою, калі адужаю я — ён застаецца тут.
Кожны з нас мае тое, што мусіць перамагчыся i мусіць перамагчы.
На нас пазіраюць пільныя абразы.
Самі сабою запальваюцца i згасаюць свечкі.
Лічаць мае i яго перамогі й паразы накрэсленыя ў паветры крыжы.
I царква вагаецца разам з намі між светам гэтым i тым.
НАВАЛЬНІЦА
Зрушыўся з месца дол, усланы лагчынамі i курганамі, i засланіў нябёсы.
Хаваюцца гнёзды i норы ў раптоўны змрок, a ў гнёзды i ў норы тыя, што засялялі, нядаўна зусім, наваколле і, кожны па-свойму, у ім валадарылі.
Каля ганку збіраецца i перайначвае час падзея, якая не хоча акрэсліцца i назвацца.
Шукае маланка сцежку.
Па бездарожжы, адразу ва ўсе бакі, разыходзіцца гром.
ЗАВАЁЎНІКІ
І
Яны ідуць па чужой зямлі.
Кожны ix крок — парушэнне невідавочнай мяжы, якая ўтрымлівае ix саміх у іхніх абліччах, у іхніх імёнах, у іхніх жыццях...
Яны выходзяць з сябе: скура старых забаронаў выварочваецца на левы бок.
На ix наведзена пільная лінза нябёсаў.
Сярэдзіна свету перамяшчаецца разам з імі.
За імі гарыць зямля.
Яны не змогуць вярнуцца.
II
Бы жменя зярнят, сыпанутых у неабсяжнасць, вы несяце з сабой старажытны — i зноў абуджаны — змест.
I кожны жыхар, кожны дом, кожны камень I дрэва заваяванага краю маюць да вас асабістае дачыненне i мусяць сустрэцца сам-насам з вамі, каб нешта — ужо забытае — зноў убачыць i зноў зразумець.
Законам ахвяры ўраўнаважваецца закон улады.
Агольвае вострыя лёзы лес. «Не аддавайце сябе таму, што знаходзіцца па-за вамі, i не бяры-це, што вам не належыць,— вас папярэджвае нейчы голас,— інакш...»
Але над светам зіхціць маладое сонца.
Але іграе ў грудзях адвага.
Вы — першыя: нібы жанчына, чужына вас вабіць у глыб непазбежнасці — у нябыт.
IІІ
Яны пазіраюць сцярожка перад сабою.
Чырванеюць крытыя чарапіцай дахі дамоў.
Золатам ззяюць крыжы бажніцаў.
Блішчыць, абмыты імклівай залеваю, брук.
Буліца Дамініканаў,
Габрайская вуліца,
Ганчарны завулак...
Дзе тут затойваецца жыццё?
Дзе тут затойваецца смерць?
Нябачная сіла згінае каардынаты прасторы.
На вежы гадзіннік паказвае нераспазнаны час.
Вучацца нанава вымаўляцца словы, лічацца лічбы...
Гуляе жыццё з імі ў смерць, смерць — у жыццё.
IV
Нібы маладыя багі, вы ўзыходзіце на пракаветных палетках зямлі — i зямля становіцца вашай.
Вам дазваляецца ўсё: вы пераймаеце ў свае рукі ўсялякі суд, i пераходзіць на ваш бок праўда.
Читать дальше