Алесь Разанаў - Лясная дарога

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Разанаў - Лясная дарога» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лясная дарога: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лясная дарога»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу склалі выснаваныя Алесем Разанавым версэты — вершы, што сублімавалі асаблівасці іншых (ці аднаго універсальнага) жанраў i сталі прыкметнай з'явай у сучаснай беларускай літаратуры.

Лясная дарога — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лясная дарога», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
СВЯТА, ШТО НАСТАЕ

Калі мы пяройдзем мяжу i голай пясчанай дарогай будзем вяртацца дамоў, за мамі, там, дзе надоечы мы былі, успыхне пажар, а на нашы галовы i плечы пасыплецца вогненны снег.

— Не трэба палохацца i вяртацца,— мы скажам адно аднаму,— Toe, што некалі вымкнула згубай, зноў паўтараецца з году ў год, але ўжо як свята. Згуба ўсё больш мінае, а свята ўсё больш настае...

I мы ацярушым з сябе іскрыны i попел i, перш чым скончыцца дзень, знаёмай даўняй дарогай увойдзем пад вечныя шаты, пакінутых некалі за сабою, хатаў i дрэў.

ЦУД

Рака разлілася i падплыла да самых падворкаў, i рыба, якая раней не хацела лаеіцца ні ў якія хітрыя сеткі, цяпер сама давалася ў рукі.

Нутром адчуваючы, што насампраўдзе так не павінна быць, што гэта нейкае ашуканства, людзі ў кашы, у мяшкі, у начоўкі паспешліва набіралі ахвотнай, быццам еп'янелай, рыбы, што не знаходзіла месца сабе ў вадзе.

I сам я, выпхнуты з чыстых глыбокіх віроў на паверхню, курчуся разам з астатнімі рыбінамі ў пахутах, усёй сваёй безгалосай істотаю крычучы: «Людзі, глядзіце, глядзіце, людзі, калі набліжаецца згуба, srna пасылае перад сабою цуд».

ГОЛАС

Гукаю i чую свой голас.

Ён займае i гул ракі, i водгулле грамады, і цішу далёкага лесу.

I пакуль ён гучыць і, усюды прыняты i заахвочаны ўсюды, мае адвагу i моц гучаць, у гэтай краше ён не чужы i не свой, а — сама, заснаваная мной, краіна.

ВОСЕНЬ

Дождж то ўсчынаецца, то замірае.

У глейкія жоўтыя лужы глядзіць невідушчае неба.

Купка згалелых, нібы жабракоў, стаўбуроў кукурузы тоўпіцца ля дарогі.

Яшчэ лагчыны i ўзмежкі хваляцца зыркаю зелянінай i свежаю шчодраю чырванню адсвеч-ваецца ралля.

Але прастора — прагал.

Але наваколле — ростань.

Вяртаюцца з поля павольнай хадою разам бабуля i ўнук.

ДЫМНЫЯ КОМІНЫ

З комінаў днём і ноччу ўздымаецца дым i бухматаю хмарай вагаецца над дамамі.

Блізка ад'езд.

Яшчэ пра яго ніхто не сказаў уголас, ды самі сабой, паступова, згортваюцца заняткі i трацяць былыя здабыткі цану.

Зямля невядомага лесу азвалася i падступіла да небасхілу.

Дымныя коміны застануцца нарэшце адны.

ЧАС ПЕРАМЕН

Дробнае зробіцца буйным, але застанецца дробным,

прагнае зробіцца шчодрым, але застанецца прагным,

брыдкае зробіцца гожым, але застанецца брыдкім.

Буйнае зробіцца дробным - i стане дробным,

шчодрае зробіцца прагным - i стане праг-ным,

гожае зробіцца брыдкім - i стане брыдкім.

Час перамен на дварэ, i яма вышэйшая за гару.

ПАЛЯВАННЕ НА ПАЦУКА

Адкуль ты ўзяўся, пацук?

Якая звіліна часу цябе павяла з сутарэнняў, які злом прасторы выпхнуў цябе наверх?

— Як многа тут нораў i сховішчаў,— кажа Зміцер,— нібы ён не проста адна істота, а —цэлая чарада.

— Усюды ён сее страх, i тэты ягоны хаўруснік i памагаты ўжо, пэўна, цікуе за намі,— кажа Язэп.

— Няма для мяне ні роздыху, ні спакою, пакуль не адолеем гэтай навалы,— кажа Захар.

Мяняюцца месцамі дзень i ноч, раскладаюць той свет i тэты карты:

направа — турма, налева — трупа, а Зміцер, Язэп i Захар упарта палююць на пацука.

HEXTА

Старыя вярбіны пільнуюць, каб не ўцякла, дарогу: на ix — засечкі i рысы, на ёй — сцёртыя ў пыл i ў прысак сляды.

Нехта прыходзіць i адыходзіць i мае шмат постацяў i найменняў.

А тое, што бачыць, само бачыцца неКІМ не хоча, i тое, што называв, не можа назвацца само.

Але адлегласці ссунуліся раптоўна — ä ўсцяж адкрыліся цёмныя ямы, глухія норы, нямыя равы:

каб знікаць, каб утойвацца, каб хавацца...

Знаёмства глыбейшае, чым слрадвеку, то абвяшчае сустрэчу, то адкладае яе на потым,

з некім, хто мае прыйсці.

ЛЕТА

Да ракі нахіліліся агароды.

Спеюць сады.

Прастора адкрылася i паўнатою поіць рамонкі i дзьмухаўцы.

Над белым палацам паволі згрувашчваюцца аблокі.

Сцелецца сцежка да выспы атуленай дрэвамі i ў пазачас заглыбленай цішы.

Пудзіла — порткі, кашуля i капялюш — пытаецца недаўменна ў нямога неба, нашто яно чалавек.

МУЗЫКА

У гасцёўні музыка: шумная, тлумная, фанабэрлівая, глухая.

Яна адна тут пануе i не дае нарадзіцца думцы i вымавіцца слову.

Але ніхто не асмельваецца прылюдна яе не схацець i сцішыць яе ці прымусіць яе замоўкнуць.

Госцям здаецца: яна падабаецца гаспа-дарам, гаспадарам здаецца: ёй цешацца госці.

КРЫВАЯ ВЕЖА

Не заўважаюць хвіліны i дні, але заўважаюць гады i стагоддзі: павольнаняўхільна вежа на Людным пляцы сваёю вяршыняю хіліцца да зямлі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лясная дарога»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лясная дарога» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Лясная дарога»

Обсуждение, отзывы о книге «Лясная дарога» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x