Ігар Бабкоў - Хвілінка

Здесь есть возможность читать онлайн «Ігар Бабкоў - Хвілінка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Логвінаў, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хвілінка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хвілінка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта гісторыя пра адну менскую кавярню. Расповед пра трох герояў, якія трапляюць у яе напрыканцы васьмідзясятых і адтуль не выходзяць.
Тры сябры: паэт, змагар, спявачка. Кожны з іх, пражываючы эпохі, трымаецца свайго выбару.
Паэт застаецца сярод шаманства словаў. Змагар ідзе да канца, хаця й разумее, што ў гэтым спектаклі больш няма за што змагацца. Спявачка хоча знайсці музыку кону з ёй супасці.
3 іншага боку, ёсць другі план. Метафізічны. 3 гэтай перспектывы перад намі — алхімічная гісторыя пра mysterium coniuctionis, магічны тэатр душы, персанажы якога прыбраныя ў вопратку часу.
Раман пра месцы, у якія мы патрапляем, і месцы, у якіх мы застаемся.

Хвілінка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хвілінка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцяну зламалі не толькі яны, а можа і зусім не яны. Проста ўсё склалася менавіта так, а не інакш, зрэшты і сцяна, як высветлілася, сама была гатовая зламацца, рассыпацца ў друз.

Яе пілавалі дзень і ноч, але ціхенька, спадзяючыся на праклятыя скарбы там, за мурам.

І сапраўды, за сцяной былі фантастычныя рэчы: рассыпаныя дыяменты і забароненыя недаступныя кнігі, але, перадусім, вялікі свет, які вабіў і спакушаў, клікаў у падарожжы.

Не адразу і не ўсе зразумелі, што не было аніякай дзяўчыны, што гэта быў толькі голас. Рэха іх уласных жаданняў.

Але шукалі яны не скарбы і не дыяменты, а штосьці іншае, тое, што ім аднойчы цьмяна пачулася ў прыцемках.

Пяшчотны і прыгожы голас. З будучыні.

***

Але тут распачаўся звыклы чалавечы спектакль, у якім ролі былі распісаныя і раздадзеныя згодна з п’есай, а п’еса была банальная і нецікавая, хоць ты плач.

Адным хацелася грошай і ўлады — і яны гэта атрымалі.

Іншым — славы, вядомасці, і яны гэта атрымалі таксама.

Большасць жа насамрэч нічога не хацела. Яны проста былі побач: цікавалі, высочвалі, назіралі. І чакалі, пакуль усё аціхне, і ў цане зноў стануць сціплыя будаўнікі простага чалавечага шчасця.

І сапраўды, — раптам усё зноў стала нармальна. Усё ўсталявалася.

Толькі нармальнасць гэта была новая, іншая.

Потым, калі іх пачыналі мераць новай нармальнасцю, яны нават не злаваліся. Яны проста не разумелі, пра што ідзе гаворка.

Ім зноў прапанавалі заснуць — а яны не былі гатовыя.

Яны былі як костка ў горле — цудоўнага новага свету, які радасна абсталёўваўся на руінах старога.

Яны заплацілі за свой выбар.

Яны адарваліся ад мінулай эпохі, выйшлі з старых формаў.

І самае істотнае: яны ўжо паспелі двойчы памерці і стаць молатамі.

Пэўны час яны проста стаялі ў вусцішнай цішы.

У трывожнай пустаце свету.

А потым падняліся і пайшлі. Ішлі ўсё далей і далей.

Няясна куды. Яны не хацелі спыняцца. Альбо ўжо проста не маглі. Бо спыніцца — гэта забыцца на тое, што адкрылася, амаль выпадкова, тым, хто блукаў у бясчассі, паміж эпохамі.

Яны пачалі званіць у іншую сцяну, нябачную для большасці.

***

Калі б я быў паэтам, я б напісаў працяг балады Лесмяна.

З таго месца, дзе яны ляжаць у вусцішнай цішыні. Больш няма аніякіх мэтаў. Аніякага мура. Толькі халодныя молаты — у халодным бясчассі.

Здрада сноў і цудаў.

І ўсё ж некаторыя з іх адрываюцца ад пастаментаў. Яны — яшчэ молаты — падымаюцца і ідуць назад.

Усё яшчэ спадзяюцца пачуць галасы адтуль. З іншага свету.

Цёмнае бездарожжа. Аніякага маршруту, аніякіх сцежак. Яны проста вяртаюцца да сябе.

Каб вярнуцца, трэба адарвацца ад формы, якую надала нам эпоха. Перастаць быць молатам. А гэта заўсёды больш складана, чым пачуць далёкі голас

і памкнуцца ў невядомае. Першыя крокі. Вось яны ўжо не молаты, а цені. Нябачныя, нікому не цікавыя, беспрытульныя. Іх ужо не дванаццаць — лічба дасканалай поў

ніцы — а значна менш. І ідуць яны зусім не разам, а кожны ў свой бок.

***

Далейшае ў маёй гісторыі было б высока-трагічным.

Хтосьці не вытрымлівае, паварочвае назад, да пастаменту. Імкнецца заснуць, забыцца. Сярод кветак і сноў.

Некаторыя патрапляюць у Хвілінку, альбо у іншыя месцы, дзе можна застацца. Астатніх зжырае Калі: жахлівая і вечна галодная багіня Нашага Часу.

Паветраны шар

1.

Праз пару кіламетраў мусіў быць паварот направа, на грунтоўку.

Багдан вырашыў не рызыкаваць і ехаць праз пушчу, па лясных дарогах. Гэта зойме значна больш часу, затое можна расслабіцца, не звяртаць увагі на патрулі і падазроныя машыны, не адсочваць хвасты, якія маглі цягнуцца ад самага Менску.

На трасе паўсюль стаялі патрулі: праз месяц павінны былі быць выбары, і ДАІ ўзмацніла пільнасць. Цяпер яны спынялі не толькі тых, хто штосьці парушаў, альбо быў у спісах, але і іншых, тых, хто быў непадобны на астатніх, на ўсялякі выпадак.

І ўсё ж пушча была не проста манеўрам. Ён выехаў за чатыры дні да сустрэчы: яго чакалі толькі на наступным тыдні і ён планаваў у гэтыя дні спыніцца дзе-небудзь на беразе ляснога возера альбо каля ракі. Адключыць мабільнік, забыць пра ўсе абавязкі і нарэшце дазволіць сабе невялікі адпачынак.

Ён быў цалкам падрыхтаваны да такой выправы: у багажніку ляжаў намёт, спальнік, дыванок і невялічкая надзіманая падушка. А таксама сала, тушаніна, цыбуля, крыху морквы, пяць кіло бульбы і боханы запакаванага хлеба, якія ён набыў ужо на выездзе.

Была яшчэ і вуда з бахіламі, хаця ён і не быў аматарам рыбнай лоўлі. Апошні раз ён лавіў рыбу год дзесяць таму і, па шчырасці, ужо не памятаў, што трэба чапляць і навошта. Проста вуда дадавала скончанасць і пазнавальнасць гештальту: з ёй ён адразу патрапляў у пэўную катэгорыю людзей, і ДАІшнікі, калі б яны яго выпадкова спынілі, не мусілі далей корпацца ў багажніку, лезці туды, дзе за фальшывай сценкай ляжалі агітацыйныя матэрыялы і грошы на выбарчую кампанію, грошы, якія ён мусіў развесці па шасці мястэчках на паўночным захадзе, каля самай літоўскай мяжы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хвілінка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хвілінка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Кацярына Мядзведзева
libcat.ru: книга без обложки
Вілл Макінтош
Олесь Ульяненко - Сталінка
Олесь Ульяненко
Леся Українка - Поезія
Леся Українка
Леся Українка - Лісова пісня
Леся Українка
Ольга Бабко - Зефирляндия
Ольга Бабко
Ольга Бабко - Кэтлэнд
Ольга Бабко
Отзывы о книге «Хвілінка»

Обсуждение, отзывы о книге «Хвілінка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x