«Трэба паклікаць Міндоўга сюды. Няхай тут пераседзіць цяжкі для сябе час».
Сёння яшчэ цёмнаю часінай (толькі што кукарэкнуў першы певень) Усяслаў абудзіўся з той думкай, з якой i засынаў. Пра князя Данілу. Праўда, перад сном i цяпер думаў не столькі пра самога галіцка-валынскага князя (таго ўжо два месяцы няма дома, i пра лес ягоны ў Батыевым стане пакуль што нічога не чутно), колькі думаў пра яго сям'ю: надоечы Голуб сказаў пра яе неспакойную навіну. Затрывожаная Данілавым ад'ездам да мангольскага ўладара над паўсветам, не вытрывала страху i журботы, памерла Данілава жонка, княгіня Ганна. Значыць, цяпер князь Даніла, калі i вернецца дадому жывы, будзе ўдавец. Калі яго старэйшая дачка i старэйшы сын Леў дарослыя ўжо (дачка — нявестка Конрада Мазавецкага, жонка Зямовіта, у якога Даніла i ВасільКа з сем'ямі перачакалі паход Батыя на «вячэрнія краіны», сына Льва Даніла сватаў да дачкі венгерскага караля Бэлы, але няўдала), дык меншыя, Раман, асабліва Мсціслаў, Шварн i Дубраўка, яшчэ зусім дзеці. Тром малодшым крышку болей за дванаццаць, адзінаццаць i дзесяць гадоў. Але яны — не проста чалавечыя чады, а львяняты, нашчадкі дара звяроў, дзеці гаспадара Галіцка-Валынскай зямлі, які не спускае вока i з Навагародка i які, як сам прызнаваўся, марыў прыслаць сюды нявесткай князю Ізяславу Дубраўку. Цяпер, калі ацалее i будзе мець ярлык на сваю вотчыну i калі, не дай Бог, памрэ князь Ізяслаў, захоча прыслаць сюды кагосьці са сваіх сыноў... A Міндоўг — іхні, навагародскі тайны козыр — цяпер пабіты, без вялікай сілы, i кажуць, разгублены... Значыць, трымайся, Навагародак! Уся надзея на шчаслівы шанец альбо толькі на саміх сябе!..
Калі заспяваў другі раз певень i яшчэ болей настойлівей наклікаў досвіткі, Усяслаў, паколькі паступова пацяжэлі i маглі самі па сабе закрыць вочы павекі, бадай, праваліўся б у сон, як яго абудзілі сабачы брэх, людскі тупат на двары, стук у дзверы яшнага хорама, а пасля — ужо i прыглушаныя сценамі галасы тут, у доме.
Паколькі яго патурбавалі гэтак рана i рашуча, дык ажно сцялося ад нядобрага прадчування сэрца: каненче ж, здарылася штосьці надзвычайнае. Не, ніякага нечаканага i вераломнага нападу на Навагародак не будзе, старожыварта з усіх бакоў не перасцерагалі пра якую-небудзь небяспеку, дык няўжо, цьфу-цьфу! выйшла. іншае, непазбежнае? Няўжо гэтымі хвілінамі адышоў у нябыт князь Ізяслаў? Няўжо з сённяшняга дня пачынаецца ўжо новая, зусім невядомая эпоха для Навагародка?
Каб не пабудзіць Любку, якая, чуў, спала неспакойна, то раз за разам уздыхала, то варочалася з боку на бок i цяжка стагнала, ён ціхенька падняўся, накінуў на сябе любімы цёплы халат, усунуў ногі ў мяккія шлэпкі i асцярожна выйшаў са спальні. Там, на першым паверсе, у вітальні гарэлі ўжо свечкі, дык скупое святло ад ix падала i сюды, на лесвіцу, дык ён спусціўся па ёй спакойна. Адразу сустрэўся з сівавалосай, з накінутай на плечы цёплай хусткаю i са свечкай у руцэ Марыляй — яна, як было відаць, хацела падняцца наверх i пабудзіць яго.
— Што за шум, Марыля? — запытаў, мружачы вочы ад святла.
— Мендог, баярын,— адказала тая.
— Што — Мендог? — не зразумеў.
— Загрукаў у наш хорам так, што ўсіх на ногі падняў.
— Дык ён тут? У нас?
— У нас. У святліцы. Сам не свой. Аж страшна на яго пазіраць.
Усяслаў адразу ж рушыў у недалёкую святліцу — таксама асветленую ўжо свечкамі, зіхоткую ад яркіх дываноў на сценах i на падлозе. Там стаялі яго, Усяслававы, два дружыннікі ў паўдаспехах, а на крэсле пры стале сядзеў, аблакаціўшыся на локаць, Міндоўг. Праўда, сам не свой: без шапкі, са злямчанымі валасамі, у футры паверсе белай расхрыстанай кашулі, у белых сподніках, на адной яго назе быў знаёмы чырвоны бот, а другая нага была голая. Белы, як палатно. Нібы звар'яцелы ад страху, злосці i адчаю, як зацкаваны i прыціснуты да вываратня раз'ятранымі хортамi бывалы, хітры, але знясілены i пакусаны воўк.
Усяслаў зразумеў усё адразу. Выйшла так, як i думаў: супернікі звінавацілі Міндоўга за няўдалы паход на крыжакоў, за вялікія страты i ахвяры, сабралі незадаволеных i далі яму бой. Як відаць вось, на яго апошняе прыстанішча напалі знянацку, дык ён, ратуючыся, мусіў уцякаць з пасцелі. Міндоўг, убачыўшы яго, падняў галаву i зірнуў жаласна, нервова кусаючы губы, а пасля зноў апусціў быццам вельмі цяжкую галаву.
— Прынясіце снегу i разатрыце князю нагу,— загадаў Усяслаў дружыннікам.— А ты, Марыля, падбяры цёплую апратку, абутак для князя, падай сюды глячок моцнай настойкі, закуску.
Читать дальше