Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Снежань быў пахмурны, самы змрочны з усіх месяцаў; вельмі рана, амаль пасля паўдня ўжо, цямнела, дык рана запальваліся лучыны ці сальнікі ў людскім жытле; мужчины правілі хамуты, стары абутак альбо шылі новы ці высякалі, вырэзвалі розную ўсячыну з дрэва i касцей; пажылыя жанчыны ткалі, вышывалі, a дзяўчаты i дзеці драл i пер'е. Пасля Варвараў i Міколы Зімовага зіма ўсё ж выцвярдзіла на камень зямлю i накрыла яе белаю коўдрай, густа ўсыпала снежным інеем дрзвы, дык навокал запанавалі шэрань i бель, нібы ў казачнай снежнай краіне, а пасля каляд, ужо ў студзені (стычні), калі пасля сумнай Піліпаўкі загарэзавала моладзь, зіма таксама ўволю пацешылася, пасваволіла завірухамі, накруціла сям-там такія гурбістыя горы, што ў многіх паселішчах засыпала снегам не толькі невысокія зямлянкі, але i паўхаты. У лютым (снежыне), кал i ўдзень начало вышэць, падблакітнівацца неба i большаць, цяплець сонца, мяцеліцы пацішэлі, а потым, пасля Стрэчання, збеглі ў іншыя краі, а замест ix уночы ярэў такі мароз, што ад яго аж трашчалі-стралялі бярвёны ў дамах. Пакрыху пачало адліжыць — снег асеў, ашарпачыўся, дык адразу ажывіўся ў ваколіцах pyx — люд узяўся вазіць назапашанае ўлетку на лугах сена, з лесу — дровы, зачасцілі ў Навагародак i паўз яго свае i чужаземныя купцы. Пад канец лютага зіма, баючыся вясны, брала сваё, як кажуць, збягала начамі: удзень ужо ўладарылі ясната i цяпло, a ўночы збіраўся, туманіўся холад альбо ціха трусіўся скупы снег. Чым большую сілу набіралі адлігі, тым мацней тамілі яны чалавечую душу, а заадно галавакружна ўзбуджаць — надта тады, калі пачынаў казытаць нос пах адталых дрэў ці сцен хат, лапічак ашленай зямлі на прызбе. Цяпер ужо зусім іначай хвалявала нават начная зяба. Так паволі, але нястрымна ўсё ішло да Новага году[ 75 75 Тады Новы год адзначалі ў сакавіку. ], да гукання вясны.

Чым далей, тым болей вышэла i блакітнела неба, яснеў i шырэў свет ад пабольшанага i амаладзелага сонца — Хорс-бацюхна, што ўжо не толькі светла i ласкава ўсміхаўся Зямлі-матухне, але гуляў са снегам, змушаў успыхваць яго белым полымем, спрыяў збірацца пад ім вадзе, што пакрыху аточвалася долу, каб з кожным днём дужэй бруіцца з больш нагрэтых пагоркаў уніз. Яшчэ ніхто яе не бачыў, але, мабыць, кожны адчуваў, што яна ўжо ёсць, зліваецца ў зручнейшыя мясціны, каб у свой час выбіцца на паверхню, загуляць у каляінах i рытвінах, а потым, за адну цёплую ноч, заліць лагчыны, лёд на рэчках i ручаях, а яшчэ пазней, мабыць, пад канец сакавіка ці ў красавіку, паімкнуцца стаць морам, а не стаўшы ім, пад нейкаю сілай хлынуць паводкаю да сапраўднага мора, туды, куды імкнуцца, бадай, усе вялікія i малыя рэкі.

Усяслаў на пачатку зімы, хоць i было няўстойлівае, слотнае i сцюжнае надвор'е, пачуваўся аднак добра. Рабіў сваё ў Навагародку ці выязджаў за горад, у воласць, прымаў пасла нцоў з іншых краёў, з задавальненнем займаўся хатнімі гаспадарскімі клопатамі, цешыўся Любчыным каханнем — цяпер яна i пільна сачыла, каб ён заўсёды быў свежа ды хораша апрануты, смачна накормлены, i грэла яго цела, яго душу сваім целам i сваёю душой. Але вось пазней я гоны спакой па чаў парушацца. Яму ўжо i заснуць было нялёгка, a калі змружваў павекі, дык мог прачнуцца сярод ночы з нейкім незразу мел ым неспакоем i пасля доўга то ўспамінаць самае рознае былое, за многае сябе дакараючы, то думаць, нават пакутліва разважаць пра новае. Можа, гэта было i з-за таго, што зусім нечакана абрынулася нямала неспадзяваных трывог. Яго вельмі непакоіла, што з кожным днём слабее i слабее князь Ізяслаў, які да сваёй старэчай нямогласці дадаў яшчэ i новую (ноччу, не хочучы будзіць сонную маладую пакаёўку, спрабаваў сам выйсці са спальні, але ўпаў i зламаў руку), усё больш хваляваўся, што пачала цяжка пераносіць цяжарнасць Любка, то ванітуючы ад непрыдатнага ёй паху ці кавалачка мяса, то зусім абміраючы. Але, бадай, найбольш затурбавала тое, што сусед-саюзнік, Міндоўг, надта няўдала схадзіў у паход на куронскія землі, дзе не толькі не ўзяў крэпасці крыжакоў i не пабіў ix, але, знянацку атакаваны запасным крыжацкім атрадам у спіну, мусіў адмовіцца ад аблогі i ўцякаць, хавацца-абараняцца ад крыжакоў ажно ў сваёй Руце. Гэтае паражэнне вядомага грознага літоўскага князя-верхавенца не магло не ўзрадаваць, не натхніць крыжакоў на свае вылазкі на язычніцкія, а то i ахрышчаныя ў праваслаўе землі, а заадно гэтая няўдача не магла не раззлаваць падуладных Міндоўгу некаторых літоўскіх князёў, не падштурхнуць ix на тое, каб адабраць у яго вяршэнства, а з ім самім расправіцца. Пераможца ёсць пераможца, яму не толькі ад чэлядзі, але i ад знаці слава, пашанота, пакланенне, пакора, боязь перад ім, a ўсё гэта значыць адно — мацунак ягонай улады. Пераможанаму ж не толькі спачуванне, але i злосць, ускладанне на яго віны, а то i спроба прыбраць яго. Што да Літвы, то цяпер там найперш павінен уладарыць Міндоўг, нават толькі Міндоўг: іначай Літва можа апынуцца пад воляй Жамойці, што імкнецца супернічаць i слбраць літоўскія, а то i іншыя язычніцкія землі пад сваёй вярхоўнай уладаю. Няма ніякага сумнення, жамойцкі князь Выкінт, хоць i родзіч Міндоўгу, выношвае прагавітыя намеры i дзеля ix, канечне ж, як рысь лася, будзе падпільноўваць якраз Міндоўга, каб у зручны момант скокнуць яму на карак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x