Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1997, ISBN: 1997, Издательство: Юнацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Кліч роднага звона: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Кліч роднага звона»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Чытач трымае ў руках кнігу вядомага празаіка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Генрыха Далідовіча: тут i раман «Кліч роднага звона» — пра першыя самастойныя крокі, узвышэнне Навагародка як горада, княства i цэнтра будучай дзяржавы ў далёкім XIII стагоддзі, i новыя апавяданні з цыкла «Жар кахання», i развагі сталага ўжо творцы пра жыццё i літаратуру. Як i ранейшыя, новыя творы пісьменніка вызначаюцца навізной, заглыбленым псіхалагізмам, яркасцю мастацкіх карцін i сакавітай беларускай мовай.

Кліч роднага звона — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Кліч роднага звона», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Boi зноў загулі — мабыць, найбольш са спачуваннем свайму суродзічу. Яўстафій, яго воі кінуліся да Ловага каня, затрымалі, вызвалілі ездака — той сам не мог падняцца на ногі.

Да Усяслава пад'ехаў Міндоўг.

— Ты i ліс, i зубр заадно,— не вельмі радасна, але ўсё ж паважна пахваліў яго.

— Асуджаеш, што я напачатку збіў з тропу маладога? — запытаў Усяслаў, не радуючыся, а адчуваючы няёмкасць ад сваёй перамогі.— Лічыш ашуканцам? Вераломным?

— He,— адказаў той.— Ты ж не даваў рыдзельскай клятвы трымацца іхніх правілаў. Ды рыдзелі, як сам ведаеш, у баі ўжываюць i не такое. Як вельмі не чвімімся i мы.

— Якраз так, князь,— павесялеў Усяслаў,— я сказаў i Лову.

Міндоўг падаў свой знак — Хвал затрубіў у рог. Усе выпрасталіся, сталі «на зважай».

— Слава пераможцу! — галёкнуў Міндоўг.

— Сла-ва-а! Сла-ва-а! Сла-ва-а!— тройчы лес ажно скалануўся ад рэха.

Калі яго ўшанавалі, Усяслаў падаўся да пераможанага. Каля таго, вызваленага ўжо ад даспехаў i пакладзенага на воўчыя скуры, абабітага, увіхаўся на каленях Міндоўгаў лекар.

— Вывіх ключыцы, князь,— патлумачыў той.— Але гэта не бяда. Дзяцюк здаровы, дужы, праз дзень-два зноў сядзе на каня.

— Не перажывай вельмі, дружа,— Усяслаў прысеў каля Лова.— Я, бывалы вой, не павінен быў паводзіцца з табой, маладым, так, як павёўся. Але, думаю, навука гэтая табе яшчэ спатрэбіцца. Твае ўдачы, подзвігі i слава гэтаксама наперадзе,— i падаў руку,— не трымай на мяне крыўды i злосці. Давай падружымся.

Лоў працягнуў сваю далонь, усміхнуўся. Канечне ж, нявесела.

— Мы з табой яшчэ плячо ў плячо будзем у не адной сечы,— падбадзёрыў яго, а заадно i павёў сваю палітыку Усяслаў,— бо ворагі нашы амаль адны i тыя ж... Каб біць, пабіць ix, трэба цяпер самім вытрымліваць удары i вывіхі, падаць, насіць сінякі. Адзін біты дзесяцярых нябітых варты!

7

Зразумела, Усяслаў вярнуўся дамоў позна i захмелены. Калі ўбачыў у сваёй вітальні спакойнага Цішука i занепакоеную Любку, ажно здзівіўся: жонка ёсць жонка, нават зусім маладая. I яго першая сужаніца, доўга чакаючы яго, а пасля ўбачыўшы, што падвяселены, сустракала занепакоена, а то i запасочана: дзе, з кім быў?

— Выбачайце,— лагодна, як i заўсёды, калі падпіты, сказаў ён бацьку i дачцэ,— быў у Міндоўга, затрымаўся.— А пасля, згледзеўшы на Любчыных вачах слёзы знерваванай жанчыны, на гэты раз ужо не саромеючыся, пры цесцю, прытуліў яе.— Чаго смуцішся, краса мая ненаглядная?

Любка, прыпаўшы галавой да ягонага плечука, моўчкі, жалячыся, заплакала, ажно ўздрыгнулі яе хораша пакатыя плечы.

— Цішук,— папрасіў ён,— скажы дачцэ, а маёй любімай жонцы, што ёй не трэба гэтак хвалявацца.

— I я казаў, што няма чаго прадаваць дрыжыкі,— спакойна прамовіў той,— што ў цябе шмат клопатаў, дык ты мусіш затрымацца. Але яна як не чула. «А можа, яго забілі ліхадзеі!», «А можа...»

— Ліхадзеі ёсць, але хіба яны асмеляцца на мяне напасці? — сціснуў Любку за плечукі.

— Ліхадзеі ёсць ліхадзеі...— усхліпнула тая.

— Краса мая ненаглядная, любоў мая сардэчная i вялікая,— вось такія нязвычныя для яго словы самі па сабе вырываліся цяпер, ён радасна, шчасліва, а заадно, мабыць, i звыш меры моцна сціснуў яе,— ды я дзеля цябе з-за мораў i гор, з-пад зямлі i з неба заяўлюся! Нават з магілы выскачу, разочак на цябе зірну, палюбуюся, сцісну моцна-моцна, вось так, як цяпер, i зноў туды лягу!..

Чуючы яго больш чым шчырую споведзь, Цішук усцешыўся, але сумеўся, дык паспешна адвітаўся:

— Ну, вось i ўсё добра. Павячэрайце ўжо ўдваіх. Я найду, бо хачу спаць.

Каб іншым разам, дык Усяслаў затрымаў бы мудрага, адданага яму ўжо даўно i спаважнага цесця, але цяпер адпусціў, потым, памыўшы рукі, сам даглядаў за Любкай — даставаў з печы жароўні i гаршкі, падчэпліваў з ix відэльцам самыя мясныя кавалачкі дзічыны i ласяціны, найменш тлустыя слаі стушанай кіслай капусты, наліваў апалонікам буракова-мясную поліўку, падаваў пацёртыя, у соку журавіны i брусніцы, усяк заахвочваў, каб яна зрабіла хоць кус, глыток, а заадно гарэзаваў, цалаваў, калі яна слухала яго. Пазней, калі Любка, аспакайнелая, напоўненая маладой радасцю, аддана ляжала галавой на ягоным плечуку i кожнай жылачкай шчасліва ўчувала, як яго далонь пяшчоціць яе, запытаў:

— Ну, супакоілася?

Калі яна моўчкі хітнула галавой, не проста прамовіў, a пакляўся:

— Я толькі твой. На ўсё жыццё. Іншыя жанчыны для мяне толькі для таго, каб убачыць, што няма з ix лепшай за цябе, што я валодаю вялікім скарбам! I, як той змей, павінен ахоўваць гэтае багацце!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Кліч роднага звона»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Кліч роднага звона» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Цяпло на першацвет
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Кліч роднага звона»

Обсуждение, отзывы о книге «Кліч роднага звона» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x