Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Прыгінайся толькі, каб не выцяцца,— пачуўся жаночы голас.

Гэля прывіталася і стала ў парозе, не выпускаючы з рук клуначак. Кандраціха адразу і не пазнала яе, бо не болей як разы са два бачыла на цвінтары разам са старой Ермаліцкаю. На хутар ні разу не хадзіла, а як прагналі Івана, ох і наслухалася ж ад карпілаўскіх і кавалёўскіх баб і пра сына і пра яго ўхажорку. «Хоць бы раз добра паглядзець, што там за цаца такая»,— гаварыла-яна Івану, а той толькі адмахваўся.

— Праходзь, маладзічка, садзіся. Куды гэта бог, на ноч гледзячы, нясе?

— З Харомінаў іду, а куды, і сама не ведаю... Хацела Івана вашага прасіць, каб падвёз трохі.

Старая сумелася.

— А божа ж мой, ці не Андрэева ты часам? Упоцемках я і не пазнала. А дзеткі ж мае...— Яна замітусілася па хаце.— Можа б укусіла чаго з дарогі?

— Дзякуваць, я нядаўна ела.

Гэля села на лаўку, ссунула на шыю хустку, расшпіліла жакецік. Жанчыны доўга маўчалі, не ведаючы, што гаварыць. Пачала Кандраціха:

— І што гэта вы надумаліся, дзеткі? Затлумілі адно аднаму галовы і ходзіце, як ад чэмеру п'яныя... Дзе ж бачана, каб з такое выгоды ў зрэбнікі ды на нішчымніцу дзеўка пайшла! І бацьку не слухацца грэх... Хай бы ўсё было ладам ды складам, як у добрых людзей. А то не ведаю, што тут і казаць. Нядобра яно, дзеткі.

Гэля пачала нацягваць хустку і ўзялася за свой клуначак. Кандраціха ўсхапілася з месца.

— Што ты, дзіцятка, што ты? Хіба ж я вораг табе? Ці з хаты ганю? Шкода мне цябе, бо сама ўсё жыццё петуюся, як Марка ў пекле. Распранайся, будзь як дома. Зараз і Іван прыйдзе. Сохне па табе, учарнеў увесь. Можа ад нуды сам сабе не рад, от і злыгаўся з гэтымі лесавікамі. З палякамі біцца хадзіў. А божачка, колькі я перакалацілася, пакуль там страляла ды грымела. Колькі выплакала. Аж прыйшоў, дзякаваць богу. І пара такая трывожная, а вам любошчы. Ох, дзеткі, дзеткі! Не будзе дабра ад твайго старога, не дасць ён збыту ні вам, ні нам.

— Нам і не трэба яго ласкі. Можа з воласці дадуць які загончык, а там і хатку агораем, абы толькі разам.

— Хіба ж я вораг вам? Жывіце на здароўечка, каб толькі спакойна ўсё ды па-людску было, па закону, з бацюшкам ды з благаслаўлёным. Гэта ж цяпер пакруціліся маладыя, кажуць: «Бога няма і папа не трэба», а без бога ні да парога.— І, памаўчаўшы, дадала: — Баранчыка молена будзе зарэзаць, гарэлкі трохі выгнесці, каб усё па-людску было.

У Гэлі пасвятлела на душы. Яна адчула цяпло і ўтульнасць у гэтай пустой і цёмнай хаце. Доўга ці мала, але ёй прыйдзецца пажыць тут, упраўляцца каля гэтае печы, дагаджаць Іванавай маці.

— От пасля вялікадня і павянчаецеся. А цяпер не можна, дзеткі. І бацюшка ў вялікі пост на сябе граху не возьме. А там можа і бацька твой злітуецца, не вораг жа ён свайму дзіцяці. Можа ўсё перакруціцца і ператрэцца; глядзіш, як той казаў, і мука будзе.

— Мука ці будзе, а мукі хопіць,— уздыхнула Гэля.— Тата кажа, лепш у дамавіне мяне бачыць, чым пад вянцом з Іванам.

— Люты ён, ой люты! — уздыхнула Кандраціха.— Не глядзіць ні вока ні бока. Ззамаладу ведаю яго: за грош бацьку роднага на крыжы разапне. А над дачкою можа і злітуецца, ты ж у яго адна.

Старая не бачыла ўпоцемках, як беглі па Гэльчыных шчоках гарачыя слёзы, як яна сілілася праглынуць даўкі камяк. Таму і маўчала. Ёй было шкода сябе, горка і сорамна перад людзьмі.

На двары пачуліся тупат і прыцішаныя галасы. Рыпнулі ў сенцах дзверы, зашоргалі ногі аб дзяркач у парозе. Увагнуўшыся, у хату ўвайшло двое мужчын.

— Добры вечар, калі е хто жывы,— прывітаўся незнаёмец.

— Чаго гэта вы, мама, сядзіце ўпоцемках,— пазнала Гэля Іванаў голас. Яна прыціснулася да сцяны і не парушылася, толькі моцна затахкала сэрца, запалалі шчокі, а ў роце зрабілася суха-суха.

— Дзе ж ты газы набярэшся? — азвалася Кандраціха.

Яна затупала па хаце. Зашамацелі ў пячурцы сухія трэсачкі, мужчына чыркнуў запалку. У жоўтым святле Гэля ўбачыла абветраны сухарлявы твар, глыбока запалыя вочы і пад вострым носам невялічкія вусікі. Кандраціха паднесла да запалкі лучынку, яна зырка ўспыхнула. Толькі цяпер Іван убачыў на лаве Гэлю, убачыў і разгубіўся, не ведаў, што гаварыць, што рабіць. Каб нікога не было, падхапіў бы яе на рукі, прыгарнуў да сябе, а цяпер...

— О, дык у вас госця! — загаварыў незнаёмец.

Толькі цяпер Кандраціха пазнала Раманавага сына, узрадавалася і крышку збянтэжылася.

— Праходзьце, старшыня, сядайце.— Яна запаліла лямпу, што вісела пад столлю, падкруціла кнот і кінулася выціраць фартухом лаўку.

— Гэлька, няўжо ты? Адкуль бог нясе? — падышоў да яе Іван.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x