• Пожаловаться

Сяргей Грахоўскі: Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі: Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1973, категория: Современная проза / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Грахоўскі Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Сяргей Грахоўскі: другие книги автора


Кто написал Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна змоўкла. Пра многае хацелася яшчэ распытаць, але звычайная цікаўнасць тут была б лішняя.

Я падзякаваў за гасціннасць і за ўсё, што мне рассказала гэтая адзінокая кабета. Дождж прайшоў, толькі ў каляінах булькалі каламутныя струменьчыкі ды было чутно, як шуміць разгайданае возера.

Ноччу не спалася. Я пайшоў блукаць па сонным гарадку. Было ціха і свежа, над возерам слаўся туман, за далёкімі лясамі ўспыхвалі зарніцы, а высока над гарою загараўся і міргаў зялёны агеньчык.

Куды б я ні ішоў, ён свяціў мне, і здавалася, недзе побач жыве неспакойны і добры доктар.

1963

ГАННА

Пад вечар брыгадзір прывёў мяне ў прасторную хату на канцы сяла.

— Можа пусціш, цётка Ганна, чалавека пераначаваць, а то куды ні ткніся — дзяцей пад самую завязку, а ў цябе і прасторна, і чыста, і ціха.

— Не бог ведае якія і ў мяне палацы,— азвалася немаладая жанчына, адхінуўшыся ад печы.— Калі няма дзе, хай начуюць, месца хопіць.— Яна паглядзела на мяне, нібы ацэньваючы, ці варта пускаць у хату незнаёмага чалавека. Хваліць самому сябе няёмка, прасіцца няма патрэбы, калі за цябе гэта робіць нехта іншы.

Цётка Ганна выцерла фартухом доўгую лаву каля стала і запрасіла сесці. Брыгадзір, відаць, быў рады больш за мяне, што збыў клопат і можа спакойна ісці дадому. Але адразу павярнуцца і пайсці, напэўна, было не зусім ёмка. Ён дастаў пакамечаны пачак «Прыбой», пакруціў у парэпаных пальцах пагнутую тоненькую папяроску і са смакам закурыў. Я распрануўся і сеў на лаве каля акна.

Гаспадыня доўга мяне разглядала і лагодна спытала, дзе жыву і кім служу.

Я расказаў, хто і адкуль, чаго прыехаў у іх калгас, і адразу супакоіў яе, што заўтра раніцаю падамся ў суседні раён.

Брыгадзір дакурыў цыгарку, патаптаўся ў парозе, развітаўся і пайшоў. Цётка Ганна ўпраўляецца каля печы. Мы маўчым. Я аглядаю хату. Яна нагадвае тую, дзе некалі вырас і я: замазаныя глінаю пазы затынкаваных сцен са слядамі дужых шырокіх пальцаў, чыста вышараваная падлога, на стале — саматканы абрус з шырокаю прошваю. У хаце пахне рошчынаю і сырымі смалякамі. На тумбачцы стаіць невялічкі прыёмнік, а над ім у зашклёнай рамачцы адзіны ў гэтай хаце партрэт маладога сержанта. Прыгожы бялявы хлопец нечым нагадвае Ясеніна.

Каб неяк завязаць гаворку, пытаюся ў гаспадыні:

— Сын?

Яна толькі кіўнула галавою.

— Відаць, служыць яшчэ?

— Прыйшоў, дзякаваць богу, а цяпер на шофера ў раёне вучыцца, трэці месяц, як там. У суботу вечарам прыбяжыць, дроў наколе, вады наносіць, двор падграбе, а ў панядзелак на досвітку — зноў паляціць. Скора вернецца зусім, тады і мне весялей будзе. А то дзень пры дні адна, як той таўкач, сноўдаюся па хаце, і слоўца няма каму сказаць. Пакуль служыў, толькі і жыла яго пісьмамі, а цяпер, пакуль прычакаеш тае суботы, усе вочы прагледзіш.

— Прыедзе з курсаў, а там, глядзіце, і нявестку прывядзе, унукі закугакаюць. От тады весела будзе,— пажартаваў я.

— Дай жа божачка... Родная мамка не прычакала, дык можа я дажыву.

Я крыху разгубіўся, не ведаючы, што казаць. Распытваць, кім даводзіцца хлопцу яна, не адважваўся, каб не ўразіць самае балючае ў сэрцы гэтай немаладой спрацаванай жанчыны, змаўчаць, прыкінуцца, што не пачуў ці не зразумеў, што яна сказала, таксама няёмка. Падумалася — распытаю заўтра ў суседзяў, але і абразіць яе абыякавасцю ніяк не выпадае. Мнуся і маўчу, думаю, як далікатней пачаць гаворку.

Цётка Ганна тупае каля печы. На прыпечку на трынозе ў маленькім чыгунчыку булькае бульба, патрэскваюць смалякі, на сцяне, супроць печы, дрыжыць няроўны бляск агню. У гэтым аранжавым крузе то з'яўляецца, то знікае сагнуты цень гаспадыні. Я бачу яе вялікія вузлаватыя рукі з набрынялымі жыламі, з-пад белай хусцінкі выбілася пасма шэрых валасоў. Відаць, некалі яны былі чорныя, а цяпер да іх прымяшалася густая сівізна. Цётка Ганна падобна на ўсіх тых адзінокіх вясковых кабет, што зведалі многа працы і гора і так мала бачылі радасцей.

У хаце цішыня і змрок, пад акном, у гародчыку, гойдаюцца чорныя сілуэты вяргіняў і шуміць тонкая вішанька, асенні вецер трымціць незакітаванаю шыбінаю. У такую шарую гадзіну ўспамінаецца далёкае маленства, робіцца цёпла і крышку сумна на душы.

— Чаго ж мы сядзім упоцемках? — спахапілася цётка Ганна, падышла да сцяны, пстрыкнула выключальнікам. А мне яшчэ хацелася пасядзець у поцемках асенняга надвячорка, паслухаць, як шуміць вішанька і звініць шыбіна ў акне.

На стале ў вялікай паліванай місцы дымілася сопкая бульба, на сподачку ляжалі скрылёчкі ружовага з прорасцю сала і стаялі крамяныя салёныя агуркі. Яны моцна пахлі кропам і вішнёвым лістам. Я хацеў падзякаваць і сказаць, што павячэраў у сталоўцы, але хіба можна адмовіцца ад такога пачастунку! Мы селі за стол. Цётка Ганна астудзіла бульбіну, зірнула на мяне добрымі, глыбока запалымі вачамі, мабыць, адчула, што мне не даюць спакою пытанні, а можа і таму, што кожнаму чалавеку рады ў гады хочацца расказаць пра самае запаветнае. Яна спакойна, нібы працягваючы толькі што перапыненую гаворку, пачала:

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.