Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Злінялыя вочы старога завільжэлі, зноў сагнулася спіна. Мы маўчалі. Толькі было чутно, як трапятала, нібы прывязаныя матылькі, асінавае лісце. Мне карцела дазнацца, за што дзеда ўпяклі на катаргу і ў вечную ссылку, але ў гэтую хвіліну няёмка было распытваць. Дзед Даніла нібы пачуў маё маўклівае пытанне і сам на яго адказаў:

— Тады, брат, ссылалі толькі за дзела. От хоць бы я. Думаеш, увесь век быў такі рахманы? Бушаваў ззамаладу. Шайку дзяржаў. Чаго глядзіш? Не бойся! Было ды сплыло. Не ведаў, куды сілу дурную дзець. А можа і не дурную, ліха яго разбярэ. Пэўна, у тым Сухадоле лапці даўно адкінуў бы ці на вайне галаву б склаў. А так яшчэ калываюся. Цікава паглядзець, што з светам робіцца... Шайка мая ад Барысава да самае Оршы грымела. Паязды чысцілі. Панкоў з першага класа ператрасалі, паштовыя і багажныя вагоны паражнілі. А з простага чалавека і волас не ўпаў. Разбіраліся. Бывала, пасвецім чырвоным ліхтарыкам, пасажырскі і стане. Тут ужо ўпраўляйся, пакуль дойдзе да станцыі і трывогу падніме. Трасянём, на коней — і дай бог ногі. Ад'едземся вёрст за дваццаць, спутаем коней, а самі спаць. Начлежнікі — паспрабуй прысукацца. А аднаго разу выпусцілі з сталыпінскага вагона арыштантаў. Казалі, паліцічаскія былі. Тут і ўзяліся за нас. Стражнікі з жандармамі ўвесь павет сталачылі. Сядзелец з манаполькі прадаў, хоць і даход яму давалі; прадаў, сука, а ў сведкі ісці пабаяўся, каб не глядзець нам у вочы,— стары смачна плюнуў і замоўк.

— А што далей?

— А далей — доўгая песня, браце. За тыдзень усяго не абскажаш. Прыходзь у мой катух,— пагаворым, а цяпер няма калі.— Стары схадзіў да копанкі, апаласнуў кацялок і лыжкі, паклаў іх сушыцца на свежы пянёк і зноў узяўся за сякеру.

— Навошта вам так рвацца? Хатка такая-сякая ёсць, жылі б сабе паціху.

— Думаеш, сабе стараўся б так? А да дзерава я прывычны. За свой век настаўляў пяцісценак, лазень, прытонаў, шчытай, на цэлае сяло. Усім сынам будавацца памагаў. Думаў, на старасці аддыхну і парадуюся. Аж трасцу! Цяпер унукам памагаю — сіраты ж! Разлятацца рвуцца. Адзін Гошка, можа ведаеш, што канюшыць пры маладняку, зямлі трымаецца. І Таіска Матроніна дзеўка ў яго добрая. Пажэняцца, а са свякрухаю доўга не нажывеш. Люблю яго, шэльму,— выліты бацька. Дай, думаю, хату зрублю. Мабыць, апошнюю. От закончу, складу, размечу кожнае паленца, плашак на столь начашу, тады і скажу: «Забірай, унучак». Перавязем, зробім помачы, за дзень і хату паставім. Можа хто ўспомніць дзеда.

Ён папляваў на далоні — цюкаў, нібы гуляючы, а бервяно да бервяна прыставала, як улітае. Я залыгаў вяроўкаю слізкі акораны камель і пацягнуў да зруба, потым другі, трэці. Заедзь болей не секла мяне, на душы было спакойна і добра. Але хочаш не хочаш, а дадому трэба ісці. Я ўжо ведаў, у які мне бок кіравацца, хоць і пабойваўся, каб не збочыць і не заблудзіцца ізноў. А дзед нібы лавіў мае думкі:

— Усё адно ўсяго не перацягаеш, ды і загуляўся ты. Чаго добрага, каб шукаць не пачалі. Чашы-тка ты, міл чалавек, дадому. Сам упраўлюся.

Я чарпануў берасцяным карцом з копанкі рудаватае вады, напіўся, рэшту выліў на рукі і апаласнуў твар, адчуў свежасць і сілу.

— Дарогу хоць ведаеш? — хітра зірнуў дзед Даніла.

Я маўчаў.

— Выходзь в-о-о-нь на тую візіру, з левай рукі ўбачыш залысіны, па ёй і чашы. Лажок пяройдзеш — халадком ад рэчкі пацягне, яна да паскоціны і выведзе.

Я падзякаваў дзеду і падаўся ў гушчар.

— Ты ж толькі нікому не кажы, што бачыў мяне тут. І пра хату ні слова. Кончу, сам аб'яўлюся і ўнука парадую. Па сонцу ідзі — ніколі не саб'ешся,— крыкнуў услед, дзед Даніла.

Я памахаў яму рукою і выйшаў на візіру. Дым, мабыць, паспеў выветрыцца, і авадні ўсё смялей даймалі мяне. Я адбіваўся ад іх галінкаю і ішоў, жмурачыся ад сонца. Цяпер і лес павесялеў і пасвятлеў. Далёка было чуваць, як стукае дзедава сякера, і ў вушах усё яшчэ гучаў яго глухаваты голас.

1963

СУВЕНІРЫ

НЯВЫДУМАНЫЯ НАВЕЛЫ

Да ад'езду аставалася тры дні. Аформлены дакументы, зроблены прышчэпкі, куплены паста, мыла і сігарэты.

Што яшчэ трэба? Самае галоўнае — сувеніры. Але дзе знайсці такія, каб узрадавалі будучага знаёмага, што сустрэнецца недзе на далёкіх дарогах? Арыгінальныя, прыгожыя і танныя сувеніры адразу не знойдзеш. Але трэба шукаць. Размаляваных бярозавых лыжак і матрошак за апошнія гады турысты вывезлі за мяжу, напэўна, некалькі вагонаў. І ўсё мала.

Што б падараваць такое, каб будучаму добраму Другу было прыемна ўспомніць не толькі цябе, колькі тваю краіну, умельства і талент тваіх землякоў, дабрату і шчырасць народа, што паслаў цябе ў адведзіны да блізкіх і далёкіх суседзяў?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x