Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Грахоўскі - Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1973, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У другі том уваходзяць лепшыя празаічныя творы пісьменніка. Апавяданні «Зялёны агеньчык», «Ганна», «Так і было» прысвечаны актуальным праблемам сучаснасці. Цыкл навел «Сувеніры» расказвае пра цікавыя сустрэчы ў краінах Заходняй Еўропы. Значнае месца ў томе займае вядомая аповесць «Рудабельская рэспубліка».

Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але любавацца дзікай прыгажосцю няма калі — трэба некуды прабівацца, каб хоць завідна выйсці з гэтае гушчэчы. Расхінаю мяккае лісце з белай падпушкай і лаўлю губамі спелыя ягады.

«Тук-тук-тук...» Пэўна, дзяцел. Насцярожваюся. Не, стукат замаруджана глухі. Вушы выцягнуліся, як у зайца, хвіліну не дыхаю. Раптам зашумела, затрашчала і вухнула, аж зыбанулася пад нагамі зямля. Усё сціхла. Потым зноў тоненька, са звонам — тук-бразь, тук-бразь. Няйначай, нехта валіць лес, абсякае сучча. Няўжо ёсць жывая душа ў гэтых непралазных нетрах?

Як праз калючы дрот, прадзіраюся цераз пераплецены маліннік: асыпаюцца, трушчацца пад нагамі ягады, хвошчуць па твары дубцы, спатыкаюся аб сапрэлыя пні, лезу пад вываратні, з-пад ног выпырхваюць патрывожаныя птушкі. А стукат усё бліжэй і выразней. Ад радасці хочацца закрычаць, каб пачуць жывы голас у адказ, але стрымліваю сябе: чаго добрага, яшчэ напалохаеш лесаруба, падумае, ці не ляснік часам, зашыецца пад выварацень і не знойдзеш.

Я ўжо не адбіваюся ад заедзі, хоць яна гудзе, гойдаецца густою сеткаю і працінае цела нясцерпным свербам. Смыляць пасоленыя потам драпіны на руках, ледзь варочаецца шорсткі, як суконка, язык. За кустамі светла-зялёнымі струнамі трымціць асіннік, цягне куродымам, выразна чуваць, як цюкае сякера па хрусткім суччы. Паказалася нечая спіна і сівая кудлатая галава. Радасць перахапіла горла, але сцішваюся, выціраю шапкаю пот, стараюся ісці павалена, нібы ніколі і не блудзіў.

Высокі і тонкі, як хлудзіна, дзед цярэбіць гонкую, з адламанаю верхавінаю асіну.

— Гах-гах-гах!..— пакрэктвае ён, спорна махае звонкаю сякеркаю і, відаць, не чуе, як шапаціць і патрэсквае пад маімі нагамі сухое вецце. А можа толькі прыкідваецца. Я ведаю стрыманасць сібіракоў і не дзіўлюся іх маўклівай суроваці. Спыніўся побач, а ён сабе і не шманае. Павітаўся. У адказ толькі гах-гах-гах — адлятаюць белыя, як скрылі рэпы, трэскі. Няўжо глухі? Потым дзед павярнуўся, уваткнуў у пянёк сякеру, зірнуў злінялымі вачыма:

— Здарова, паря. Калі памагаць, бяры сякеру, а палуднаваць — прыпасай лыжку.

Над пасівелым ад попелу вуголлем у закураным кацялку даправала варыва. У тайзе чалавека звычайна корміць тайга. Не толькі ягадамі і грыбамі. У гушчары растуць тоўстыя саладкаватыя дудкі з парасончыкамі, як на кропе. Завуць іх чамусьці «пікапамі». З іх здзіраюць ружавата-зялёную скуру і са смакам грызуць малыя і старыя. Крышаць піканы ў шчаўе і крупнік, параць у чыгунках і гаршэчках. Тоўстыя цырубалкі плавалі і ў дзедавым кацялку.

Я ўзрадаваўся, пазнаўшы ў лесарубе дзеда Данілу. Ды дзе яго было адразу пазнаць? Звычайна сагнуты, завялы і шэры, з патухлымі слязлівымі вачыма, шаркаў ён па сяле латанымі-пералатанымі чыркамі — хадзіў часам ад аднае да другое нявесткі. Чацвёра яго сыноў не вярнуліся з фронту, жонкі даўно не было на свеце, і адзінокі дзед Даніла дажываў век у невялічкай лазні, пераробленай пад хату. Бывае, зойдзе да нявесткі, сядзе на парозе, смокча адну за другой цыгаркі з моцнага самасаду, маўчыць, толькі жмурыцца ад едкага дыму, а можа і так ад чаго. Вытра карычневым закураным пальцам вочы, глядзіць на ўнукаў і толькі часам уздыхае. Відаць, успамінае сыноў у такім веку, як гэтыя хлопцы, а можа перабірае ў памяці сваё доўгае, ухабістае і каструбаватае жыццё.

Дзеда Данілу часам называлі «варнаком». Мянушка катаржніка ніяк не стасавалася да яго мяккага, зрэзанага глыбокімі разорамі, рахманага аблічча. Цяпер ён быў не такі: выпрастаўся, ускудлаціўся, расчырванеўся, у росхлісце задубелай ад поту палатнянай кашулі аж ільсніліся змакрэлыя вузлаватыя грудзі. На скручаных, як старое карэнне, руках набраклі тоўстыя жылы. Лязо вострай сякеры паблісквала, калі, ён, нібы гуляючы, абсякаў свежае кучаравае голле. Пахла вільготнаю асінаваю гаркатою.

Дзед спляжыў ладную грыву гонкага ассініку, адмяраў і адсякаў шасціметровыя бярвенцы і без натугі выбіраў паз, высякаў чашку вугла, здзіраў з бервяна доўгія палосы тоўстай, мяккай кары, аж пырскала ад слізкай дзеравіны. Усё рабіў павольна, але вельмі спорна. Захлісне на чашку пятлю, перакіне цераз плячо вяроўку — і слізкія бярвенні, здаецца, самі бягуць следам туды, дзе ўжо складзены свежыя вянцы зруба. Ніжнія бярвенні прывялі і пажоўклі.

— Што гэта вы робіце, дзядзька Даніла?— пытаюся я.

— Хіба не бачыш?— і, памаўчаўшы, дадае: — Хату.

— Якая ні з асінніку хата?

— Гэ, паря, краснае дзерава перад асінаю не дакажа. Зальецца сокам, усохне, закасцянее — сякера адскоквае. Ні шашаль табе не паточыць, ні грыбок не завядзецца. Звон звонам хата будзе. А свежую, неакораную асіну што капусту шаткуеш. Даўней толькі з асінніку і стаўлялі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы ў двух тамах. Том ІІ» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x