Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Калі ласка, паненкі!

Вера разгублена паставіла на стол вузел i пасунула яго ўслед за сабою, нерашуча прабіраючыся з Любаю на сярэдзіну лавы.

— А вы стаўце да сцяны лапаты i таксама ўсаджвайцеся, — звярнуўся вартавы да палонных, рукою ўказваючы месцы паабапал дзяўчат.

Калі хлопцы паставілі лапаты і Міхась з Акбарам селі побач з Любаю, а Сабіт з Юлдашом —каля яе сяброўкі, Кольб падаў рукою знак, каб Вера гаспадарнічала. Дзяўчына разгублена развязала вузел i разгарнула рагі настольніка. Пасярэдзіне яго стаяла бутэлька, закаркаваная самаробным заткалам, абкладзеная лустамі хлеба. З двух бакоў іх прыкрывалі карчы зялёнай цыбулі, якія аддзялялі ад пляшкі дзве шклянкі. Вера старанна працерла іх ражком настольніка і пераставіла на край стала, бліжэй да вартавога. Потым выставіла туды бутэльку, спадыспаду якой дастала i раскрыла круглую бляшанку ад цукерак-ледзянцоў, напоўненую драбочкамі шэрай солі.

«Цяпер i жыццё сялян такое шэрае, як гэтая соль, i такое горкае, як гэта самагонка», — падумаў Сіліч, адводзячы позірк ад несамавітага пачастунку. Але тут жа зларадна ўхмыльнуўся ад таго, што вартавыя стаяць перад імі навыцяжку, а палонныя сядзяць у застоллі, усё роўна як на пачэсным покуце. Праўда, на гравійцы ён даўно пераканаўся, што Кольб наогул не прысядае, а ўсё расходжвае па абочыне. Але ж гэтыя браткі-славяне, што шмат часу праседжваюць на дошцы з краю кар’ера, цяпер вымушаны стаяць на нагах. Хаця, канечне, у сэнсе бяспекі ім спакайней і надзейней, што палонныя адгароджаны ад ix сталом.

Настала агульная разгубленасць і насцярожанае чаканне. Ні дзяўчаты, ні палонныя не ведалі, што рабіць. Пасля некаторай замінкі Кольб схамянуўся i, адчуваючы, што паколькі заварыў усю гэтую кашу, дык i павшей весці рэй, па-гаспадарску ўзяў са стала пляшку, страсянуў у руцэ i на фоне расчыненых дзвярэй уважліва разгледзеў змешчаную ў ёй вадкасць.

Сілічу было відно, як самагонка ў бутэльцы на момант запухірылася дробненькімі маністамі і потым зноў стала празрыстая-празрыстая, з блакітнаватым адценнем ад прыцемку ў доце.

— Шнапс зэер гут! — пахвальна адазваўся вартавы, ставячы на стол пляшку і вымаючы з яе рыльца заткала. — Чысты, як сляза!

Міхась неаднойчы чуў у народзе гэтае параўнанне, але цяпер здзівіўся, што яго ўжыў немец. «Няўжо яно і ў ix бытуе? А можа, ён чуў яго ад нашых сялян і ў гэтым доце перад палоннымі спецыяльна параўнаў шнапс са слязою, каб ахарактарызаваць наша гаротнае становішча?» — падумаў хлопец, гледзячы на тое, як Кольб запоўніў дно шклянкі самагонам i паднёс да рота, дэманстратыўна прынюхваючыся.

— Гэта не яд? — усміхаючыся, гарэзліва запытаўся ён, гледзячы на Любу. — Немцу не будзе капут?

— Найн, — стрымана адказала дзяўчына.

— Ну, дык тады за тое, каб вы на гэтым свеце не засталіся вечнымі нявестамі і жаніхамі! — прамовіў пасур’ёзнелы Кольб і, смакуючы, усё роўна як скрозь зубы, нетаропка выцадзіў у рот самагонку, паставіў на стол шклянку і пахваліў балгарам:

— Прыма! Пакаштуйце!

Але тыя нічога не прамовілі ў адказ, а толькі адмоўна пакруцілі насупленымі тварамі.

Кольб адарваў ад карча цыбулі зялёнае пяро, адкусіў, разжаваў, праглынуў ладны канчур яго і, смакуючы, задаволена заключыў:

— Пасля горкага шнапсу цыбуля —салодкая, як цукар. — Даеў рэшту пяра і, усміхаючыся, звярнуўся да ўсяго застолля: — Чаму седзіце, як госці? Чакаеце асабістага запрашэння? Гаспадарнічайце за сталом. Спраўляйце заручыны.

Міхася кальнула слова «заручыны». Каб Люба не падумала, што немец гэгым самым здзекуецца з палонных (бо яна ж не падазрае пра яго дзівакаватасць і зычлівасць), хлопец адарваў ад карча цыбулі некалькі пер’яў, абмакнуў у соль, другой рукою ўзяў лусту хлеба і пачаў нетаропка есці. Ён як бы падаў прыклад сваім напарнікам, якія ўслед за ім таксама пачалі латашыць цыбулю і есці ўпрыкуску з хлебам і з соллю. Сіліч ведаў, што каўказскія і сярэднеазіяцкія народы разам з вострымі мяснымі стравамі спажываюць разнастайную зеляніну, якая распальвае апетыт i памагае засвойваць ежу. Пасля шматлікіх згрызотаў паднявольнага жыцця цыбуля з хлебам ды з соллю падсалоджвала іхнюю горкую долю. А калі ўлічыць тое, што яны болей года не толькі не каштавалі яе ні ў якім выглядзе, але наогул не бачылі ў вочы, дык будзе зразумела, які апетыт яна выклікала ў палонных i якою здавалася ім сакавітай і лапушыстаю.

Сілічу перад дзяўчатамі было трошкі няёмка за сваіх напарнікаў, якіх усё роўна як падмянілі. Нічога сабе жаніхі! Забыліся пра нявестаў. Капаючы і накідаючы на фурманку гліну, яны як быццам заляцаліся да дзяўчат. А цяпер так дружна налягаюць на яду, нібы толькі што вырваліся з галоднага краю. У глыбіні душы Міхась не мог не спачуваць сябрам па няшчасцю, бо адчуваў сам на сабе дый ведаў, да чаго прыводзіць чалавека недахоп вітамінаў. Нездарма ж старажытныя егіпцяне на будаўніцтве пірамід штодня давалі кожнаму нявольніку галоўку часнаку. А нямецкія фашысты мораць галоднай смерцю савецкіх ваеннапалонных.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.