Пасля адыходу маладзічкі Сіліча ахапіла нейкае невыразнае пачуццё — ці то разгубленасці, ці то няпэўнасці. Ад голаду ён пакутаваў гэтак жа, як іншыя палонныя. Яму хацелася есці, як усім астатнім. Але ён прадчуваў, што канваір з крыжам зноў павалачэ яго да сялян, якія працуюць на гравійцы. I там яму зноў давядзецца, нібыта жабраку, лыпаць вачамі перад людзьмі, што прывезлі міласціну. «Хай бы на гэты раз немец павёў туды Леаніда. Ён жа лепей за мяне разумее па-нямецку. А мяне пазбавіў бы чарговай сараматы». Пабойваўся Міхась i таго, што магло адбыцца з палоннымі, калі маладзічка прывязе сюды хлеб. Галодныя накінуцца на яго, як звяры. Пачнецца штурханіна. Немцы ўзнімуць страляніну. Людзі загінуць. ні за што. Яму ўспомнілася, як нямецкія салдаты прашылі аўтаматнай чаргою ягоных аднапалчан Драпезу і Абзалутдзінава, якія кінуліся да жолаба з вадою. Праўда, Міхась трохі супакоіўся пасля таго, як Хяндога шапнуў яму з Леанідам, Багдану Платонавічу і, мусіць, абодвум сваім таварышам,. што трэба тэрмінова перадаць усім палонным непрыкметна для наглядныкаў і вартавых, каб кожная дзесятка суседзяў па нарах вылучыла ад сябе дзесятніка, які будзе прадстаўляць яе інтарэсы. I каб дзесятнікі падышлі да Хяндогі, як толькі немцы абвесцяць перапынак на абед. Перадаць такую просьбу палонным, што корпаюцца на гравійцы з лапатамі і сноўдаюць сюды-туды з наеілкамі, не складала вялікай цяжкасці. Тым больш, што земляк! і суседзі па нарах, як правіла, і ў строй імкнуліся стаць побач, і працаваць на гравійцы стараліся сумесна, паблізу адзін ад аднаго.
«Раз Хяндога штосьці задумаў, значыць, гэтак трэба, — супакойваў сябе Міхась. — Добра, што на свеце ёсць такія людзі. Без іхняй дапамогі не абыдзешся ў складаных абставінах. Чорт яго ведае, што цяпер можна прадпрыняць? Цікава, што ён збіраецца рабіць? Навошта яму дзяліць палонных на дзесяткі? I чаму менавіта браць толькі суседзяў па нарах?»
Але доўга разважаць Сілічу не прыйшлося, бо хутка дарожны майстра абвясціў перапынак на абед i палонныя з абочын палезлі ў кюветы.
Хяндога, якога суседзі па нарах прызначылі сваім дзесятнікам. хуценька перайшоў на той край, да якога магла пад’ехаць жанчына з перадачаю.
Да яго паслухмяна перабраліся астатнія дзесятнікі, якіх вылучылі суседзі па нарах. Яны занялі ў кювеце схілы вакол Хяндогі і няўцямна паглядалі на яго, не разумеючы, што ён будзе рабіць.
Канваір з крыжам на грудзях, на здзіўленне Міхасю, не павёў з сабою ні яго, ні Леаніда, а моўчкі адзін пайшоў да сялян, што працавалі на гравійцы. Палонныя, якія чулі, што сказала яму маладзічка, цяпер нецярпліва паглядалі ў той бок, куды ён пайшоў, і чакалі, што будзе далей.
Нявольнікі мараць пра волю, а галодныя пра ежу. Але знясілены з голаду не павалачэ ног, а выпрастае ix. Галодныя, калі пачулі пра хлеб, дык пачалі аблізваць сасмяглыя губы. Кажуць, на чужы каравай рот не разяўляй. Але ж хлеб, пра які гаварыла маладзічка, спечаны нашымі людзьмі. I яны прывезлі яго сваім палонным, якім і ў снах і наяве цяпер мрояцца боханы, акрайцы ды лусты.
Неўзабаве Сіліч, які сядзеў на схіле кювета, каля Хяндогі, заўважыў, што з таго боку, дзе працуюць сяляне, сюды едзе фурманка, побач з якою ідзе канваір. Хутка фурманка наблізілася. Немец жэстам рукі паказаў фурману, каб ён завярнуўся з канём. Насупраць крайніх палонных фурманка крута завярнулася ўпоперак гравійкі, ад’ехала метраў дзесяць назад і спынілася на другой абочыне. Калі яна павольна паварочвалася, Міхась разгледзеў, што ў перадку калёс кіруе лейцамі маладзічка, якая прыходзіла да канваіра, а ў задку сядзіць цётка, што частавала яго казіным малаком.
— Міхель i Лео, хадзіце сюды, — па-нямецку паклікаў вартавы i, здымаючы з пляча і беручы наперавес вінтоўку, грозна загадаў: —А ўсім астатнім заставацца на сваіх месцах!
Падымаючыея з зямлі, Леанід пераклаў бліжэйшым палонным немцаў загад, а Міхась, ідучы да фурманкі, падумаў: «Вартавы па горкім вопыце свайго палону ведае, што можа выклікаць у галодных людзей хлеб, таму i аддаў грозны загад ды ўзяў напагатоў віятоўку».
Немец пацрасіў палонных зняць з фурманкі абодва кашы. Ледзьве хлопцы паставілі ix на дно кювета, як сюды падышлі дарожны майстра з перакладчыкам, крайні вартавы i наглядчык Задзіра.
Дарожны майстра грэбліва адгарнуў зверху каша канец ручніка, убачыў боханы і незадаволена прамармытаў па-нямецку:
— Пад хлебам можа быць зброя! —i ён уладным жэстам рукі загадаў Задзіру перакуліць кашы.
Читать дальше