Апоўдні на вясковай вуліцы духмяны водар свежага хлеба перабіў прэсны пах рыбнай лускі і азёрнага багавіння.
Маладзічка, якая першая чула канваіраву абвестку, i цётка, што паіла Міхася малаком, узахвоціліся адвезці палонным перадачу. Аказваецца, муж маладзічкі быў мабілізаваны ў войска, а цётчын сын служыў тэрміновую ў арміі, таму абедзве яны асабліва спачувалі і спагадалі нашым салдатам, якіх фашысты захапілі ў палон. Кабеты запэўнілі зямлячак, што ў выпадку якіх-небудзь перашкод пастараюцца знайсці выйсце з цяжкага становішча, спасылаючыся на тое, што адна ўсё-такі ведае з выгляду проставалосага палоннага хлопца, а другая—добра запомніла ў твар канваіра з крыжам на грудзях. Хаця яны i не дамаўляліся між сабою, але кожнай з ix хацелася захапіць у дарогу якую-небудзь рэч, якая нагадвала б адной — пра мужа, а другой —пра сына i пры сустрэчы з чужынцамі, нібы сімвалічны талісман, аберагала б ад непрадбачаных напасцяў.
Гасладыня дастала з гарышча абнавіць два лазовыя кашы, якія перад самай вайною гаспадар сплёў рыбацкай арцелі для пераноскі ўлову. Жанчыне здавалася, што кожны гнуткі дубец, разгладжаны і ўмела ўплецены мужам у ix аснову, яшчэ захоўвае цеплыню ягоных пяшчотных рук. А цётка прынесла два льняныя ручнікі, вытканыя ёю і вышььтыя маляўнічымі ўзорамі. Седзячы за кроснамі i думаючы пра сына, яна шпурляла з рукі ў руку чаўнок, за кожным разам націскаючы нагамі на панажы, бёрдам прыстуквала да ўтоку ніткі. Гаспадыня таксама не ўстрымалася і выняла з куфра два вышываныя ручнікі. Імі жанкі крыж-накрыж заслалі ўсярэдзіне кашы, акуратна склалі туды хлеб і прыкрылі яго зверху вышыванымі ўзорамі з махрамі на канцах ручнікоў.
Назаўтра позняй раніцай жанчыны не спяшаючыся запраглі каня, паставілі на воз кашы, селі спінамі да іх: гаспадыня ў перадку калёс, а цётка ззаду—і выехалі з двара. Яны бачылі, што вартавыя на гравійцы палуднуюць апоўдні, таму і разлічвалі прыехаць на месца ў такую пару, каб заспець палонных у абедзенны перапынак. Спадзяваліся на тое, што калі палонныя не за працаю, а канваіры заняты полуднікам, дык, можа, чужынцы будуць трохі лагоднейшыя, не стануць без прычыны лютаваць i дазволяць уручыць гаротнікам перадачу. Праўда, выязджаючы з двара, абедзве трохі хваляваліся, баючыся, каб на вуліцы да ix не прычапіліся немцы. Але калі праехалі вёску і паехалі прасёлачнай дарогаю, спачатку праз радкаватыя пералескі, а потым па раздольнай палявой роўнядзі, трывога паступова развеялася.
Чалавек сам таго не заўважае, як навакольная цішыня i родная прырода здымаюць у яго напружанне i нервовую ўзбуджанасць. Кажуць, што час—найлепшы лекар. Але, перш чым ён загоіць фізічныя раны, душэўныя прырода залечвае хутчэй.
Едучы, жанчыны то перабіралі вясковыя навіны, то расказвалі адна адной пра свае гаспадарчыя клопаты, а болей моўчкі глядзелі на бяскрайнюю ро.ўнядзь, разнастайныя кодеры якой бачыліся кожнай з ix па-свойму. Зыркае ліпеньскае сонца асляпляла цётчыны вочы. Яна прыплюшчвала вейкі, ад чаго ўсе адценні роўнядзі зліваліся ў адзін—зеленавата-жаўтлявы. Іскрыстыя промні з-за спіны маладзічкі, нібы пражэктарам, асвятлялі далягляд наперадзе і па баках. Ёй было выразна відаць, як там палавеюць палосы льну, зелянеюць проставугольнікі бульбы, жаўцеюць квадраты збожжа. На ix фоне, азораныя сонцам, вогаенна рыжэлі клубы i крыж каня, ад чаго ўвесь ён цяпер здаваўся ёй не гнядым, а чырвоным.
— Жніво не за гарамі, а рабочых рук—няхватка, — пашкадавала маладзічка.
— Дый праклятая немчура яшчэ на трудгуж выганяе, — падтакнула цётка.
Праязджаючы міма незнаёмых сялян, якія працавалі на гравійцы, жанчыны сказалі ім пра канваіраву абвестку і растлумачылі, што вязуць палонным перадачу ад сваёй вёскі. Тыя няўпэўнена паглядалі на іх, сумняваючыся, што нямецкі канваір ні з таго ні з сяго мог раздобрыцца. Іхнія сумненні перадаліся жанчынам, выклікаючы ў ix насцярожанасць. Яшчэ здалёк жанкі ўбачылі, што палонныя заняты працаю, таму спынілі каня, не ведаючы, што рабіць.
Працуючы на гравійцы, яны бачылі, як па ёй хоць і вельмі рэдка, але ўсё-такі -праязджалі сяляне на фурманках i нават часамі праходзілі пешыя падарожнікі. Немагчыма ж тутэйшаму чалавеку, якому па нейкай пільнай патрэбе неабходна праехаць у гэтых мясцінах, абмінуць па бездарожжы той участак, дзе пад аховаю вартавых корпаюцца палонныя. Але менавіта якім чынам такія фурманы і падарожнікі праязджаюць і праходзяць міма палонных i як паводзяць сябе ў гэты час канваіры, жанчыны не ведалі.
Читать дальше