Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Нешта ж у іхніх жонак і рукі нічым не занятыя, і за плячамі Hiякай кладзі,—здзівіўся Багдан Платонавіч.

— Я адразу гэта прыкмеціў,'—іпадтакнуў Вырвін. — Аніякіх сідараў. Не тое, што мінулы раз,—і ён смачна прыцмокнуў губамі.

— Можа, пакінулі клункі перад баракам, —выказаў здагадку Леанід. — Навошта насіць сюды-туды лішяі цяжар.

Сіліч таксама заўважыў, што жанчыны прыйшлі з парожнімі рукамі. Праўда, ён звярнуў увагу і на тое, што Задзірава жонка сягоння не захапіла з сабою сына. А гэтага не прыкмецілі іншыя. «Галодныя толькі і думаюць пра яду,—мільгнула прыкрая здагадка.—Нябось, што кабета не прывяла сына—ніхто не прыкмеціў, а што ў жанок нічагусенькі ў руках i за плячамі — усім адразу ж кінулася ў вочы».

Сёе-тое высветлілася ў абед, калі Задзіру з Гладышам прывялі з барака ў лагер. Яны вярнуліся таксама амаль што ўлегцы: у руках з невялічкімі скруткамі ды з напакаванымі кішэнямі портак.

Пры пастраенні на абед Задзіра зноў ажно вылузваўся са скуры, увішна працуючы кіем. Палонныя шарахаліся ад яго ў бакі, не разумеючы, чаму наглядчык не ў настроі: яму не было перад кім паказваць свой спрыт, бо на гэты раз абедзве жонкі не прыйшлі да лагернай агароджы, а проста з барака рушылі ў далёкую дарогу.

«Мабыць, незадаволены жончынай перадачаю, таму i спаганяе сваю злосць на нас», —здагадваліся некаторыя. Але пасля таго, як прыкмецілі памяркоўнасць улагоджанага Гладыша, які раздзяліў сваю пайку i кандзёр паміж суседзямі, усумніліся ў гэтай здагадцы.

— Немцы пакідаюць вас у бараку адных, без прыгляду? — ні з таго ні з сяго пацікавіўся Вырвін, апаражняючы свой кацялок.

— Як гэта без прыгляду?—здзівіўся Гладыш. — Там прыстасаваны пакой, з кратамі на акне і з расчыненымі дзвярамі, каля якіх з вінтоўкаю стаіць немец —днявальны ці дзяжурны,— па гаворцы адчувалася, што чалавек не можа здыхацца ад пераядання.

— Даюць спатканне, як у астрозе, — з’едліва падтакнуў Міхась.— Трэба стаяць ці можна сесці?

— У пакоі голыя сцены. Няма ні лавак, ні крэслаў.

— I Задзіра вымушаны стаяць?—здзівіўся Вырвін.

— Ну а на што ён сядзе? На падлогу? — пытаннем адказаў на запытанне Гладыш. —Мы з ім там раўнапраўныя, —i ён задаволена засмяяўся.

— Таму ён на пастраенні і даказвае кіем, што ў яго правы большыя, — раптам азваўся Хяндога, які да гэтага маўчаў.

— Значыць, крыўда заядае чалавека, калі ён лютуе зверам.—загадкава прамовіў Гладьші, хітравата ўсміхаючыся.

— Ён толькі з выгляду чалавек, —раззлаваўся Хяндога. — А на самай справе—жывёліна, што перарадзілася ў звяругу.

— Хіба вашым жонкам у адну дарогу, што яны сюды і адсюль дабіраюцца разам? — запытаўся Міхась, усё-такі намерваючыся пераправерыць свае меркаванні адносна адлегласці да родных мясцін.

— Да Сольцаў — у адну, — адказаў Гладыш. — А далей мая дабіраецца сама. Па дамоўленасці яны сустракаюцца ў Сольцах.

— I колькі гэта кіламетраў?

— Адсюль да Сольцаў каля сарака i ад Сольцаў да Дна таксама сорак.

— Няблізкі свет, — уздыхнуў Багдан Платонавіч. — Як у гэтакі час людзям дабірацца даводзіцца?

— Неяк жа ўмудраюцца, — абыякава адказаў Гладыш. — Ды яшчэ з паклажаю за плячамі.

— Нешта ж не відно той паклажы, — з’іранізаваў Вырвін.

— Камендант не дазволіў узяць усю ў лагер, — растлумачыў Гладыш. — Прымусіў пакінуць у капцёрцы. Кажа, што пасля працы будуць выдаваць патрохі.

— Баіцца, каб не ўцёк з запасам харчу,—зноў азваўся Хяндога.— З прадуктамі не трэба на людзі паказвацца. Можна прабірацца лясамі.

— Дык яны ж заплеснеюць, — не ўтрымаўся Вырвін. — Папсуюцца ў летнюю спёку.

— Там адны сухары. З імі нічога не зробіцца, —спакойна адказаў Гладыш.

Гаворка спынілася. Але Міхасю рупіла сваё, таму ён прадоўжыў яе.

— А колькі ад вас да Невеля? — нечакана запытаўся хлопец.

— Хіба ты з Невеля? — насцярожыўся Гладыш.

— Не. Я з-пад Полацка.

— Адтуль жонка сюды не дабярэцца, — пажартаваў Ярмолік. — Далекавата.

Некаторыя засмяяліся. А калі смех сціхнуў, Гладыш удакладніў:

— Ад Невеля да Дна па чыгунцы дзвесце кіламетраў.

Сіліч ведаў, што ад Полацка да Невеля меней сотні кіламетраў. Родам адтуль быў хлопец, з якім ён калісьці вучыўся ў педтэхнікуме.

«Значыць, я не памыляюся, — прыкінуў ён у галаве, —да маёй вёскі адгэтуль кіламетраў трыста семдзесят. Калі б маці даведалася, што я тут, дык дабралася б сюды».

Пасля абеду палонныя адлежваліся на нарах, размораныя адпачынкам і цёплым кандзёрам. Адных адолеў сон, другія разамлелі ад ліпучай дрымоты.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.