Немец незадаволена зморшчыў твар, нібы праглынуў горкую пілюлю, задумаўся і, відаць, каб не пачулі бліжэйшыя вартавыя, скорагаворкаю паціху прамямліў:
— Калі б узнагародзіў ён, дык я не насіў бы гэтага крыжа.
Міхась не чакаў такога прызнаяня. Разгублены, ён утаропіў позірк у жалезны крыж. А калі разгледзеў на ім дробныя лічбы: 1915, расслаблена прысядаючы на кукішкі, нарэшце занытаўся:
— А што азначае нарукаўная павязка са словам «смерць»?
— У нямецкім слове «Tod» — тры літары,— усміхнуўся вартавы, а ў гэтым жа чатыры, — i ягоны твар пасур’ёзнеў. З глыбакадумным выглядам немец не спяшаючыся растлумачыў:—Todt — назва ваенізаванай будаўнічай арганізацыі, па прозвішчу інжынера, які яе стварыў.
«От дык будучы настаўнік! I трэба ж гэтак схібіць перад немцам!» — няёмка адчуў сябе хлопец. — Хоць ты скрозь зямлю праваліся!»
Добра, што вартавы болей не затрымліваў яго, а падзякаваў за паслугу дый адпусціў да астатніх палонных.
— Дарэмна мы трывожыліся, што трапілі ў лапы смертаноснай спецкаманды. Звер не такі страшны, як яго малююць,—-супакаіў Міхась абодвух таварышаў, калі сеў паміж імі на схіле кювета. — Аказваецца, намі распараджаецца ваенізаваная будаўнічая арганізацыя, што называецца «Todt». Усяго толькі адна лішняя літара ў канцы слова, а ўжо ў ім зусім іншы сэнс, — сарамліва прызнаўся ён, апраўдваючыся перад Багданам Платонавічам.
— Я сам збольшага ведаю нямецкія словы толькі па вымаўленню і не заўсёды помню, як яны правільна пішуцца, — прыйшоў на выручку яму Леанід.
— Мусіць, любая мова мае свае загадйавыя тонкасці,— усё яшчэ апраўдваўся Міхась. — Ёсць аднолькавыя па напісанню словы, а сэнс залежыць толькі ад таго, на якім складзе зрабіць націск пры вымаўленні: кабель, кабель, не кажучы ўжо пра тое, як мяняецца значэнне слова, калі да яго дадаць адну літару або адзін гук — дож, дождж.
— Ці пнём аб калоду, ці калодаю аб пень —усё адно, — рассудзіў абодвух таварышаў Багдан Платонавіч. — Пад якую шыльду ні маскіравалася б гэтая арганізацыя, а ўсё роўна ж яна фашысцкая. I нам ад яе не чакаць дабра.
Сіліч яшчэ не ведаў, што ніякаватасць, якую ён адчуў перад вартавым i перад Багданам Платонавічам за сваю недасведчанасць у нямецкай мове, не ідзе н,і ў якое параўнанне з тым сарамлівым пачуццём, якое давядзецца перажыць у гэты дзень, праз пару гадзін пасля абедзеннага перапынку.
Напэўна, канваіру з жалезным крыжам было болей даспадобы размінацца, праходжваючыся, чым нерухома падоўгу стаяць на адным месцы ў ланцугу ачаплення. Таму ён час ад часу пакідаў палосу адчужэння i праз кювет пераходзіў на абочыну, па якой шпацыраваў у нязменнай паставе паляўнічага.
Шывучы ў бараку на ўскраі вёскі, немцы, вядома, мелі зносіны з мясцовым насельніцтвам i, канечне, чулі ягоную гаворку. Канваір з жалезным крыжам ужо вывучыў на памяць некалькі рускіх слоў і цяпер, відаць, хацеў пахваліцца .перад палоннымі сваімі ведамі. Ідучы па абочыне, ён прыпыніўся каля кучы патрушчаных руінаў, з аднаго боку якой Багдан Платонавіч, а з другога Хяндога лапатамі накідалі насілкі сваіх напарнікаў, i з усмешкаю на твары лагодна прамовіў: «Давай хлеб, картошка, капуста».
— Ты дай нам іх, — памяркоўна адказаў Хяндога і павучальна дадаў: — Чым шпацыраваць туды-сюды, лепей схадзіў бы да сялян, што працуюць на гравійцы, ды сказаў, каб яны падкшулі нам чаго-небудзь.
— Міхель, што ён сказаў? — па-нямецку пацікавіўся вартавы.
Міхась разгубіўся. Яму няёмка было дакладна пераказваць словы Хяндогі, у якіх адчувалася папрашайніцтва, таму хлопец трохі перайначыў іх змест на свой лад:
— Ён кажа, што ў нас няма гэтага. Лепей схадзіце да сялян, якія працуюць на дарозе, скажыце, каб яны далі.
Твар вартавога на імгненне асвятліла здагадка, потым ён пасур’ёзнеў, зрабіўся задуменны. Немец павярнуўся і павольна рушыў далей па абочыне.
— Нябось, дайшло! — праводзячы яго насмешлівым позіркам, урачыста зазначыў Хяндога.
— Завучыў чатыры рускія словы, якія яму патрэбны, і казырае імі! — з’едліва дадаў Ярмолік, падымаючы з Казнадзеем насілкі. — Ды, можа, яшчэ ведае: — Матка, яйкі!
Але амаль адначасова з абедзвюма парамі палонных, якія заеыпалі калдобіны і з парожнімі насілкамі вярнуліся да кучы, сюды зноў падышоў вартавы з жалезным крыжам.
— Міхель, скажы яму,—па-нямецку прамовіў ён, паказваючы рукою на Хяндогу,—няхай возьме замест цябе насілкі.
Хлопец, запінаючыся, пераклаў тое, што сказаў немец, і разгублена перадаў Хяндогу ручкі насілак.
Читать дальше