«Бач, як са скуры вылузваецца перад жонкаю! — думаў Міхась, гледзячы, як уваходзіць у сваю ролю наглядчык. — Хоць бы пасаромеўся свайго сына. Які прыклад падае хлапцу! Ляжачых не б’юць. А ён здзекуецца са зняважаных і абражаных! Знайшоў, чым выхваляцца!»
Седзячы i лежачы на нарах, палонныя ўпрыкуску з хлебам сёрбалі рэдзенькі кандзёр ды не спяшаючыся распытвалі Гладыша пра жыццё на акупаванай тэрыторыі.
— Лесавікі яшчэ не выкурваюць .немцаў з вёсак?—насмешліва запытаўся Ярмолік.
— У нашай мясцовасці пакуль што ціха.
— Ці праўда, што раней немцы адпускалі палонных дамоў? — не цярпелася Вырвіну.
— Шонка кажа, што мінулым летам дзве жанчыны ў нашай вёсцы забрал! з лагера сваіх мужоў. А чацвёра акружэнцаў таксама аселі ў нас.
— Дурні, што пайшлі не ў лес, а ў вёску! — адрэзаў Ярмолік.
— I што яны робяць?— здзіўлена спытаўся нехта з верхніх нараў.
— Прысталі ў прымы і працуюць на гаспадарцы.
— Хаваюцца пад жончынымі спадніцамі і ад немцаў адкупляюцца грашамі? — насмешліва дапытваўся зверху той жа голас.
— Грошы ў немцаў не ў модзе,—удакладніў Гладыш. — Яны абкладаюць сялян падаткамі.
— Натуральным аброкам, як пры паншчыне! — з’едліва падказаў Хяндога, а пасля змяніў тон і пацікавіўся: — Немцы пільна трэслі жончыну передачу? Не перапалавінілі яе?
— Перакорпалі. Ды паласавацца не было чым. Калі б яйкі або масла ці сала, тады іншая справа.
Задзіра, можа, i не быў такі згаладалы, як Гладыш, бо яму ўволю даставалася баланды, якую ён абменьваў на хлеб, але хатняй ежы яны даўно не каштавалі, таму абодва накінуліся на яе з прагнасцю. За доўгі час знаходжання ў бараку яны самі перапалавінілі жончыны хатулі. Дык у хатулях не было чаго дэяліць на гэтулькі галодных ратоў. Задзіра, вядома, яшчэ мог сім-тым пачаставаць невялікую колькасць лагерных прыдуркаў, а Гладышу ў жончыным хатулі не хапіла б ласункаў на ўсіх палонных, што жылі ў доўгім вузкім пакоі. Таму, каб нікому не было крыўдна, ён увабраў іх сам, а суседзям пароўну разліў свой кандзёр і падзяліў пайку хлеба. А сам сядзеў на нарах і штосьці жаваў усухамятку.
Сіліч спачатку падумаў, што Гладыш есць хлеб, але потым разгледзеў у ягонай руцэ пляскатую булачку з пшанічнай му.кі простага памолу з запечанай зверху тоўчанай бульбаю. Міхасёва маці некалі пякла такія ватрушкі з тварагом. Толькі яны былі з белай пытлёўкі. «Мусіць, пры немцах не да пытлёўкі i не да тварагу. А можа, у гэтых мясцінах завядзёнка пячы булачкі са слоем тоўчанай бульбы зверху. На фронце ж ён чуў ад украінцаў, што ў ах нават варэнікі гатуюць з бульбянай начынкаю. Беларусь — край бульбы, але ў іх не заведзена пячы булачкі з тоўчанай бульбаю зверху».
Хлопцу прыгадаліся хатнія пірагі, што маці калісьці пякла то з мясам, то з грыбамі, то з капустаю, то з варэннем — i цяпер ён умінаў кандзёр, ажно вушы хадзілі хадуном.
Пасля таго, як немцы перагналі лагер з кароўніка ў школу, каля якой самі жылі ў бараку, Хяндога адчуў, што яны маюць намер атабарыцца ў гэтых мясцінах надоўга i што палонных тут збіраюцца трымаць не часова. Ён разумеў, што абставіны для нявольнікаў таксама ўскладняюцца. Вакол кароўніка ўначы стаял! на вышках толькі вартавыя з ручнымі кулямётамі, а тут паблізу знаходзіцца ў бараку ўся спецкаманда. Калі што якое, яна па першаму сігналу трывогі падымецца на ногі і імгненна з’явіцца каля лагера. У гэтым сэнсе ў кароўніку былі болей спрыяльныя абставіны для палонных на выпадак узброенага выступлення і ўцёкаў. Адчувалася, што ўпушчаны зручны момант, які наўрад ці паўторыцца ў далейшым. Праўда, Хяндога разумеў, што гэта адчуванне болей разумовае, тэарэтычнае. Пасля няўдалага прарыву з акружэння, пры якім у адзіным парыве чырвонаармейцы харкнулі ў твар захопнікам свінцом ды металам і выдыхнуліся, захлынуўшыся ў крыві і ў агні, цяпер, фізічна надломленыя, галодныя і бяззбройныя, яны бяссільныя для новага рашучага рыўка. А калі б у самаахвярным парыве і хлынулі на агароджу, дык пад скрыжаваным агнём чатырох ручных кулямётаў толькі захліснулі б калючы дрот хваляю мёртвых целаў.
Пра зброю Хяндога пакуль што мог толькі марыць. Галоўнай прычынаю няўдачы была ізаляванасць палонных ад навакольнага свету. Яны не толькі не мелі ніякіх кантактаў з мясцовым насельніцтвам, але пакуль што наогул не бачылі яго ў вочы. Тое, на што спачатку спадзяваўся Хяндога, таксама не здзейснілася. Ён меркаваў, што, налягаючы на падножны корм, палонныя не толькі падтрымаюць сілы, але ў траве па кюветах знойдуць што-небудзь са зброі, пакінутай нашымі войскамі пры адс.тупленні. Мо мінулым летам у гэтых месцах і пазаставалася якая-небудзь амуніцыя і эброя, але пасля таго, як высякалі абапал гравійкі дрэвы і кусты, маглі пазбіраць яе і падчысціць усё навокала. Дый стрэляныя патроны і парожнія гарматныя гільзы, якіх шмат валялася па кюветах, сведчылі пра тое, што чырвонаармейцы абараняліся тут да апошняй хвіліны і, адыходзячы з баямі на ўсход, не пакінулі ў спешцы ні вінтовак, ні аўтаматаў. Бо ў абедзенны перапынак, седзячы, лежачы і поўзаючы на каленцах па зямлі, палонныя так выклычвалі траву, што, калі б што-небудзь заставалася ў ёй, яны абавязкова абмацалі б: рэвальвер або граната мулел! б.
Читать дальше