Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Заснуў Сіліч позва ўначы. Яму прысніўся дзіўны сон. Што толькі не прысніцца чалавеку? Мусіць, пра што ён думае, тое яму і сніцца. Нібыта Міхась стаіць на парозе двух сумежных класаў за сцяною і вядзе ўрок гісторыі. Падрабязна расказвае вучням пра тое, як Аляксандр Неўскі дакладна разлічыў, што нямецкія рыцары могуць пайсці на Ноўгарад найболей кароткім шляхам, праз Чудское і Пскоўскае азёры. Князь адвёў сваё войска да Узмені, перайшоў на ўсходні бераг Чудскога возера і размясціў дружыны пад Падбароўскай стромаю, насупраць вострава Варонін Камень. Такім чынам ён перагарадзіў захопнікам шлях да Ноўгарада. Войскі быni выстраены з такім разлікам, каб выкарыстаць перавагу пяхоты ў бітве на лёдзе і ахапіць ворага з двух бакоў. Наперадзе знаходзіліся стралкі-лучнікі і прашчнікі, а за імі—пешае войска, на флангах — адборныя дружыны апалчэння, а ў засадзе за адным з флангаў — у рэзерве конныя дружыны князя. На світанні пятага красавіка 1242 года крыжакі перайшлі праз Чудское возера, выстра-іліся клінам, «свіннёю», і ўдарылі па цэнтры нашага войска. Ім удалося прарваць строй абаронцаў. Але з фдангаў па «свінні» ўдарылі адборныя дружыны апалчэння, а з тылу—конныя дружыны князя. Крыжакі былі акружаны, большая частка іх перабіта, захоплена ў палон ці патанула ў возеры. Нашы войскі па лёдзе каля дзесяці кіламетраў гналі рэшткі ворагаў.

Толькі калі Міхась закончыў урок, тады ён разгледзеў, што праводзіў яго не з вучнямі, якія сядзяць за партамі, а з лалоннымі, што раеселіся на двухпавярховых нарах. Ад хвалявання хлопец прачнуўся.

За вокнамі на калючай агароджы гарэлі электрычныя лямпачкі. Напэўна, немцы паставілі ў майстэрнях рухавік, які асвятляў электрычнасцю іх барак і лагерную агароджу.

Раніцаю пасля снедання палонных з асабістымі рэчамі выгналі на пляц, хаця была нядзеля і яны ўжо прывыклі, што ў выхадныя дні немцы не выганялі лагер на працу. «Можа, гэтая слецкаманда не дасць адпачыць, а працуе без выхадных», — казалі некаторыя.

Да лагера прыйшоў камендант, наглядчыкі выстраілі палонных ў чатыры шарэнгі, i вартавыя акружылі іх з усіх бакоў. Ванька пераклаў загад шэфа: павярнуцца ўсім тварамі да яго, першай шарэнзе зрабіць пяць крокаў наперад і пакласці на зямлю свае рэчы. Двое канваіраў старанна ператрасалі пакладзеныя на дол рэчмяшкі, а двое абшуквалі кішэні палонных, абмацваючы на жываце і з бакоў гімнасцёркі ды выварочваючы кішэні портак. Яны нетаропка абмацалі ўсіх палонных, прыдзірліва ператрэслі іх рэчмяшкі, а пасля чатыры канваіры схадзілі яшчэ ў будынак школы і, відаць, абшныпарылі там усе нары. Мусіць, яны ўчора павінны былі правесці такі вобыск, але, вымаклыя на дажджы, адклалі гэтую справу на другі дзень.

Пасля вобыску палонных зноў упусцілі за калючую агароджу.

— Рабочага часу шкадуюць, дык выхадны дзень змарнавалі попусту, — з іроніяй прамовіў Леанід, уваходзячы ў свой клас.

— Спяшаюцца,—удакладніў Хяндога. — Баяцца, каб мы не прынеслі сюды чаго-небудзь. Няхай гэта паслужыць урокам.

— Добра, што мы паспелі ўправіцца з крупамі ды локшынаю, — не вытрымаў Багдан Платонавіч. — А то бяды не абабраліся б.

— Гэта яшчэ бяда невялікая, — уставіў сваё слова Ярмолік. — Па ёй мадзець можна. Цяжэй дзень пражыць без падножнага корму.

— Калі нічога не рабіць, дык дзень-два праляжаць на нарах можна,— выказаў меркаванне Леанід. — Болей наўрад ці вытрымаеш надгаладзь.

Трохі пагаварылі між сабою, узашаныя з нараў вобыскам, а як зноў улегліся, дык пакрысе і змоўклі, занятыя сваімі думкамі. Адных пацягнула на дрымоту, другія паціху перашэптваліся, трэція сланяліся з класа ў клас, не знаходзячы сабе занятку.

— Гладыш і наглядчык Задзіра, на выхад! Прыйшлі жонкі! — павайсковаму выкрыкнуў хтосьці з калідора ў дзверы доўгага вузкага класа.

Спярша гэты незразумелы выкрык толькі насцярожыў усіх, але праз нейкі момант нібы мятлою змёў многіх з нараў. Аднь: кінуліся да вокнаў, другія, найболей цікаўныя, выбеглі на ганак.

За агароджаю, перад уваходнай брамкаю, стаяў намеснік каменданта лагера, два канваіры і дзве жанчыны з хлапцом год чатырнаццаці. Вартавыя з ахоўных вышак не падпускалі іх да брамкі, патрабуючы прыходу самога каменданта. Ягонага намесніка, відаць, не прызнавала лагерная ахова, бо ён ніколі не паяўляўся каля лагера дый не насіў вайсковай формы. Цяпер таксама стаяў у сваёй нязменнай зеленаватай спяцоўцы з пілоткаю на галаве. А калі ўбачыў, што вартавыя на вышках артачацца, абыякава махнуў рукою і нетаро-пка пайшоў да барака.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.