Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А пад вечар па доўгім вузкім пакоі вужакаю папаўзла назойлівая чутка. Гладыш пачуў яе ад сваёй жонкі, якой, у сваю чаргу, яшчэ ў дарозе па сакрэту прагаварылася жонка Задзіры. Аказваецца, наглядчыкаў сын, які мінулы раз пераканаўся, кім стаў у лагеры Задзіра, адрокся ад бацькі i не хоча бачыць яго. Таму ён i не прыйшоў цяпер з маткаю. Гэтая вестка не давала спакою Гладышу. Ён не змог яе доўга пратрымаць пры сабе i таксама па сакрэту перадаў некаму з таварышаў. Слова скажаш, а яно паляціць, як верабей, i яго ўжо не зловіш. Погаласка між палонных папаўзла бяскрыўднай вужакаю, паціху сыкала і шыпела, выклікаючы ў іх злараднасць. Слізкая і халодная, яна і ўдзень, і ўначы будзе туга абвіваць Задзіру, то кідаць яго ў гарачы пот, то ледзяніць ягоную кроў.

— Недарэкаў у народзе завуць недапечанымі. А Задзіра ў Сольцах атрымаўся перасолены, калі ад яго людзям солана да гаркоты, — паціху скаламбурыў Леанід. — Ён яшчэ шмат каму можа насаліць.

— Калі толькі яго не вымачаць у дзярме, — прашаптаў Багдан Платонавіч.

12

Канваір, які абвясціў жанчынам, каб яны прынеслі палонным хлеб, узбударажыў усіх сялян, што працавалі на гравійцы.

— Хаця б у гэтым не было якога-небудзь падману,—насцярожыліся мужчыны, якія чулі, што немцы не дазваляюць нічога перадаваць палонным.

— А можа, гэты салдат з аховы не немец, а чэх або славак, — выказвалі меркаванне падлеткі. — Бо не тол-ькі ж у дарожнага майстра, але і ў гэтага вартавога нейкая незнаемая форма, па кодеры зусім не падобная да нямецкай.

Аднак што б ні казалі мужчыны, але ніякія перасцярогі не маглі стрымаць парыву пакутніц-жанчын, многія мужы i сыны якіх канулі ў невядомасць з тае пары, як нашы войскі адступілі на ўсход. Таму, нягледзячы на тое, што пасля выхаднога дня па разнарадцы на дарожныя работы павінны былі выйсці жыхары іншай вёскі, жанчыны, якім канваір абвясціў, каб прынеслі палонным харчы, рашылі, што абавязкова яны зробяць пачын у гэтай справе і тым самым пададуць прыклад незнаёрлым сялянам, якія будуць працаваць у той дзень на гравійцы. Бо як жа іначай перадасі камунебудзь канваіраву абвестку, калі толькі немцам вядома, менавіта якое паселішча павінна па чарзе выйсці на паншчыну?

У канцы таго ж дня сяляне, што працавалі на гравійцы, прынеслі канваіраву абвестку ў сваю вёску, i праз некаторы час яе ўжо ведалі ў кожнай хаце. Асабліва затурбаваліся гаспадыні. Жаночае сэрца чулае i спагадлівае, яно не можа не адазвацца на чужое гора, а тым больш не паклапаціцца аб сваіх людзях.

Спачатку жанкі хацелі назбіраць па вёсцы акрайцаў, праснакоў і лустаў і адвезці палонным. Але потым перадумалі, што гэтак рабіць нягожа. Усё роўна як міласціну ці падаянне збіраць для старцоў. Няшчасныя ж не жабракі ці абібокі, а пакутнікі, што трапілі ў бяду не па сваёй віне. Дый ворагі няхай бачаць, што мы клапоцімся аб сваіх людзях.

У запасе быў яшчэ выхадны дзень. Цётка, што паіла Міхася казінага малаком, і маладзічка, якая ссыпала з калёс пясок і першая пачула канваіраву абвестку, а таксама яе суседка падрадзіліся з гэтакай нагоды спецыяльна спячы хлеб.

Спакон вякоў на нашай зямлі павялося, што ў часіны бяды: засухі ці пажару людзі, чым маглі, шчыра памагалі бедакам і пагарэльцам, ні перад кім не ўтойваючы свайго спачування і спагадлівасці. А цяпер вымушаны нават убогую міласціну прыносіць крадком, з асцярогаю, каб не бачылі нямецкія салдаты, каманда якіх раскватаравана ў вёсцы i дзяжурыць у бункерах па беразе возера. Бо хто ведае, як чужынцы могуць аднесціся да жаночых прыгатаванняў?

Праўда, для падстрахоўкі і надзейнай бяспекі канваіраву абвестку жанкі назвалі старасту загадам нямецкіх дарожных улад. Калі жанчыны захочуць зрабіць што-небудзь па-свойму, дык усё будзе шыта-крыта і ніякі чорт пад іх не падкапаецца.

Не збіраючыся гуртам, а па адной кабеты ўпотайкі зносілі ў тры вясковыя хаты паўнюткія місы мукі. Тыя, каго маглі падмяніць кемлівыя падлеткі, замест сябе выпраўлялі іх. Кожная з трох гаспадынь яшчэ з вечара расчыніла ў дзяжы цеста, якое за ноч паспела добра падысці.

А ў нядзелю раніцаю, выпаліўшы печы, гаспадыні ўвішна садзілі ў іх боханы з цеста. Абедзве маладзічкі пяклі хлеб у бляшаных формах. Цётка ж не прывнавала новага метаду хлебапячэння i карысталася старым, дапатопным. Канечне, куды прасцей качаргою выграбці з печы жар, засунуць туды формы, запоўненыя цестам, і шчыльна зачыніць засланку. Для цёткі выпечка хлеба была свяшчэннадзейным рытуалам. Памялом яна чысцютка вымятала з печы ўвесь попел i на стале рабіла з крутога цеста круглыя боханы. Любоўна абгладжвала іх далонямі, змочанымі вадою, густа пасыпала мукою круглую драўляную лапату і ёю садзіла на гарачы под боханы. Цётка даказвала ўсім, што скарынка ў такім хлебе падрумяненая i смачнейшая, чым у фармавым.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.