Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Затое ў Міхася і ў Багдана Платонавіча, якому хлопец растлумачыў, што слова «Тодт» па-нямецку азначае «смерць», прыбыццё цэлай спецкаманды з гэтымі надпісамі на павязках выклікала трывогу. Міхасю кінулася ў вочы, што сярод іх не відно маладых па ўзросту, а ўсе, як на падбор, сталыя. «Мабыць, у каманду носьбітаў смерці адбіралі толькі самых мацёрых і напрактыкаваных у забойствах. Што яны збіраюцца рабіць з намі? Праводзіць акцыю па знішчэнню?» Хлопца насцярожыла тое, што камендант праз перакладчыка абвясціў раніцаю, каб усе забіралі з лагера асабістыя рэчы. А якія ў палонных рэчы? Кацялкі ды бляшанкі. Нават рэчмяшкі не ва ўсіх ёсць. Дык жа кацялкі і рэчмяшкі яны і раней штодня бралі з сабою, бо на працы ў часе абедзеннага перапынку напакоўвалі іх травою. Аднак тады ім ніхто не загадваў забіраць з сабою на працу свае рэчы.

Усю калону зноў выгналі на гравійку і адвялі кіламетры на два ад лагера, дзе на абочынах то з аднаго, то з другога боку былі панасыпаны конусы ператрушчаных руінаў. Там палонных чакалі выгружаныя лапаты і насілкі.

Міхась i Багдан Платонавіч цяпер міжволі хінуліся да Хяндогі i ягоных таварышаў. У адну кампанію, вядома, не напрошваліся, бо лічылі сябе лішнімі. У лагеры адчувалася, як паступова збліжаюцца між сабой суседзі па нарах, землякі знаходзяць землякоў, аднапалчане сыходзяцца з аднапалчанамі. I ўсе чамусьці згрупоўваюцца толькі па двое ды па трое. Мусіць, дзеля надзейнасці ў мэтах канспірацыі і дзеля зручнасці на выпадак уцёкаў. Апасенне выклікала падазроную насцярожанасць, а падчас і адкрытую непрыязнасць. Праўда, з боку Хяндогі гэтага не наглядалася.

Наадварот, ён заахвочваў іншых дружней налягаць на падножны корм, заклікаў трыбушчыць нямецкія прадукты пры разгрузцы аўтамашыны. Таму Міхась з Багданам Платонавічам назіркам трымаліся яго і ягоных таварышаў, бо паблізу адчувалі сябе надзейней.

А Леанід тым часам гарнуўся да Міхася і Багдана Платонавіча, пакуль што не на нарах, а ў душы абодвух патрохі займаючы месца, вызваленае Паўлом. Паўло па-ранейшаму не вылазіў з выгараджанай кануры i не выходзіў з лагера на працу. Мабыць, заўзята штудзіраваў нямецкую мову, бо Міхась аднойчы бачыў, як ён з кнігаю ў руцэ пераможна падыходзіў да каменданта.

Багдан Платонавіч саўковай лапатаю накідаў на насілкі ператрушчаныя руіны, а Міхась з Леанідам засыпалі імі выбоіны. Пакуль Багдан Платонавіч загружаў насілкі, Міхась бесцырымонна разглядаў за кюветам бліжэйшых вартавых. Яны стаялі тварамі да палонных і трымалі вінтоўкі напагатове. Злева быў высокі, з правільнымі рысамі твару і ружаватымі шчокамі. Правей яго стаяў камлюкаваты, даўганосы, сярдзіты з выгляду. Толькі цяпер Міхась звярнуў увагу на тое, што яны не ў ботах, а ў чаравшах, з калошынамі навыпуск. «Значыць, у немцаў не хапае абутку, калі ў палявых умовах вайскоўцы носяць не боты, а чаравікі».

Якраз у гэты момант па гравійцы праязджала легкавушка, i вартавыя ўзняццем правай рукі па-фашысцку прывіталі яе. У Міхася выклікалі зларадную ўхмылку іх нязграбныя жэсты i ненатуральный паставы. Потым ён яшчэ некалькі разоў назіраў за тым, як яны віталі іншыя машыны. Асабліва смешна атрымлівалася гэта ў высокага: на дыбачках ён пнуўся выцягнуцца ў струнку, пры гэтым па-заліхвацку шчоўкаў абцасамі і неяк запознена выкідваў, прыпадымаючы, руку, ад чаго шчокі з натугі яшчэ болей ружавелі, а ўсё цела, страціўшы ўстойлівасць і раўнавагу, расслаблена вагалася, нібы маятнік. Здавалася, што калі б цяжар вінтоўкі не стрымліваў гэтага пагойдвання, дык амплітуда яго была б яшчэ большая.

Камлюкаваты, змрочны стаяў нібы ўкопаны і, як толькі набліжаўся транспарт, загадзя прыпадымаў выкінутую ўперад руку і трымаў яе да таго часу, пакуль аўтамашына не праходзіла міма. У такой паставе ён чамусьці нагадваў Міхасю адкрыты чыгуначны семафор. Цяпер, калі хлопец глядзеў, як перад аўтамашынамі з абодвух бакоў гравійкі вартавыя неўпапад па чарзе выкідвалі ўперад прыўзнятыя рукі, кожны з іх здаваўся яму семафорам, які бывала гэтак адкрываўся перад прыбыццём цягніка на станцыі, дзе яны неаднойчы гулялі з Анютаю.

Міхась не разумеў, чаму ранейшыя аўтаматчыкі не віталі аўтамашыны, як вітаюць гэтыя вартавыя. Ці таму, што тыя стаялі далей за кюветам, ці, можа, таму, што гэтыя пнуцца болей выслужыцца.

Хлопцаву ўвагу адцягнуў сярэдняга росту вартавы, што лёгкай паходкаю бяспечна ішоў па абочыне паміж палонных, адціскаючы ўніз кісцю i локцем сагнутай правай рукі вінтоўку, якая на рамяні звісала з ягонага пляча. Спачатку Сіліч падумаў, што гэта нейкі старшы па званню чын, уважліва агледзеў яго ўсяго, але, апрача чорнага жалезнага крыжа на грудзях і двух падсумкаў з патронамі на рэмені спераду, каля аднаго з якіх вісеў цясак, ды шыракаватай неглыбокай торбачкі ахоўнага колеру, біклажкі ў мяккім футарале і туга згорнутай сувоем плямістай плашч-палаткі, якія матляліся ззаду, не заўважыў ніякіх знакаў адрознення. Калі вартавы адышоў на ладную адлегласць, Хяндога, што з другога боку конуса накідаў на насілкі Ярмоліку і Казнадзею патрушчаныя руіны, дзелавіта зазначыў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.