Мікола Аўрамчык - Палон

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1991, ISBN: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Гэтага пад сябе падмяць, як плюнуць. Але з ягонай адной вінтоўкаю яны не дадудь падняцца з кювета. Калі б аўтаматам паласнуў па іх, дык усіх з гэтага боку гравійкі прыціснуў бы да зямлі.

«Як імгненна ў яго спрацоўвае рэакцыя! Рашучы i разам з тым разважлівы. З такім не трапіш упрасак», — пазайздросціў хлопец Хяндогавым таварышам. — Услед за ім смела можна рынуцца ў агонь і ў ваду».

Адны палонныя накідалі на насілкі патрушчаныя руіны, другія адносілі і засыпалі імі выбоіны, трэція збольшага разраўноўвалі погарбы. Па меры таго, як людзі паволі пасоўваліся наперад, адначасова рухаўся і жывы ланцуг ахоўнікаў. А ўслед марудна валюхаўся непаваротлівы дарожны каток, падмінаючы цяжарам насыпаныя грудкі і гладка адпрасоўваючы лапленую і пералапленую стужку гравійкі. Летняе сонца як ні высушвала выціснутую на паверхню латак вільготнасць, яны не выцвіталі і не лінялі пад пякучымі промнямі, а ўсё роўна выглядалі закарэлымі крывянымі плямамі.

Калі ахоўнікі абвясцілі абедзенны перапынак і загадалі палонным хавацца ў кюветы, Міхась у агульнай мітусні не паспеў агледзецца, як вартавы з жалезным крыжам на грудзях, што якраз праходзіў міма, узяў і некуды павёў з сабой Леаніда.

«Куды ён павалок яго? —не разумеў хлопец. — Можа, прыкмеціў, што мы абодва ледзьве сноўдалі з насілкамі?» — і прысеў побач з Багданам Платонавічам, што ўжо ляжаў на схіле.

Яны застылі ў нерухомасці, нібы паралізаваныя, чуйна прыслухоўваючыся да кожнага гуку за кюветам. Толькі як некаторыя палонныя пачалі вышчыкваць па схілах шчаўе i латашыць лебяду, Багдан Платонавіч шэптам азваўся:

— Няйначай, як выдаў нейкі зайздроснік. Калі ператрусяць за спінаю рэчмяшок і знойдуць рэшткі круп, бяды не абярэцца.

— Усіх пачнуць абшукваць, — нарэшце дайшло і да Міхася тое, пра што ён сам не падумаў, і празарэнне асвятліла здагадку:—Можа, таму і загадалі забраць з лагера ўсе рэчы? Каб не захапілі знянацку, трэба папярэдзіць Хяндогу, — згорбіўшыся, хлопец прашмыгнуў наўскасяк праз кювет, на супрацьлеглым схіле якога ляжаў той са сваімі таварышамі, і, прызямляючыся каля іх, трывожна паведаміў: — Канваір з жалезным крыжам некуды павёў хлопца, што ўчора падаваў нам з грузавіка мяхі і скрынкі.

Ад ягоных слоў Казнадзей і Ярмолік прыўзняліся і селі, а Хяндога, па-ранейшаму лежачы, усё роўна як нічога асаблівага не адбылося, спакойна адказаў:

— Немец прымусіць яго рабіць што-небудзь.

— У абедзенны перапынак? — здзіўлена асекся Міхась.

— Гэта для іх абедзенны перапынак. А нашаму брату яны заўсёды знойдуць працу, каб лішні раз папаздзекавацца. Калі б ім не трэба было абедаць, дык яны нас не заганялі б у кюветы. Я не думаю, што ўчарашняя разгрузка машыны мае нейкае дачыненне да ўсяго гэтага. Калі б немцы што-небудзь западозрылі, яны адразу пачалі б усіх абшукваць. А цяпер усе іхнія крупы пераварыліся ўжо ў нашых жыватах. Бо колькі ж іх можна было набраць у кішэні ды ў запазуху?

Сіліча не пераканалі Хяндогавы довады. Расчараваны i па-ранейшаму ўстрывожаны, ён вярнуўся да Багдана Платонавіча. Адчувалася, што i сусед не супакоіўся.

— Пакуль суд ды справа, раздзелаемося з гэтай справаю, —пасля некаторага роз думу, прамовіў ён і ўжо з іроніяй дадаў: — Для бяспекі рэшту мяшанкі зноў прыйдзецца перахаваць у больш надзейнае месца.

Ён таропка развязаў рэчмяшок, выняў з яго дзюралевы посуд і абедзве Міхасёвы бляшанкі і скрытна, каб надта не кідалася ў вочы іншым, жменяй пачаў ашчадна перасыпаць у порткі рыс, перамешаны з локшынаю.

Міхась дапамагаў яму, крадком робячы тое ж самае.

А Леанід за гэты час перакалаціўся як асінавы ліст. I перадрыжаў ён не за нямецкія крупы, аб якіх нават не паспеў падумаць, а за сябе, за сваё жыццё. Канваір папрасіў хлопца назбіраць галля і распаліць цяпельца. Не загадаў, а папрасіў. Леанід, які валодаў нямецкай моваю, адчуў гэта па інтанацыі, з якой звярнуўся да яго немец, i па тым, як не па-вайсковаму трымаў ён вінтоўку (гэтак жа, як i тады, калі ўпершыню прайшоў міма іх па абочыне). Па спружыністай паходцы, па незалежнай паставе і па маляўнічай манеры трымаць зброю ён чамусьці нагадаў хлопцу, які начытаўся кніг, альпійскага стралка або віртуоза-паляўнічага. Калі б каяваір загадваў і трымаў вінтоўку напагатове, мабыць, Леаніда не збянтэжыў бы так ягоны загад, як збіла з панталыку просьба немца i яго манера насіць зброю. Таму ў паводзінах вартавога хлопец западозрыў нейкі падман. Адведзены ад іншых палонных на палосу адчужэння, усцяж сярэдзіны якой сядзелі і стаялі ахоўнікі, ён адчуў сябе адзінокім i чужым. Нават сама назва палосы адчужэння ўпершыню ў жыцці здалася яму дзіўнаватай і недарэчнаю. Прыгадалася, як на яе ўскраі, у радкавым кусціку, аўтаматчыкі дзвюма чэргамі навылёт прашылі сарамяжлівага юнака. «Навошта немцу цяпельца ў цёплы дзень, пад пякучым сонцам? Мусіць, вывеў мяне на палосу адчужэння дзеля пацехі чужынцаў?» Хлопец ледзьве перастаўляў ногі, быццам не адчуваючы пад імі грунту ці баючыся аступіцца, і ўвесь час касавурыў вачамі, каб надта не адхіляцца ўбок ад звілістага ланцуга ахоўнікаў, каб постаці вартавых перашкаджалі ім выстраліць у яго.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.