Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

*

Юрыя Трыфанава памянуў чытаннем яго «Другой жизни».

Залыгін: «Очень большой русский писатель». У некралогу — высокая ўзнагарода: «Знак пашаны».

Усё, што я чытаў ягонага, чыталася з адчуваннем сапраўднага, а прачытаўшы — амаль адразу забываешся. Што гэта?

*

Алу Тарасаву я ўпершыню ўбачыў у «Трох сёстрах». Калі яна ўзяла падушку і пайшла за сцэну — колькі мужчын, і я таксама, пайшло б за ёю следам!..

Улетку семдзесят шостага года, калі мы з Л. ішлі па Нямецкіх могілках, я здалёк убачыў у зеляніне вялікі фотапартрэт магутнай рускай красуні, пазнаў Тарасаву і нібы толькі ў той момант усвядоміў, што яна — ужо ў зямлі...

Успомнілася гэта — два яркія кадры,— калі прачытаў у дзённіку Паўла Тычыны, як ён у Баньскай Быстрыцы, пад парасонам ад дажджу, заплакаў, слухаючы «Вы жертвою пали» і, нібы апраўдваючыся, запісаў пасля:

«У Алли Костівні Тарасовоі теж сльози...»

*

«Коріння» Грыгіра Цюцюнніка. Кніга, чытаючы якую не працуеш, заўважаючы шмат непатрэбнага ці дрэннага, але адпачываеш душой, падмацоўваешся сапраўдным словам.

І чаго ж ты, хлопча, узяў ды самахоць пайшоў з жыцця?..

Той, з кім цябе параўноўваюць, Шукшын, вельмі хацеў пажыць, папрацаваць, а ты...

*

Даўшы запісы ў пятым томе,— якія на думку некаторых павінны публікавацца пасля аўтаравай смерці,— я нібы апярэдзіў самога сябе, і вось, як мёртвы, маўчу...

*

Маскоўская спёка. Сяджу, чакаючы таварыша, на дворыку Саюза пісьменнікаў. Побач прыселі дзве паэтэсы, спачатку адна, потым другая. Сімпатычныя маладзічкі з далёкага поўдня, якім выразна не горача. У той, што прысела першая, вялікая сумка сваіх, свежаспечаных зборнікаў, якіх многа, аж сумка не зачыняецца. Другая, міла павітаўшыся ды прысеўшы, адразу і папрасіла даць ёй адзін з аўтографам.

— Я не могу теперь. Они уже распределены. Я вам потом. А посмотреть — пожалуйста.

Слова за словам і пачалася паэтычная гульня:

— Раскройте на... ну, пусть на сорок второй страничке и прочтите третью строчку сверху. Хорошо! А теперь... ну, на семнадцатой, восьмую снизу... А?

І смакаванне, і эрудыцыя.

*

Крытык адчувае сябе паміж Парнасам і пісьменнікам, а месца яго — паміж пісьменнікам і чытачом.

*

Ідзе і сее перад сабой, здаецца, толькі прозвішчы ды назвы.

Што з гэтага крытычнага насення вырасце?

*

У літаратуры ён — адно панылае недаўменне. Толькі пасады значныя займаў. Яшчэ і здаровы, румяны, а ўжо, аказваецца, падрыхтаваў на выпадак смерці пісьмо кіраўніцтву Саюза пісьменнікаў, каб яго «пахавалі сціпла». І на той свет збіраецца з упэўненасцю ў сваёй не абы-якой літаратурнай значнасці.

*

Пісьменнік малады і здольны памяняў многа прафесій. Хваляць за гэта: веданне, вывучэнне жыцця. А можа, проста лайдак, лятун, нідзе не мог прыжыцца, не хацелася працаваць?

*

Сустрэча з Траяпольскім.

«...Не кампазітар, не дырыжор, не літаратар, а чалавек, вобраз! Месцамі я чытаў са слязьмі на вачах. І не там, вядома, дзе ты цытуеш мае пісьмы... Я вінаваты, што не напісаў табе...»

Гэта — на мае ўспаміны пра нашага Рыгора Раманавіча.

Мы стаялі, абняўшыся, па праходзе, ужо па вачах прэзідыума, які заняў свае месцы, і трэба было разысціся, а гутарка — не закончана...

*

«Дамоклаў меч вайны»... Сам ён — з трыбуны, у друку — гарачы змагар супраць яе, вырашальны глабальных спраў і, адначасна, як аказалася, дрыжыць і пошла клапоціцца за месца ў прэзідыуме з'езда, у сакратарыяце Саюза, у праўленні... Дзве лініі. Якая ж з іх галоўная?

*

З выступлення Айтматава: «Великая сытость — великое высокомерие». Кіргізская прыказка.

*

Прыехаў сюды [ 26 26 Гэты і дваццаць два наступных запісы зроблены ў пасёлку Крынічным. ] як і планавалася, з кінадакументалістамі.

«Niemnie, domowa rzeko moja» і «Гой ты, Нёман, быстры Нёман, колькі дум ты мне нагнаў!..» [ 27 27 Радкі з санета Л. Міцкевіча «Да Нёмана» і верша Я. Коласа «Нёман», дарэчы, добра вядомага ў былой Заходняй Беларусі перш за Усё як песня. ] «Пан Тадэуш» і «Новая зямля»,— пра народнасць нашай эпапеі, народнасць Коласа і трохі пра сустрэчы з ім.

Стаміўся ад сонца і дубляў, ажно плесці пачаў пад канец. Тады ўжо, калі рэжысёр папрасіў нагаварыць ім «у запас» — пра запісы мае, пра гэты жанр наогул. Папрасіў, каб паклікалі на чарнавы прагляд,— не дапушчу да лішніх недарэчнасцей.

*

І хата, і бульба ў агародзе, і Нёман, і лес, і сцежка ў жыце, і буслы на тэлеграфных слупах — многае нагадвае перажытае тут. А ўчора яшчэ і святы нёманскі вечар — на маторцы, свежы позірк на родную красу.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x