Янка Брыль - Сёння і памяць

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Брыль - Сёння і памяць» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1985, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сёння і памяць: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сёння і памяць»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новая кніга народнага пісьменніка Беларусі, у якую увайшлі апавяданні, мініяцюры, эсэ — гэта філасофскі роздум пра з'явы нашай сучаснасці, пра чалавечыя лёсы і характары.

Сёння і памяць — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сёння і памяць», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Не абышлося тут у мяне і без сына: праз яго прапусціў і гэтага таджыка, і абодвух хлопцаў з іх прыгожай дружбай.

*

Узяўся за Б'ёрнсана, падахвочаны словамі Л. Талстога, працытаванымі ў прадмове: «Он во всем верен себе, искренне любит добро и потому имеет что сказать и говорит сильно. И я все, что он пишет, читаю и люблю, и его самого тоже». Трэба такія рэкамендацыі, каб лепш арыентавацца. Трэба такая далёкая пераклічка сапраўднага. І Нарвегія прыгадалася, і запісаць пра ўражанне захацелася.

Чытаю (у аповесці «Арне»), як ён — малады, да трыццаці — апісвае прыроду, персаніфікуючы яе, нібы ў казцы, і ўжо не ўпершыню апошнімі месяцамі (ці гадамі?) падумаў:

Няўжо тады, калі ўжо будзе позна на ўсё, я і сапраўды заплачу, што зрабіў значна менш, чым мог бы?..

...Трэба расказваць людзям пра свой народ.

Сапраўдныя, калі яны не думалі так, дык адчувалі такі абавязак падсвядома.

...«В душе каждого человека живет дитя — вечно юное, нежное существо, готовое и играть, и плакать, и вот его-то мы и должны в себе убить, чтобы «подготовиться к жизни», или как это там называется? Нет, говорю я, тысячу раз нет! Именно это существо мы и обязаны сохранить в своей душе, иначе для чего же оно нам дано?»

Проза яго, пры знешнім падабенстве сітуацый (усе ў аповесцях шчасліва жэняцца) і пратэстанцкай сентыментальнасці, цікавая, праўдзівая, высакародная. А драмы чытаюцца нават як быццам яшчэ цікавей. Паэзія (тут, можа, вінаваты пераклад) даходзіць не так, без прозы і п'ес яна не зрабіла б уражання, не дала б мне яшчэ аднаго цудоўнага знаёмства.

*

Для бацькі жонка — можа быць і гэтая, магла б і не гэтая быць, а для сына маці — адна. Якая гэта трагедыя — чыстаму юнаку, які хацеў бы і бацьку любіць, шанаваць, прыйшлося кінуцца да яго з адчайным крыкам: «Не смей біць маму!..» Балюча адчуў гэта як сітуацыю. Але не так, відаць, моцна адчуў, каб сесці пісаць,— адразу думка: і такое было ўжо ў літаратуры...

*

Юбілей сатырыка. Напал сатырычнай славы — і ў выступаючых, і ў самога юбіляра — амаль да поўнай страты адчування гумару.

*

Стары настаўнік, светлы чалавек, расказваючы пра нядрэннага, прагрэсіўнага пана ў іхняй аколіцы, зусім сур'ёзна падкрэсліваючы гэта, гаворыць: «Ён выводзіў свой род ажно ад Данілы Галіцкага». І ў адказ яму я спытаўся, зусім па-сучаснаму абыякава: «Ну і што?»

У семдзесят пятым годзе ў Кракаве з гарадской газеты ў гасцініцу прыйшоў да мяне от сабе журналіст, каб узяць інтэрв'ю, і за чвэртку гадзіны разоў з пяток паўтарыў: «Естэм Б.!» «Естэм Б.!» Таксама хацелася сказаць: «Ну і што?»

Нават і ў камуніста Е. Путраманта, які свой шматтомны жыццяпіс пачаў з устанаўлення радавога герба, трэба было б, з яшчэ большым падтэкстам, спытацца: «Ну і што?»

*

На думкі такія трэба белы дзень і штодзённы канвеер, бо ноччу думаць пра ўсё гэта — цяжка...

*

«Гедунгенэ кадэйшым» — гэта ў яўрэяў той, хто адпявае нябожчыка, плача або чытае над ім — наняты.

Старэнькая маці ціхага N. так гаворыць пра некаторых, што выступаюць па тэлевізары.

*

Мележ з усмешкай расказваў мне незадоўга да смерці, як ён здаваў бандэроль і маладая, незнаёмая паштарка зрабіла яму заўвагу:

— Мозырь надо писать с мягким знаком.

— Гэта ў мяне па-беларуску.

— Ну и что же? Все равно с мягким знаком.

І паставіла знак сама.

1981

Чытаючы казку Паўстоўскага «Цёплы хлеб», ад яго абаяльнай прастаты, ці што, успомніў, як я ў пачатку трыццаць трэцяга года апісваў ад'езд нашага Колі [ 24 24 Брат Я. Брыля Мікалай (1910—1970) — калгасны брыгадзір. ] ў войска. Яго апошні дзень дома. Як на небе, да сонца, была зара, як снег рыпеў ад марозу. Пакуль дайшоў я да галоўнага, да гора нашай сям'і. Пра зару і пра снег пісаў з хваляваннем, якое цяпер вось паўтарылася ўспамінам. Смак і краса прастаты. І, відаць, прадчуванне творчага шчасця ў будучыні.

*

Няўжо ў гэтым ёсць заканамернасць, што я — каторы ўжо раз! — прыдрамнуўшы прыцемкам у крэсле і прачнуўшыся, здзівіўся ад думкі, што я — чалавек, асоба, нейкі згустак, аднекуль узяўся і некуды пайду, а пакуль што павінен рабіць штосьці з як найбольшым, найглыбейшым сэнсам?..

*

Да выступлення па вечары Мележа рыхтаваўся сур'ёзна, аднак не напісаў яго, а гаварыў «па тэзісах».

Горкі: «Много сердца — лучшее средство писать хорошо». «Людзі на балоце» і трымаюцца на аўтаравай сардэчнасці, любові да роднай зямлі, да чалавека, да справядлівасці.

Мележ — сам пра сябе: «Няпроста, няроўна ішла дарога...» Да поспеху з «Людзьмі на балоце» яму, на працягу гадоў, нялёгка было шукаць самога сябе, свайго запаветнага. І пасля заслужанага поспеху было не лягчэй. Можа, нават цяжэй, бо, па-першае, узмацнілася адчуванне адказнасці і, па-другое, не было ўжо маладосці з яе ўпэўненасцю, што хопіць часу і сілы на ўсё.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сёння і памяць»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сёння і памяць» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сёння і памяць»

Обсуждение, отзывы о книге «Сёння і памяць» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x