Аляксей Карпюк - Свежая рыба

Здесь есть возможность читать онлайн «Аляксей Карпюк - Свежая рыба» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Свежая рыба: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Свежая рыба»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падрыхтаванае на падставе: Аляксей Карпюк, Свежая рыба. Аповесці і апавяданні, — Мінск: Мастацкая літаратура, 1978.
Кнігу складаюць дзве аповесці, апавяданні і вялікі цыкл нявыдуманых гісторый. Аповесць «Свежая рыба» — пра сённяшні дзень нашых людзей, сям'ю настаўніцы і вучонага, пра іх працу і клопаты. Аповесць «Па кветку шчасця» напісана на матэрыяле з жыцця Заходняй Беларусі і расказвае пра падзеі, сведкам і ўдзельнікам якіх быў сам аўтар. У апавяданнях раскрываюцца лепшыя рысы нашага чалавека, высмейваецца мяшчанства і перажыткі мінулага ў свядомасці людзей.

Свежая рыба — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Свежая рыба», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але часамі ў словах Верынага бацькі была жудасная логіка.

Прыглядаючыся, як мужчыны зыходзяцца да нас, каб зноў выбіраць хадатая ў Варшаву, аднойчы Мікалай мне, бытта не пра майго бацьку мова, сказаў:

— Заладзілі!.. Ну, даб'ецца свайго Сцяпан, адбярэ хутар у Ігната, тады Рыжаму судзіса?..

Мяне так уразіла справядлівасць яго слоў, што я аж пахаладзеў.

Бессардэчна абыходзіўся Доўгі Мікалай і са сваімі. Мама часамі вярталася ад калодзежа з вядром вады і аб'яўляла дома:

— Доўгі зноў таўчэ Настусю!

Мікалаевы дзеці і жонка толькі і мелі клопату — дагаджаць яму.

Уся вёска ведала, якія рукавіцы пашыла мужу Настуся, якія звязала шкарпэткі. Мікалай заязджаў на падворак, а яго Верка кідалася валачы ў сені дугу, збрую. Старая маці жыла ў халупе, бытта толькі каб сачыць за нявесткай і ўнучкамі ды паддаваць іх сыну на расправу.

Лупцоўку Настуся пераносіла з нейкім радасным цярпеннем, пра Мікалая не давала сказаць кепскага слова. Яна з захапленнем расказвала, як яны з мужам добра жывуць.

— Бабы, а здаро-овы ён, а ду-ужы!.. Калі ноччу праз сон выцягне руку, паложыць на мяне — не паварушыцца, так і прасплю да самай раніцы!..

Апрача Веры ў Настулі былі яшчэ дзве меншыя дзяўчынкі. Але покуль Мікалай не захварэў, я ніколі не бачыў, каб ён з імі гуляў ці хоць падвёз калі малое на возе.

Чацвёртае дзіця — сын — пажыло адно пару месяцаў. Казалі, Мікалай таму так уз'еўся на жонку, бо не мог дараваць смерці сына.

Настуся мела гектар пясочку, на ім нават жыта расло слаба. Мікалай наняўся працаваць у лесніка. На карай кабылцы са збруяй, прыбранай, як на вяселле, чырвонымі стужкамі, Доўгі ездзіў кожны дзень у Ліпнікі на леснікова поле. Як мірыліся з лесніком, як разлічваліся, мала каго ў вёсцы цікавіла.

Мае бацькі да Настусінай сям'і адносіліся незычліва. Мама не магла дараваць бацьку грэх, і гнеў свой пераносіла на Настусю. А бацька цярпець не мог такіх людзей, як Доўгі.

6

Я і не заўважыў, хто ўбіў мне ў галаву, што кожны страшавец — «мужык». Ён цяжка працуе, рыхтуе мяса, малако, масла, а сам гэтага не есць. У гарадах жывуць паны, яны толькі балююць ды жаруць тое, што нарыхтуе ці выгадуе мужык. Страшаўцам вельмі крыўдна. Мне, сыну мужыка Сцяпана, рабілася крыўдна таксама.

— Ух, паны, свалата, толькі пачакайце, няхай адно вырасцем з Валодзькам!..

Прытаіўшыся ля камення пад плотам, мы з братам слухалі, як людзі чыталі з «Маланкі» :

«Век дваццаты — век харошы, абы грошы, толькі б грошы!.. От бы мець іх хоць з паўпуда, ну й зрабіў бы ж тады цуды! Накупіў бы рыбы, мяса, кіло кракаўскай каўбасы, хлеба белага з паўторбы і, дальбог, адзін упёр бы!.. Дзе ўзяць грошай, вось пытанне. Ад світання да змяркання льецца пот, працуй, цягайся, за ўсё бульбай аддувайся! Бульба парана, пячона, бульба сёння, бульба ўчора, мой трыбух стаў як калода, дый без бульбы ж няма ходу!.. Век дваццаты — век харошы, абы грошы, толькі грошы!» [ 1 1 Верш Міхася Васілька ]

Якраз у тыя гады, калі ў малога глыбока ўкараняецца сэнс і значэнне новага слова, суседчын сын, Сахарышын Юлік, мне растлумачыў: мы не толькі «мужыцкія» дзеці, а яшчэ і беларусы. Нас, беларусаў, вельмі многа, палова з іх жыве ў Саветах, там ім вельмі добра, а мы ў Польшчы мэнчымся. Ды галоўны польскі начальнік Пілсудскі — наш закляты вораг.

Фатаграфіі Пілсудскага з даўжэзнымі вусамі і страшэннымі брывамі былі ва ўсіх газетах. Гэта яму на баляванне і курорты мужыкі прадаюць усё да кроплі малако, масла, свіней і плацяць падаткі. Гэта яго легіянеры нас адарвалі ад Саветаў. Яго паліцыянты страляюць сабак і наводзяць жах. Ён паслаў і жулікаў пабіць нашага пасла Валошына.

Сказаў Юлік слова — бы нешта ва мне запаліў.

Я не проста Алёшка, мужыка Сцяпана сын, а яшчэ і беларус, чаго ніхто ўжо не адменіць. Нават ні сам Пілсудскі, ні яго паліцыянты.

А галоўныя беларусы нікога не баяцца. Нашы паслы Тарашкевіч, Рак-Міхайлоўскі, Мятла, Дварчанін паехалі аж у Варшаву і кінулі акрываўленую кашулю Валошына гэтаму Пілсудскаму пад нос: на, паглядзі і панюхай сваю работу!

От бы стаць такім адважным!

Што такое пасол, вядома, я не разумеў. Але па тым, як пра іх гаварылі, як вымаўлялі незнаёмае слова, сугучнае з услонам, паслоў я ўяўляў сабе магутнымі, дужымі волатамі.

Найболей запомніўся Валошын. Можа, таму, што прозвішча яго было мяккае, свойскае — нібы ў жытах валошка. Абвязаны бінтамі твар абышоў усе газеты, выклікаў спачуванне.

У Страшаве стварыўся гурток «Грамада»[ 2 2 Беларуская сялянска-работніцкая Грамада. Прагрэсіўная арганізацыя ў Заходняй Беларусі ў 1925-1927 гг. карысталася вялізным аўтарытэтам, налічвала каля 100 000 чалавек ]. З уздымам мужчыны зацягвалі па вечарах:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Свежая рыба»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Свежая рыба» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Свежая рыба»

Обсуждение, отзывы о книге «Свежая рыба» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x