Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-- Гэта ўжо дрэнна, трэба рушыцца, а ты спаць, -- прамовіў Капейка, тармосячы яго за плячо.

-- Вы ідзіце, ідзіце. Я даганю вас...

-- Не, я цябе тутака не пакіну, каб крукі вочы павыдзяўблі...

Галякоў тым часам завалодаў бутэлькай.

-- Ці не пара паставіць кропку, таварыш партыйны? -- спрабаваў спыніць яго Капейка.

-- Каціся, калі ня хочаш быць маім таварышам!

-- Усякаму рад дапамагчы, ды няма сілаў. Выпілі добра, і на гэтым хвала Богу!

-- Што ты ўсё Бог ды Бог!?

-- Няма нікога вышэй за яго, дык ён на першым мейсцы.

-- Ну, дык каціся зь ім!..

Урэшце была расстраляная і апошняя бутэлька. Галякоў узьняўся й пайшоў, валочачы за сабой ногі. Капейка некаторы час чуў, як ён спрабаваў зацягнуць: «По долинам, по загорьям...» У гэты час прачнуўся Саладуха.

-- Што, пайшоў? -- спытаў.

-- Аняго?! Ня будзе-ж ён тут спаць, як ты!

-- Падтрымай мяне -- пойдзем і мы!

Тым часам Галякоў выйшаў на паляну. На ўскраю яе стаяў хутарок. Спыніўшыся ля яго, Галякоў закрычаў:

-- Снести хутора!

На гэты крык выскачыў і пачаў брахаць беленькі сабачка. Галякоў нацэліўся ў яго із сваёй дубальтоўкі. Сабачка сеў на сьнег, падрапаў лапкай за вухам.

-- Ага, не боишься?

Націснуў на курок, і сабачка закруціўся на мейсцы, афарбоўваючы крывёй сьнег. Далей пачалося яшчэ больш дурное: Галякоў пачаў страляць па галубох, якія кружылі над дахамі хутару. Дзьверы ў доме адчыніліся, і на ганак выйшла дзяўчына. Ёй было пад дваццаць. На нагах мела старыя атопкі ад бацькавых ботаў. Трымаючы дзьверы прыадчыненымі, каб пасьпець у выпадку патрэбы шпарка заскочыць за іх, пачала саромець Галякова.

-- Мястовы, а такія бясчынствы робіце! Нашто вы застрэлілі Зорачку нашага? Ці ён да вас кідаўся? І птушачкі бедныя гэтыя... Хіба яны накакалі вам на галаву? Чаго вы зьявіліся тутака? Вунь ваша дарога! От зараз прыйдзе тата -- ён вам пакажа дарогу!

Галякоў глядзеў на голыя каленкі дзяўчыны. Потым засьпяваў:

-- «А ну-ка, девушки, а ну, красавицы...» -- і кінуўся да дзяўчыны. Яна мышкай шмыгнула за дзьверы і ўзяла іх на засоў. Галякоў, стукаючы кулакамі ў дзьверы, спачатку крычаў:

-- Адчыні, зараз-жа адчыні, а то вышыбу дзьверы!

Потым адышоўшы крокаў на колькі, з разгону ўдарыў у іх плячом. Засоў ня вытрымаў, і дзьверы з грукатам паехалі ўва ўнутар сенцаў, а разам зь імі й Галякоў. Падлога была вільготная й склізкая. Галякоў бразнуўся аб яе. Стрэльба, якую трымаў на плячы, ударылася куркамі аб падлогу й выпаліла разам з абедзьвюх руляў. Якраз у гэты час Капейка вёў міма хутара Саладуху. «Зноў некага застрэліў!» -- прамовіў, успамінаючы ранішнюю спрэчку ў машыне. Абапёр Саладуху на плот каля хутара й кінуўся бегчы на шашу.

* * *

-- Такіх людзей трэба выкідаць з кола паляўнічых, -- гаварыў Барута, дапамагаючы Балевічу давесьці Галякова да машыны. -- Дый вашэць мусіць быць падалей ад іх.

Капейка цягнуў за імі Саладуху.

-- Ну, ідзі, ідзі! А то дам у пысу!

Пакуль выбраліся на шашу, зусім сьцямнела. І неба ляжала над намі чорнае й бяззорнае...

1950-1970

Пёрка й іншыя

«Хаця-б не спазьніцца, -- падумала Маўра, -- бо запішуць на чорную дошку. І дзіка было-б. Учора выдалі прэмію, а сёньня -- на чорную дошку!» Прыбавіла кроку. Уночы выпаў дождж, і там-сям стаялі лужыны. Маўра ўжо не абыходзіла іх, а скакала цераз іх. Раптам, не разьмерыўшы крок, скокнула ў самую сярэдзіну лужыны. На нагах былі досыць ужо паношаныя пантофлі, і яна адразу-ж пачула студзёную вільгаць пад панчохай. Праз хвіліну-дзьве пачала чыхаць, і засадніла ў горле. Успомніла, як яна ў мінулым годзе хварэла на грып: на працу хадзіць не магла, а доктар не даваў бюлетэню, бо тэмпэратура ня была дастаткова высокай. Маўра магла-б папасьці пад суд за прагул, і яе гэта вельмі хвалявала: такі паварот справы быў-бы для яе проста трагічным, бо хто клапаціўся-б пра Ўладзіка. Гэта-ж яму і дзевяці няма! На шчасьце, у канцы другога дня хваробы тэмпэратура паднялася, і доктар выпісаў ёй адпачынак.

Усё-ж той месяц быў для яе жудасным: па-першае, вылічылі із заробку за восем прапушчаных дзён, а страхкаса заплаціла толькі шэсьцьдзесят працэнтаў; па-другое, трэба было купляць лекі, палепшыць харчаваньне, купіць новы абутак, бо ў гэтым заставацца было рызыкоўна -- разваляцца, і тады клопат! Яна ніяк не магла зьвесьці канцы з канцамі. Узяла пазычку з касы ўзаемадапамогі, а потым цяжка было выплачваць. Уладзік хадзіў у школу бяз уласных алоўкаў і сшыткаў, а вярнуўшыся, капрызіў ад крыўды. І яшчэ адно: якраз у гэты час у адным зь ягоных чаравікаў адарваўся падносак, другога абутку ён ня меў, а лекцыі прапускаць не хацелася, бо й бяз гэтага вучыўся дрэнна. Маўра сама прыбівала гэты падносак як магла. Хвалявалася й плакала. І ўсё-ж дзіця празябла й зьлягло ў пасьцель. А пасьля грыпу -- ускладненьне на бронхі, і хлапчук ніяк ня мог канчаткова акрыяць: у грудзёх хрып, уночы кашаль, пот...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.