Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калі Маўра ўспомніла пра гэта, ейная прысутнасьць на ўчарайшых урачыстасьцях здалася ёй найменш не на мейсцы. І ўдвая стала шкода Ўладзю. «Адаслаць-бы яго на курорт! Але дзе ўзяць пуцёўку? Гэта -- раз! Па-другое, грошы! Хіба яна можа выкраіць із свайго бюджэту на курортную пуцёўку? Ат, і думаць пра гэта ня варта!..»

Перайшла на другі бок вуліцы. «А Ўладзя ўсё-ж хворы... Хворы... Нешта трэба ўсё-ткі зрабіць...» Пачала ў памяці падлічваць, колькі патрэбна грошай, каб адаслаць Уладзю хаця-б у дзіцячы дом адпачынку, у тыя хоць-бы Крынкі. Бадай, гэта магло-б збыцца, каб падрабіць крыху зьверхчасова. І вельмі гэтаму ўзрадавалася. «А хлапчуку зусім неабходна пажыць лета ў вёсцы, падыхаць сьвежым паветрам, пабегаць па полю й па лесе... От, каб ня быў вывезены ейны дзядзька, скіравала-б Уладзю да яго на хутар на ўсё лета. Хай бы займаўся там сваімі жукамі ды мятлікамі...» Успомніла сваё дзяцінства: усё-ткі неяк было прыямней! «Так, сасновы лес-бор... Густы пах смалы. Сьветлымі кроплямі коціцца яна па кары, быццам сьляза, -- плача параненае дрэва. Бывала, ідзеш сабе па мяккім, але пругкім моху сярод дрэваў, нібы па тоўстым дыване. І пчолкі, пчолкі гудуць у паветры...» Успомніла пах мёду, які ела ня раз удоваль на хутары ў дзядзькі, калі езьдзіла ў час канікулаў, як была студэнткай тэхнікуму. «Калі мы яго бачым цяпер, гэты мёд? А, кажуць, гэта найлепшыя лекі ад прастуды. Навет «Пёрка» раіла неяк: "Любенькая, купіце мядку зь кілаграмік ды сьлівачнага масьліка, ды яечак зь дзесяць, памаранчыкаў ды зварыце ўсё гэта разам, ды папаіце ім хлапчука -- усю хворасьць як рукой здыме..." Лёгка сказаць: купіце! А дзе купіць? А завошта?» Адчула крыўду, нібы яе абакралі, абманулі. І вочы ейныя затуманіліся. «Пэўна, каб быў жыў Паўлік, усё было-б іначай. Паўлік, Паўлік! На каго ты нас пакінуў!? Хіба мы цябе ня любілі?! Адышоў назаўсёды! І як-жа гэта? Ад кулі? Або ад бомбы? А можа проста замёрз, застыў у той студзёнай Фінляндыі? Скажы, ад чаго спынілася тваё сэрца?»

Выняла зь кішэні хустку, выцерла вочы. У «пахавальнай» было сказана толькі: «... Ваш муж, Павел Исидорович Боровик, пал смертью храбрых в бою с врагом. Родина будет помнить его имя...» Яшчэ раз выцерла вочы. «Помніць! От і помняць! За каго й за што ты аддаў сваё жыцьцё? Што благога зрабіла тая Фінляндыя нам -- менавіта мне, нашаму ўласнаму краю, нашай Беларусі?..»

І ў гэты час пачула ззаду чыесь пасьпешныя крокі. Чамусьці здрыганулася. Хацела аглянуцца, але не хапіла волі.

-- Сьпяшаецеся? Баіцёся, каб ня прышылі месяцаў пяць за спазьненьне?

Зірнула назад -- Базыль! Спынілася, і пайшлі разам. Глядзела яму ў твар, але на ягоныя пытаньні нічога не адказвала -- баялася, што голас выдасьць ейнае хваляваньне.

-- Ага, разумею! Гэта вы пасьля ўчарайшага балю із такім «энтузіязмам» імкнецеся на работу.

-- А чаму вы ня прыйшлі? -- запытала Маўра не без некаторай хітрасьці, бо ведала, што ўчора былі запрошаны толькі «перадавікі-ўдарнікі», а Базыль у іх ня лічыўся.

Нічога не адказаў, толькі весела зарагатаў, імкнучыся заглянуць у вочы Маўры.

-- Ну, а як: крытыкі й самакрытыкі было дастаткова? Гэны даўгавязы ў сініх акулярах, за якімі ён хавае свае вочы (Базыль меў на ўвазе фабрычнага прапагандыстага. Сапраўднае прозьвішча ягонае -- Пакоўнік, але працаўнікі, у зьвязку з прапагандай, далі яму мянушку -- Падкоўнік), гэты ў сініх акулярах, мабыць, перамываў костачкі шмат каму, падводзячы «базу ворага», у тым ліку й мне?

-- Не, учора якраз гэтага ня было. Ды што гэта вы, зь левай нагі сёньня ўсталі, ці што?

-- Жартую проста! Плакаць ці што з усякае няпрыемнасьці? Сьлёз ня хопіць! А пакармілі чым-небудзь смачным на балю, значыць? Прэміяў, мяркую, шмат раздалі. Мабыць, прыйшоўся й вам талён на пашыўку паліто або гарнітура ў атэлье?..

-- Не, мне далі вялізны кавалак мыла -- аж кілёграм цэлы!

Базыль зноў зарагатаў.

-- Мыла? Ды яшчэ вялізны кавалак? І гэта нядрэнна «на данным этапе»! Мыла не заўсёды купіш! У гаспадарцы спатрэбіцца, як сказала адна бабуля, становячыся ў чаргу, дзе, ёй сказалі, выдаюць цыпэліны.

-- Запасьлівая бабка! -- заўважыла Маўра. -- Гэта, мабыць, наша Пёрка.

-- Якая такая Пёрка?

-- Суседка наша.

-- Ну, і задаволены вы падарункам?

-- А што-ж? Месяцы на два мылам забясьпечана.

Ішлі некаторы час моўчкі.

-- Ух, я ўжо стамілася -- ногі забалелі. І калі гэта сюды трамвай правядуць?

-- Трамвай? Якая цяпер у нас будзе гадавіна кастрычнікавай рэвалюцыі? Дваццаць другая, ці што? Ну, дык ён ужо праведзены роўна дваццаць два разы, бо ў кожную гадавіну даецца цьвёрдае абяцаньне пракласьці яго да наступнай гадавіны...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.