Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Цэлеш - Хмары над Бацькаўшчынай» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Нью-Ёрк, Год выпуска: 1995, Издательство: Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Хмары над Бацькаўшчынай: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Хмары над Бацькаўшчынай»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Нажаль, гэтую кнігу аўтар ўжо не пагартае.... Творы, выбраныя ім самім для публікацыі і зьмешчаныя ў зборніку „Хмары над Бацькаўшчынай”, -- толькі невялікая частка напісанага Міколам Цэлешам. Аднак яны дазваляюць ня толькі адчуць адметнага пісьменьніка са сваёй тэмай і сваім мастацкім бачаньнем, але й гаварыць пра тую ролю, якую мелі й будуць мець яго апавяданьні -- рэалістычныя замалёўкі жыцьця -- у аднаўленьні гістарычнай праўды. Канец 20-х і 30-я -- гады, што пакінулі жахлівы сьлед у лёсе беларускага народу. Нацыянальны ўздым, які абяцаў сапраўднае адраджэньне беларускае мовы й беларускае культуры й даў шэраг таленавітых працаўнікоў на ніве народнай, узнавіў надзеі на лепшую долю, -- зьмяніўся ганеньнем на ўсё нацыянальнае, спусташэньнем сялянства, зьнішчэньнем інтэлігенцыі, трыумфам таталітарызму й вялікадзяржаўнага шавінізму. (Л. Юрэвіч, Палімпсэст, або ўратуе нітка, што ня будзе рвацца, фрагмант)

Хмары над Бацькаўшчынай — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Хмары над Бацькаўшчынай», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

-- Не шанцуе, -- цяжка ўздыхнула.

Узброілася ручной пілой і цяжкой сякеркай і пайшла ў прыбудову. Паклала палена на перавернутую ножкамі ўгару табурэтку й пачала вадзіць па ім пілой. Палена было сырое й круглае, на расхістанай старой табурэтцы ляжала дрэнна. Піла, тупая й пагнутая, як заўсёды ва ўдоваў, пілавала дрэнна. Паклікала Ўладзю на дапамогу -- трымаць палена. Доўга мучылася, пакуль адпілавала колькі катлячкоў. Пашчапала іх, аднесла ў хату й доўгі час корпалася каля печкі, разводзячы агонь. Пакуль вада грэлася, Маўра, каб ня губляць час, узялася прыбіраць пакой і мыць судзьдзё на кухні. Вымыла сьмецьце з усіх куткоў, выцерла мокрай анучай вокны, зьняла брудныя фіранкі й павесіла чыстыя, выцерла й пераставіла на мейсца судзьдзё, а вада на праньне ўсё яшчэ ня была гатова. Паставіла варыць суп. Раптам перадумала: зьняла рундальчык із пліты й паставіла на прымус, мяркуючы, што тут суп хутчэй згатуецца, бо Ўладзь прасіў есьці. Але прымус хутка згас -- ня было газы -- ужо два тыдні як чамусьці не давалі. Зноў паставіла суп каля чыгунка з вадой.

Урэшце вада закіпела, і Маўра ўзялася за праньне, час ад часу пазіраючы на рундаль із супам. Калі бялізна ўжо вісела на вышках і вымытая падлога паблісквала вільгацьцю, прыйшла суседка Аўгіньня -- тая самая, што ў двары празвалі «Пёркай» за ейную звычку ўсё, што траплялася пад руку, цягнуць (перці) да сябе ў хату. Цягнула абсалютна ўсё: кавалак дрэва, гаршок, выкінуты кім-небудзь на вуліцу, кош, анучу; узімку, калі не хапала дроў на апал (іх заўсёды не хапала, бо выдавалі ўсяго па мэтру на печ на ўсю зіму), крушыла бліжэйшыя тыны, здымала дошкі з драўляных ходнікаў і навет крыжы на бліжэйшым магільніку...

Усё гэта Пёрка рабіла ў імя ратаваньня ад голаду й холаду сваіх трох унучат: двое ад старэйшае дачкі, муж якой памёр ад сухотаў, і аднаго ад малодшай, муж якой быў сасланы да Сыбэрыі. Хаця абедзьве дочкі цяпер і працавалі, але таго, што яны зараблялі, ледзьве-ледзьве хапала на «голы суп», як казала Пёрка. Апрача падбіраньня розных рэчаў з вуліцы й двароў, Пёрка хадзіла па суседзях, выпрошваючы, пад выглядам пазычкі, то кавалак хлябца, то крыху крупіцы, мучыцы, цыбулінку, перчыку...

Цяперака яна зайшла да Маўры папрасіць драбінку солі супчык пасаліць. Маўра адсыпала ёй жменьку солі.

-- А можа ў вас знойдзецца й пару бульбінак -- вельмі-ж голы суп у мяне для ўнучатаў!

Маўра дала колькі бульбін.

-- Ото-ж, дзякуй вам! Заўтра пашлю Волечку (старэйшую ўнучку) закупіць -- тады ўсё вярну!..

Але гэта былі толькі словы, і ўсе пра гэта ведалі.

Цяпер Пёрка пачынае гутарку пра сваю самую малодшую ўнучку Марыську -- прыгожую такую, белагаловую дзяўчынку.

-- Капрызе! Хацела пакласьці спаць, ня йдзе. «Есьці хочу!» -- крычыць. Зварыла-б ёй хоць зацірку, дык мукі ані пылінкі!

Маўра дастае з шуфляды кулёк з мукой. Мукі толькі на дне, але яна й гэта аддала. Пёрка бярэць кулёк, прабуючы намацаць пальцамі колькасьць мукі. Потым кажа:

-- Ну, што-ж вас крыўдзіць? У самой, бачу, нічога не застаецца...

-- Бярыце, бярыце! Я абыдуся!

Пёрка яшчэ доўгі час трымае кулёк у рукох. Потым асьцярожна скручвае яго, каб не рассыпаць мукі, і далучае да бульбін і іншага. Працы яшчэ шмат, і Маўры карціць, каб суседка хутчэй пайшла. Але бабка садзіцца на крэсла і пачынае гамонку нейкім, нібы штучным, голасам.

-- Ах, родная вы мая! Каб ня вы, і ня ведаю, што я рабіла-б?

І пачынае апавядаць пра сваё гора, можа, ужо ў соты раз. Але вельмі хутка спаўзае на тэму пра суседзяў: перабірае і перамывае ім костачкі.

-- Кажуць: «Жыць стала лепей, жыць стала весялей!» А каму гэта? Таму вунь дырэктару вялікага магазыну, што ў першай кватэры, -- ого, яму й курачак на сыботу на дом даставяць і індычак. А нам -- што?! За гнілой або мерзлай бульбай у чаргу станавіся на дзьве гадзіны?..

Маўры становіцца цяжка ад гэтай гамонкі, але сказаць суседцы, каб яна пайшла, ня можа, толькі паўтарае колькі разоў:

-- Ах, колькі ў мяне яшчэ працы на сёньня! Колькі працы!

Але Аўгінька ня ўходзіць.

-- Гаротніца ты мая! -- выклікае. -- І табе цяжэнька, хоць ты й пэнсію па мужыку дастаеш!..

-- Я нічога не дастаю, -- адказвае спакойна Маўра. -- Даюць толькі на Ўладзю, пакуль стане паўналетнім...

-- Ну, вось, бедная ты мая! Цяжэнька! Цяжэнька й табе без кармільца...

Яна глядзіць у твар Маўры, імкнучыся зразумець, як падзейнічалі на яе гэтыя словы.

-- Забілі ірады! Загубілі!..

Потым, панізіўшы голас амаль да шэпту:

-- Гамоняць, горамі там ляжалі, у тэй Хвільляндыі, пад сьнегам, і прыбіраць некаму было, столькі народу паклалі...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Хмары над Бацькаўшчынай» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Мікола Лупсякоў
libcat.ru: книга без обложки
Мікола Гамолка
Вячеслав Адамчик - Чужая бацькаўшчына
Вячеслав Адамчик
Уладзімір Караткевіч - Нямоглы бацька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
неизвестен Автор
Вячаслаў Адамчык - Чужая бацькаўшчына
Вячаслаў Адамчык
Мікола Адам - Шоўк (зборнік)
Мікола Адам
Мікола Адам - Мястэчка
Мікола Адам
Остап Соколюк - Вийти з кола
Остап Соколюк
Отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай»

Обсуждение, отзывы о книге «Хмары над Бацькаўшчынай» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.