Леанід Дайнека - Людзі і маланкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леанід Дайнека - Людзі і маланкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1978, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Людзі і маланкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Людзі і маланкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Дзеянне рамана разгортваецца ў рэвалюцыйныя дні 1917-1918 гадоў на Беларусі. У цэнтры рамана — лёс родных братоў, Кузьмы і Антона Радзімовічаў, якія ідуць нялёгкай дарогай да ўсведамлення таго, што шчасце працоўнага чалавека — гэта шчасце ўсяго народа.

Людзі і маланкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Людзі і маланкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе каляды трымалася шчодрае на мароз і сонца надвор'е. Снег высокімі віхурыстымі гурбамі лёг каля платоў, каля хат, замёў студні і дрывотні. Прыволле было малым! Ад раніцы да вечара вазіліся яны на санках. Санкі ўсцягвалі аж на страху якой-небудзь хаты і адтуль па гурбах, глытаючы пякучы марозны вецер, імкліва імчалі ў агароды, засыпаныя снегам так, што тырчалі толькі верхавіны яблынек і сліў. Але вось у малых з'явілася новая забаўка: арэлі. Пад паветкай Кузьма нацягнуў дзве моцныя пяньковыя вяроўчыны, прывязаў да іх вялікія драўляныя начоўкі, якія маці ўжо даўно забракавала, і яны валяліся на гары. Малыя садзіліся ў начоўкі, гушкаліся, і іхні смех і вясёлыя крыкі далёка разносіліся па двары.

Вось і сёння з самай раніцы прыбеглі да Сяргейкі два Людвікавы ўнукі, два Перуноўскія, і сын Агапкі Шамаль, белавалосы, заікасты Віця.

— Вы хоць паснедаць паспелі? — спытаў Кузьма.

— Паснедалі, дзядзечка, паснедалі, — выціраючы рукавом світкі нос, адказаў Віця. — І яшчэ з сабой узялі. — Ён выцягнуў з-за пазухі вялікі кавалак праснака.

— Ну, не прастудзіцеся, — вывеў іх на вуліцу Кузьма. Сам ён наглядаў, як карова з цялушкай п'юць з цэбра пойла, а малыя ўжо гушкаліся на арэлях. Чутно было, як рыпіць вяроўка, як залівіста смяецца Агапчын Віця.

Праз пяць дзён трэба было вяртацца ў Мінск. А ён яшчэ не нагаварыўся з маці, з Дзінай. Ён ужо ведаў, што Дзіна ледзь не згарэла ў стопцы. Па-новаму глядзеў ён на сястру: са шкадаваннем, павагай і захапленнем. Сястра перанесла за гэты час такое, што не кожны б вытрымаў. І зноў яна вясёлая — смяецца, працуе, гуляе з Сяргейкам. Зноў верх узяло жыццё. А вось бацьку цяжка зразумець. Маўчыць, ходзіць надзьмуты. І ў вёсцы, чуў ад людзей, не дужа яго шануюць. Усё ён нечага чакае. Зямлю, калі дадуць, узяць не адмовіцца, гатоў хоць сёння, а што-небудзь зрабіць для людзей, для грамады — не разгоніцца. Правільна пытаўся некалі Рылюк: а ці дасць твой бацька хлеба гораду? Дзецям сваім, пакрактаўшы, даў бы яшчэ, а гораду, чужым людзям...

Кузьма ўздыхнуў, загнаў у хлеў карову з цялушкай, выйшаў на вуліцу. Увечары зноў будуць заняткі дружыны. Хочацца яму гвардзейцаў сваіх праверыць у паходзе — з поўнай баявой выкладкай, вёрстаў так на дзесяць спачатку. Толькі б Бацюта згадзіўся. Так і рванулі б па лесе, па балоце, па снежным цаліку. Што гэта за салдат, які паходаў баіцца?

Ён трохі пахадзіў па вуліцы каля свайго двара. Падышоў да плота, пакратаў колікі. Хістаюцца. Ясна — нейкія падшыванцы летам лазілі ў слівы, што растуць уздоўж плота. Узяўшы з клеці сякеру і цвікі, насечаныя з тоўстага дроту, Кузьма пачаў прыбіваць колікі. Так захапіўся работай, што і не заўважыў, як ззаду падышоў Людвік Перуноўскі.

— Здароў, зяцёк, — павітаўся Людвік.

— Здароў, дзядзька, — адказаў Кузьма і пажартаваў: — Толькі я ўжо замужам..,

Людвік усміхнуўся:

— Са святам цябе.

— З якім?

— Як — з якім? З новым васемнаццатым годам.

— А-а... І праўда. Дзякуй, што напомнілі. Два дні ўжо жывём.

— І які, думаеш, будзе год? Добры? — Людвік усё чамусьці хацеў глянуць Кузьме ў вочы. Але Кузьма, трымаючы ў зубах цвік, другі забіваў у колік і таму прыгнуўся.

— Дык добры будзе год? — не сунімаўся Людвік«

— Я не цыганка, каб адгадваць. Але думаю, што ўсё будзе добра. Ад нас гэта залежыць, дзядзька.

— І я так думаю, — адразу згадзіўся Людвік і, перамяніўшы голас, спытаўся: — Чаму ў госці да мяне не заходзіш? Госця гары гэтай самай дзежачку закруціў...

— Ды ўсё часу няма... — нарэшце разагнуўся, глянуў на яго Кузьма.

— Заходзь. Агата мая будзе радая, — Людвік тыцнуў яму сухую руку і борздзенька пашыбаваў па вуліцы. Кузьма зняў папаху, трохі пастаяў з непакрытай галавой, каб астыць. Чамусьці ўспомнілася, як Франя на каляды налівала ў чаркі гарэлку, як паглядзела на яго.

Ён хацеў ужо ісці ў хату, але яго паклікалі:

— Кузьма!

З завулка, хістаючыся, выходзіў Цімох Белазор. Яго рыжыя густыя вусы ваяўніча тырчалі ўгору, кажух быў расшпілены. Відаць было, што Белазор паспеў недзе добра прыкласціся да бутэлькі.

— Здароў, Кузьма... — палез ён цалавацца, але Кузьма выставіў наперад рукі, і цёплымі вільготнымі губамі Белазор тыцнуўся яму ў далонь. Гэта пакрыўдзіла Белазора.

— Што, хіба Канчанбал не чалавек? — схапіўшыся рукой за плот, каб не паваліцца, спытаўся ён.

— Чалавек, — адказаў Кузьма. — Толькі п'яны.

— А я ў Гаранка піў. Ты ведаеш, хто такі Гаранок? У яго грошай, як у Сымонавай Тэклі вяснушак, — не палічыць. Ён можа ўсе Чмялі купіць, калі захоча.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Людзі і маланкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Людзі і маланкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Міхась Чарняўскі - Як пошуг маланкі
Міхась Чарняўскі
Леанід Дайнека - Вечнае імгненне
Леанід Дайнека
Леанід Дайнека - След ваўкалака
Леанід Дайнека
Леанід Дранько-Майсюк - Стомленасць Парыжам
Леанід Дранько-Майсюк
Леанід Дранько-Майсюк - Акропаль
Леанід Дранько-Майсюк
Іван Мележ - Людзі на балоце
Іван Мележ
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Леанід Маракоў - Непамяркоўныя
Леанід Маракоў
Отзывы о книге «Людзі і маланкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Людзі і маланкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x