Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Адчыніце... ай, людцы добрыя! А ён жа мне хату спаліць! — загарлала старая, кіроўца на хаду расчыніў дзьверы, і Пелагея Катавод кульнулася на кучу прыдарожнага жвіру.

— Польця, ты што, ашалела?! — крыкнулі з аўтобусу; кабета, што распавядала пра “лодачкі”, гучна пукнула; гусакі загарлалі, паспрабавалі ўзьляцець і адзін зь іх выбіў з роту ў кіроўцы прытухлую папяросу.

Аўтобус даў кругаля па пыльным пляцы і загамаваў ля прыземістай, на два вянкі ўрослай у зямлю «Чайной». Пасажыры разам падхапіліся, рушылі да выхаду і вадзіла, прыпальваючы “беламорыну”, жартаўліва паківаў пальцам наравістаму гусаку.

Барыс борздка скочыў з прыступкі, абабіў нагавіцы, зірнуў з-пад рукі ў канец вуліцы ды зьніякавеў, пачуўшы ўладны вокліч:

— Грамадзянін!..

Ля «Чайной» стаяў цёмна-сіні матацыкл, а на ім сядзеў, абапёршыся рукой на бэнзабак, чарнявы міліцыянт. Міліцыянт махнуў рукой, і Барыс, з апалай душой, ціснучы да грудзіны пацёхканы партфэль, падышоў да матацыкла.

— Вашы дакумэнты.

Плечы міжволі таргануліся, паказваючы, што ніякіх дакумэнтаў няма, і міліцыянт прымірэнча кашлянуў.

— Кульгаеце пасьля раненьня?

Барысу б кіўнуць галавой, згадаць мясьціну – дзе яго параніла, але ён быў з тых людзей, якія ніколі не маняць.

— Гэта яшчэ да вайны. Зь цягніка давялося скокнуць.

— А што так?

— Ды на вашага калегу ўзьбіўся. Бацька ў мяне быў фатограф, рабіў розныя карткі. Ведаеце – «Кахай мяне, як я цябе»... і збоку ружа падмаляваная...

— Бацька рабіў, а ты прадаваў?

Барыс уздыхнуў.

— У цягніках далёкага накіраваньня?

Давялося ўздыхнуць другім разам.

— Пад выглядам нямка?

Барыс панурыў вочы, а міліцыянт крутнуў ключ запальваньня і палез у нагрудную кішэнь кіцеля.

— А вось такіх здымачкаў твой бацька, выпадкова, не рабіў?

Барыс дрыготкай рукой узяў фотакартку. Картка, на шчасьце, была не ягоная. Гэта быў пераздымак зь нейкага замежнага часопісу: крамяная дэвотка з голым азадкам гарэзьліва глядзела цераз плячук, а на доле была падмаляваная няўклюдная, падобная на варону, галубка з капэртай у дзюбе і чырванеў разгоністы надпіс: «Напішы мне ліста!»

— Не, гэта ня наш жанр, — прамовіў Барыс, вяртаючы фотакартку.

— Добра, калі так... А то ведаеш, што бывае за выраб і распаўсюд парнаграфіі? — міліцыянт сьцягнуў з матацыклетнага вазка брызэнтавую апону, завёў матацыкл.

«З Атбасару, відаць, пазванілі», — з гэтаю думкаю Барыс залез у вазок, правёў рукой па гарачым твары. Тут, на новым месцы, ён яшчэ не прадаў аніводнай фотакарткі. Зрабіў, праўда, невялікую партыю з выяваю Валянціны Церашковай, і нават дамовіўся з адным інвалідам наконт рэалізацыі, але перадаць здымкі, на шчасьце, не пасьпеў. «А можа гэта інвалід заклаў? Завязуць зараз у міліцыю, потым учыняць ператрус, і аднаногі гаўнюк будзе за панятога».

Матацыкл, аднак, паехаў ня ў бок райцэнтру, а зусім у іншым кірунку.

— Бацька жывы, ці як?.. – крыкнуў, насупраць ветру, міліцыянт.

— Загінуў... пад Кіевам, — голасна азваўся Барыс і міліцыянт – а можа, гэта толькі здалося — спачувальна кіўнуў галавой.

Разганяючы з дарогі курэй і качак, службовы К-750 праехаў па бальшаку, завярнуў да клюбу і спыніўся ля парога пашарпанай кінабудкі.

— Ну, што сёньня круціш?

Пытаньне гэтае міліцыянт адрасаваў высокаму і такому ж, як кінабудка, пашарпанаму дзецюку, які зьявіўся на парозе.

— «Чалавека-амфібію». Цэлы год прасіў, толькі цяпер прыслалі. І то трэцяй катэгорыі. Не ведаю, як дэманстраваць. Адны парывы.

Дзяцюк уздыхнуў, выцер пот з лабаціны, і Барыс зразумеў, што той пакутуе ад пахмельнай хваробы.

Яны зайшлі ў кінабудку. Тут было прахладна, прыцемна, і пахла мышамі.

— Пагаварыць трэба... з грамадзянінам, — суворым голасам прамовіў міліцыянт, і калі дзяцюк падаўся да дзьвярэй, Барыс піхнуў яму ў руку сем рублёў – усе тыя грошы, якія меў у кішэнях. Кінамэханік няўлоўным рухам падхапіў грошы, а міліцыянт, на радасьць Барысу, крыкнуў яму ўсьлед: — І на зуб што-небудзь арганізуй!

Мерна рыпаючы хромавымі ботамі, міліцыянт прайшоўся ад сьценкі да сьценкі, падхапіў з перамотнага стала афішу з выяваю кінаактора Коранева – выканаўцы ролі Іхтыяндра, — акінуў яго пільным міліцэйскім вокам і зьнянацку запытаўся:

— Колькі вы тут ужо ў нас?

— Трэці месяц, — трапяткім голасам адказаў Барыс і адкашляўся.

— А дагэтуль дзе пражывалі?

— На цаліне. Горад Атбасар Акмолінс… э-ээ… Цалінаградзкай вобласьці.

— А ў каго жывяце?

— У роднай сястры. Працуе на тэкстыльнай фабрыцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x