Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пятровіч слухаў Лёхавыя аповеды краем вуха, а пачуўшы пра мастацкую самадзейнасьць, упрыкмет пажвавеў. Хвіліну, з іранічнай усьмешкай, ён вывучаў асавелы Лёшкавы твар, потым задаволена рагатнуў:

— Падобны! Можаш граць Чорта без усялякага грыму.

Лёха жарту не зразумеў:

— Як гэта бяз грыму? Мяне ж сажай перапэцкалі, і лыч з рагамі пачапілі.

— А дзе той лыч? — Пятровіч абмакнуў у алеі, што заставаўся ў бляшанцы, хлебную скарынку.

Хістаючыся, Лёха выйшаў з кінабудкі, зайшоў у клюб – было чутна, як ён грукнуў дзьвярыма, — і праз колькі часу паўстаў у абліччы мастацка-самадзейнага Чорта.

Маска была зроблена з паралёнавай вяхоткі: фарбаваны чорнай фарбай лыч трымаўся на гумцы, а ад лыча ішлі два правадкі, на якіх дробна дрыжэлі рогі, прычым адзін рог быў напалову адарваны.

Сьледам за Лёхам маску прымерыў Пятровіч і, страшэнна задаволены, наліў кінамэханіку «з каптуром».

Гарэлка была выпітая, пячонка траскі даедзеная, бляшанка вынесеная на парог, дзе яе ўзяўся вылізваць аграмадны чорны кот, і Пятровіч, наставіўшы на кінамэханіка лісьліва-лагодныя вочы, ледзь чутна прамовіў: «Лёша!»

Кінамэханік п’янавата агледзеўся, ня цямячы – хто назваў ягонае імя, а потым гэтак жа ціха прамармытаў:

— Няма... ніхто ня гоніць...

— Лёша... трэба, — ужо голасна прамовіў Пятровіч і той, да каго ён зьвяртаўся, павагаўшыся, зь цяжкасьцю падняўся на ногі.

Вярнуўся Лёха на дзіва хутка, трымаючы ў руках заторкнутую кавалкам газэціны бутэльку з-пад шампану. Пятровіч пляснуў у ладкі, адкаркаваў бутэльчыну.

— Самагонка Сьцепулёвая? Па паху чую! Ох, штрафану я гэтага Сьцепуля... далібог, штрафану! Цікава – дзе ён дрожджы дастае?— у голасе міліцыянтавым, нягледзячы на роблена-суворыя ноткі, чулася шчырае захапленьне.

Кульнуўшы самагонкі, “кіншчык” кульнуўся і сам: паваліўся разам з услонам на цэмэнтавую падлогу, і давялося яго падымаць ды класьці, крэкаючы ад натугі, на перамотны стол. Барыс піхнуў пад голаў небараку парусінавы туфель, што зваліўся зь Лёхавай нагі, наструнена запытаўся:

— А як жа ён будзе «Амфібію» круціць?

— Што яму... упершыню? За яго жонка круціць.

Самагонка забірала як мае быць. Ужо пасьля першай чаркі ў галаве забомкалі званы, кінабудка забрыніла ўваччу і Барыс, слаба цямячы, што да чаго, памкнуўся да выхаду.

— І сапраўды, трэба выйсьці да ветру, — выгукнуў Пятровіч, заторкнуўшы недапітую бутэльку газэтным пыжом.

Што было потым – Барыс цьмяна ўяўляў. Аднекуль, як з глыбокай бочкі, далятала стракатаньне матацыкла, хтосьці ляпаў яго па карку, некуды цягнуў. На кароткае імгненьне сьвядомасьць праясьнела, ён адчуў, што ляжыць на капе ці то сена, ці то саломы, і пачуў зьняможаны голас Пятровіча: «Яшчэ чарку возьмеш?»

Абудзілі яго раскацістыя грымоты. Барыс расплюшчыў вочы і ў гэты міг задушлівы прыцемак асьвятліла зыркая маланка.

Галава балела, у роце было як насцана, усё цела шчымела, і Барыс, памацаўшы узмакрэлую прамежнасьць, зразумеў, што яго пакусалі рудыя мурашкі.

Яны ляжалі з Пятровічам непадалёку ад бальшака, на капе сьвежаскошанай травы; Пятровіч страшэнна, з буркатлівымі абэртонамі, хроп у абдымку з бутэлькай, і давялося доўга трэсьці яго за рукаво, а потым ляпаць далоньню па халяве запыленых ботаў.

Міліцыянт раздзер павекі, з вохканьнем прыўзьняўся, пацёр рукой патыліцу.

— Фу-у, бляха-а…

Пасёлак, відаць, быў непадалёку, бо разам з грымотамі цёплы ветрык даносіў каровіна рыканьне, гарланьне ўстрывожаных блізкай навальніцай пеўняў і глухую людзкую гаману – у клюбе, відаць, скончыўся фільм.

— Пахмяліцца трэба, а то памру... пры выкананьні службовых абавязкаў, — Пятровіч прыпаў да рыльца пустой бутэлькі, шпурнуў пасудзіну ў кусты.

— Вернемся, дождж перачакаем, — Барыс кашлянуў, прачышчаючы пераселую глытку. — Да таго ж, я партфэль у Лёхі забыўся.

— А я фуражку... на кінапраектар павесіў... – Пятровіч пакутліва паморшчыўся. – У коргі ёсьць бутэлька віна. Але ж гэтая курва хутчэй памрэ, чым дасьць пахмяліцца.

Яны падняліся на ногі, няпэўным крокам пайшлі да матацыклу.

— Слухай, я сам хацеў... але ў цябе лепш атрымаецца.

Барыс, не зразумеўшы, пра што размова, наставіў на сабутэльніка ашклянелыя вочы.

— Пужнем маю «маму», каб ёй болей чэрці ня мроіліся, — Пятровіч выцягнуў з матацыклетнага бардачка пазычаную ў Лёхі маску чорта, кінуў Барысу.

— А можа ня варта... стары чалавек...

— Ня сцы... гэтая корга цябе перажыве, — выгукнуў Пятровіч і ўладным кіўком загадаў пхаць матацыкл, каб выкаціць на бальшак.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x