Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Толькі што курыца падохла! – задыхана прамовіла ў адказ Польця, спатыкнуўшыся на парозе. — Няйначай, чорт гэты зьвёў са сьвету.

— Хто, зяць мой?!

— Ды не... фатограф... ну, што карткі павялічвае... – Польця разьвязала хусьцінку, перавяла дых.

Пакуль сяброўкі аддыхваліся, у сьвятліцы абудзілася радыёкропка і пачуўся зьнявечаны радыёшумамі голас Валянціны Церашковай: «Усе сыстэмы касьмічных чаўноў працуюць выдатна! Самапачуцьцё выдатнае! Працягваем выкананьне праграмы сумеснага палёту».

— А ці ня я вам казала: як толькі бабу запусьцяць – чакай бяды. Прыйдзе чорт напагасьціны.

— Твая праўдухна, — прастагнала Нюрка, выціраючы сьлязьлівае вока. – Як толькі ў хату ўвайшоў – я адразу зразумела, што гэта нячысьцік. Вачыма так і сьвідруе, так і сьвідруе... І пах ад яго нейкі падазроны. Нашы мужыкі так ня пахнуць.

— Дык а што ж цяпер рабіцьме? Сёньня курыца падохла, а заўтра карова капыты адкіне. Ці хата агнём возьмецца, — прашаптала Польця.

— Ціпун табе... – буркнула Язевічыха, размашыста, усёй пяцярнёй перахрысьцілася і, стаўшы на зэдаль, дастала з-за абраза пук сухога палыну. – А я яшчэ падумала: і хто гэта мне чыгуны ў печы пераставіў? Ажнуль во хто!

Язевічыха чыркнула запалкамі, падпаліла пук, а задзьмуўшы агонь, стала абкурваць хату, мармычучы сабе пад нос: — Прэч, нячысьцік, з маёй хаты... і не вяртайся сюды ніколі...

У прысенку між тым мацюкнуліся і ў хату ўваліўся ўчастковы Міхноў. Кляцнуўшы носікам рукамыйніка, ён з гучным крэканьнем пляснуў на твар халоднай вады і, чухаючы пальцам вуха, жартаўліва запытаўся:

— Вы там што, цёткі, мох замест “беламору” смаліце?

— Каб цябе так пярун смаліў, — выдыхнула Язевічыха і, ужо на поўны голас паведаміла: — У пятніцу фатограф прыедзе, дык ты яго там, каля аўтобуса, пераймі. Партрэты возьмеш. Грошы мы ўжо заплацілі.

— А чые партрэты?

— Дзядзькі Міканора, матчынага брата, што ў мікалаеўскую вайну загінуў.

Міхноў зьняў з цьвіка ручнік, спытаў цётак – чаму фатограф ня можа прынесьці партрэты на дом, але тыя нічога не адказалі і выбеглі на падворак – абкурваць хляўчук і адрыну.

Аўтобус – запылены аднадзьверны “газон”, — жаласьліва скуголячы на пад’ёмах, пад’яжджаў да Азярышча. У салёне было горача, тлумна, і з Барыса за сямнаццаць кілямэтраў дарогі сышло сем патоў. Ён прыспана дзюбаў носам і галава ягоная раз-пораз прымашчвалася на плячук мажной, гарадзкога выгляду кабеты, што сядзела пад бокам. Кабета пры гэтым незадаволена торгала плечуком і каротка выдыхала: «Мужчына!» Барыс на імгненьне абуджаўся, прыспана глядзеў на спадарожніцу, і зноў, з панылым адчаем абрыньваўся ў сон.

Скрозь скавытаньне матору і мернае біцьцё крыві ў барабанных перапонках у сонную сьвядомасьць прарываліся цьмяныя зыкі: гамана пасажыраў, гусінае гагатаньне, уздыхі гарадзкога выгляду кабеты і пад цяжкімі, працятымі сонечнымі промнямі павекамі, мільганула раптам нечая пагрозьлівая постаць. Чапляючыся за голыя ногі, што тырчалі ў праходзе, ён пабег па вагону, заляцеў у прыбіральню, адчыніў вакно, вылез вонкі і завіс на руках, з жахам назіраючы за размытай стужкай зямлі пад нагамі...

— Мужчына, ну што вы, далібог... – кабета тыцнула яму локцем пад драбы, адсунулася, на колькі можна, і Барыс чарговым разам страсянуў галавой.

Апошнім часам яму сьнілася адно і тое ж: як ён, пятнаццацігадовы юнак, скакаў, ратуючыся ад міліцыянта, з вагону хуткага цягніка.

Пазяхнуўшы на поўную губу, Барыс працёр вочы, зазірнуў у газэціну, якую разгарнула суседка. У газэце, амаль палову паласы, займаў здымак касманаўтаў: Церашкова з Быкоўскім ішлі, нага ў нагу, па дывановым ходніку.

— Зірні, у Церашковай белыя «лодачкі», — прамовіла кабета, зьвяртаючыся да спадарожніцы, што сядзела ззаду. – У маёй сястры такія ж... Была ў яе неяк, прымерыла – як на мяне зробленыя.

— А дзе яна іх дастала? — запытала спадарожніца, і аўтобус рэзка загамаваў.

За шыбамі ўзьнялася пыльная кудаса і пачуўся сіпаты вокліч:

— Шофер, вазьміце...

— Сядай, бабуля, — гукнуў шафёр і ў аўтобус убілася Пелагея Катавод.

— Польця, ты адкуль? — крыкнула бабуля, што месьцілася адразу ж за кіроўцам, трымаючы кош з двума гусакамі, і Польця, паправіўшы хусьцінку, засакатала.

— Ай, во... сена варушыла на Дабранскай гары. Ды самлела на сонцы. Ледзь цягнуся.

Барыс узьняў ўгору партфэль, пасьміхнуўся бабулі, як старой знаёмай, позіркі іх сустрэліся і Пелагея, раскрыўшы шчарбаты рот, ударыла азадкам у дзьверы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x