Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пятровіч загамаваў ля самых весьніц, аглушальна газануў і толькі тады заглушыў матор.

— Зараз мы ёй пакажам… мастацкую самадзейнасьць. Грукай, толькі як мае быць... пятым сталінскім ударам.

Хмель яшчэ ня выпетрылася з галавы. Барыса хіснула, і ён, перабіраючы пальцамі штыкетнік, рушыў да хаты. Маланка высьветліла высокі ганак, вышчарблены парог, жалезную клямку на дзьвярах. Неўзабаве за дзьвярыма грукнула вядро і пачулася незадаволенае мармытаньне: «Каб ты скруціўся, п’янюга... Няма спакою ні днём, ні ноччу...»

Барыс сьпехам, дрогкімі рукамі, насунуў на нос паралёнавы лыч.

— Ай, хто гэта?! — спалохана гойкнула Язевічыха і ў тое ж імгненьне парог пад Барысавымі нагамі здрыгануўся і ў прысенку – цяпер ужо з аглушальным зыкам – бразнула і пакацілася па падлозе пустое вядро.

Пятровіч заклапочана выплыў зь цемры. Убіўшыся ў прысенак, зяць укленчыў, прыпаў вухам да цешчынай грудзіны. Пару хвілін ён рабіў цешчы штучнае дыханьне, нарэшце мацюкнуўся і вокраччу вылез на парог.

— Стой тут, а я па фэльчара пабягу... — Пятровіч яшчэ раз мацюкнуўся і, ужо на бягу, незадаволена прасіпеў: — Здымі ты... йоп...

Што там трэба зьняць, Барыс спачатку і не зразумеў, ды тут жа, намацаўшы паралёнавы лыч, зьдзёр яго з носа і піхнуў у кішэню.

Хвілін праз пятнаццаць, у самую залеву, дарэшты ацьверазелыя, яны ляцелі па бальшаку, і Барыс, заплюшчыўшы вочы, ліхаманкава мармытаў малітву, якую ў далёкім маленстве яго навучыла маці. Фэльчар быў у адпачынку, дазваніцца да «хуткай дапамогі» не ўдалося – тэлефон у пасёлку не працаваў, таму, узгрувашчаўшы самлелую бабу ў вазок – адна нага не зьмясьцілася і ляжала паўзьверх вазка, — яны ляцелі ў райбальніцу, і матацыкл, налятаючы на калдабаны, раз-пораз адрываўся коламі ад зямлі.

«Хана... не даедзем... разаб’емся!» – мітусіліся ў галаве панічныя думкі, а калі матацыкл пайшоў на паварот, і вазок адарваўся ад зямлі на добрых паўмэтры, Барыс куснуў Пятровіча за мокрую сьпіну і малітоўна прастагнаў:

— Цішэй... не даедзем.

— Даедзем, бл-ляха! — крыкнуў, адплёўваючыся дажджавою вадой Пятровіч.

На імгненьне, калі матацыкл паехаў па нечым гладкім, Барыс разьмежыў павекі. Пасма мокрых валасоў узьбілася на вочы, таму ён ўбачыў толькі дошкі пад нагамі ды шэрыя парэнчы мосту пад самым бокам. А яшчэ ўгледзеў як ачунялая корга – відаць, з перапуду — убрыкнула Пятровіча нагою пад локаць. Матацыкл кінула спачатку ўлева, потым управа, парэнча з глухім трэскам пераламілася, і ў паветры, асьветленым злавесным бліскам маланкі, мільганула ільсьнянае галіфэ і такі ж ільсьняны хромавы бот, які нечакана аддзяліўся ад нагі і паляцеў... Зрэшты, куды паляцеў бот, Барыс не пасьпеў заўважыць, бо абрынуўся ў халодную ваду. Дно было пяшчанае, і гэта зьмякчыла ўдар. Не разумеючы – што зь ім і дзе ён, Барыс рушыў да берага, балазе, вады было па грудзіну, і наткнуўся на ашалелую Язевічыху. Тая канчаткова апрытомнела і адчайдушна лупіла па вадзе рукамі і нагамі.

— Лётаем, як Церашкова з Быкоўскім, — пажартаваў Барыс, дапамагаючы цётухне выбрацца на бераг, і ў адказ на той недарэчны жарт Пятровіч, харкнуўшы рачною тваньню, зьнясілена прастагнаў:

— Нага…

Пад раніцу, дарэшты мокры, Барыс уваліўся ў сястрыну хату і, не патрапляючы рукамі ў рукавы ды калашыньне, пачаў пераапранацца.

— Дзе ты быў? Чаго ты ўвесь мокры? — прыспана запыталася сястра Клава.

— Чаго мокры... Дождж вунь які прайшоў... аж дарогі паразмывала, — Барыс падцягнуў услон, стаў здымаць з шыфаньера валізу.

— Божухна, куды ты сабраўся проці ночы?

— У Атбасар. Пабуду там які месяц, потым вярнуся. Ты вось што... – Барыс прыцішыў голас, — калі хто будзе спытваць, скажы – паехаў, а куды – не сказаў.

— Ну чаго ты гойсаеш па сьвеце? Толькі што прапісаўся... працаваць стаў...

— Праца ад мяне не зьбяжыць, яна заўсёды са мной, — расчулена прамовіў Барыс і чмокнуў сястру ў цёплую скронь.

У цёмным і душным вагоне Барыса адразу ж пачало хіліць на сон; ён таргануў пару разоў носам, зьбіраўся лезьці на паліцу, ды тут па праходу, сьвецячы на бокі ліхтарыкам «жучок», прайшлі два міліцыянты. Сон зьляцеў з павекаў і рука пацягнулася да валізы. Бразнуўшы зашчапкамі, Барыс крадком агледзеў сонных пасажыраў і, намацаўшы ўкручаны ў ручнік стос падрыхтаваных да продажу фотаздымкаў, піхнуў яго ў прарэх расшпіленай кашулі...

У вагоннай прыбіральні ён расчыніў вакно, вытыркнуў галаву ў вузкую пройму і захлынуўся ад волкага паравознага дыму. Неба на ўсходзе ўжо ружавела і залівала пяшчотным сьвятлом бярозавы гай, які плыў насустрач дыму, бясконцымі белымі крэскамі пазначаючы далягляд. Насустрач, узьняўшы ўгору кароткія крылы, жывымі істотамі ляцелі сэмафоры, і Барысу здалося, што гэта менавіта тая мясьціна, дзе ён ляжаў калісьці са зламанай нагой, і, уражаны такім адкрыцьцём, шпурнуў насустрач волкаму ветру стосік фотакартак. Адна зь іх заляцела ва ўнітаз. Перафатаграфаваная з «Огонька» Валянціна Церашкова пасьміхалася з ілюмінатару нехлямяжай, падобнай да гарбуза ракеты, і праз увесь фотаздымак ляцеў імклівы надпіс: «Прывітаньне з арбіты!» Зьбіўшы апошнія кроплі, Барыс уздыхнуў, націснуў понаж, і ў прадоньні вагоннага ўнітазу, як у тым ілюмінатары, размытай плямай мільганула зямля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x