Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Госьць дзеля прыліку адмаўляўся, казаў, што замовіў нумар у гасьцініцы, але пачуўшы, што на гарышчы свойчас любіў спаць Мішка Сазановіч, з робленым уздыхам пагадзіўся.

Даўно не пачуваў ён сябе так вольна, так утульна, як у гэтай прысадзістай (выцягні руку – кранесься столі) хаціне. І пакуль Марына завіхалася на кухні, гатуючы вячэру, Лёнька крадком, каб, ня дай Бог, не патрывожыць бабулю, прайшоўся па сьвятліцы, памацаў карэньчыкі старых, ня йначай, дарэвалюцыйных кніг на паліцы, крануў струну пашарпанай гітары, якая вісела на сьцяне, і душу ягоную апанавала пякучае жаданьне зараз жа сесьці за стол і напісаць, ад пачатку да канца, матэрыял пра Азярышчанскую крыніцу. Змагацца з такім жаданьнем не было сіл, таму ён папрасіў у Марыны аркуш паперы і прысеў да стала.

“Погаласкі аб “сьвятых” крыніцах, якія здавён часу разьдзімаюць царкоўнікі, спароджаныя рэдкімі фактамі “цудадзейнага” вылячэньня. Раз-пораз у асяродзьдзі нешматлікіх сёньня вернікаў распаўсюджваюцца чуткі пра тое, як кульгавы ад нараджэньня чалавек, каўтнуўшы “сьвятой” вады, адкідвае ў бокі мыліцы і скача гапака; як разьбітая паралюшам дзяўчына панурвае ў крыніцу нерухомыя ногі ды неўзабаве скача на пару з кульгавым; як бясплодная кабеціна, прыпаўшы да вады, тут жа, без удзелу мужа, цяжарыць. Апошнім часам месцам падобных “цудадзействаў” стала крыніца ў пасёлку Азярышча, куды і выправіўся днямі наш карэспандэнт”.

Лёнька перачытаў прэамбулу, адкінуўся ў крэсьле і нечакана заўважыў, што бабуля адсунула ўбок фіранку, якая закрывала ложак, і неадрыўна глядзіць яму ў сьпіну.

— Унучка казала, у газэце працуеце.

— Ну так… — зь неахвотаю вымавіў госьць, фізычна адчуваючы, як зьнікае з душы творчае натхненьне.

— І пра што даводзіцца пісаць?

— Ды так… пішам розную лухту.

— А навошта пішаце?

— Як чаму? Нам жа за гэта грошы плацяць, — прамармытаў малады журналіст з ноткамі абурэньня.

Ён чакаў новых пытаньняў, але бабуля моўчкі, зморанай рукой, паклікала яго да сябе. Лёнька падняўся, падышоў да ложку.

— Дайце руку.

Бабуля ўзяла яго за цэўку рукі, спытала – як ён сябе пачувае, а потым, гукнуўшы: — Налі Леаніду мёду! – узяла другую руку і ціха дадала: — Не, мёд не дапаможа.

— Ежа на стале! – крыкнула Марына, і госьць, даўшы веры Мішкавым словам, што бабуля “з бзікам”, пайшоў у кухню.

Ноччу ён ляжаў, закінуўшы рукі за голаў, і неадрыўна пазіраў на вясёлкавую зорку, якая мігцела ў шчыліне між дошак.

“Дзіўны сьвет, і дзіўныя ў ім людзі”, — думаў той хвіляй Лёнька Манчак, шчасна, аднымі вуснамі, пасьміхаючыся ў цемры. Яшчэ раніцою ён сядзеў у рэдакцыі і пісаў справаздачу аб сэсіі абласнога савету, а цяпер вось ляжаў на гарышчы чужой хаты, глядзеў на далёкую зорку ды слухаў цвыркуна, што абзываўся з капы сухой канюшыны. За дзень Лёнька добра-такі стаміўся, на павекі наляцела была імклівая дрымота, ды тут жа і адляцела, гнаная бязладнымі думкамі пра дзяўчыну і яе бабулю. Гэтыя дзьве істоты ўбіліся ў душу, напоўніўшы яе мяккім сьвятлом і сьвежым паветрам. Лёнька ўяўляў залацістыя кудзеркі на тонкай дзявочай шыі і яго не пакідала адчуваньне палёту. А на мяжы палахлівага сну, адчуў раптам, што правальваецца цёмную пройму, на дне якой варушылася штосьці яшчэ больш цёмнае і няўцямнае. Лёнька прыхапіўся, улякнута падкурчыў ногі. У адчыненым паддашкавым акне паўстала Марына з абярэмкам пасьцельных прыладаў. Мільгнула белая сарочка, з шумам упаў цюфяк, узьнялася і ціха легла долу прасьціна.

— Душна ў хаце. Прывыкла на сене спаць… — яшчэ хвіліну ў дальнім канцы гарышча шамацела канюшына, а потым усё аціхла.

— Толькі папярэджваю: бяз жартачак.

“Ды якія там жартачкі… з падлеткамі”, — хацеў сказаць Лёнька Манчак, ды ня змог: язык прысох да паднябеньня. Ён ляжаў і слухаў парывістае біцьцё ўласнага сэрца. Нарэшце, сабраўшыся з думкамі, клекатлівым голасам запытаўся:

— А бабуля… нічога ня скажа?

— Не хвалюйцеся, я тут зь яе дазволу. Бабуля людзей наскрозь бачыць.

— Яна ў вас як біярэнтген, — пажартаваў Лёнька.

— Рэнтген што… косткі высьвечвае ды розныя іншародныя прадметы. А бабуля, апроч таго, і хваробы бачыць. Возьме за руку, і адразу ведае: на што хварэеце.

Калісьці Лёнька чытаў штосьці пра падобны фэномэн. Нейкая кабеціна на далёкім Алтаі таксама брала за руку і ставіла дакладныя дыягназы. Да яе, як пісаў папулярны часопіс, прыяжджалі хворыя з усёй краіны.

— Чаму ж яна прыхоўвае такі талент? Распачала б мэдычную практыку, кучу грошай зарабіла, — Лёнька пасьміхнуўся, прыкусіў сухую, салодкую на смак, травінку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x