Вінцэсь Мудроў - Багун

Здесь есть возможность читать онлайн «Вінцэсь Мудроў - Багун» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Полацк, Год выпуска: 2013, Издательство: Полацкае ляда, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Багун: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Багун»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

"Багун" Вінцэся Мудрова - першая кніга адноўленага "Полацкага ляда". Вінцэсь Мудроў нарадзіўся ў Полацку ў сям’і вайскоўца. Скончыў Наваполацкі палітэхнічны інстытут. Працаваў інжынэрам у Беларусі і ў Сыбіры, карэспандэнтам радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Таварыства Вольных Літаратараў. Аўтар кніг прозы: «Жанчыны ля басейна» (1992), «Гісторыя аднаго злачынства» (1993), «Зімовыя сны» (1999), «Ператвораныя ў попел» (2005), «Альбом Сямейны» (2007). У 1971—1974 гадах выдаваў у Наваполацку падпольны рукапісны літаратурны альманах «Блакітны ліхтар». У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Жыве ў Наваполацку.

Багун — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Багун», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ня хоча яна гэтым займацца. Дый людзей ня надта любіць.

— І цябе таксама?

— Ну, мяне яна любіць. А яшчэ маму любіць ды цётку Тацяну, зь якой разам у лягеры былі. Цётка таксама зь Піцера. Увосень і ўзімку прыяжджае, бабулю даглядае.

Прасторная і сьветлая душа Лёньчына нечакана ўзбунтавалася, шэрай мышынай шкрабанула да глоткі. “Лухта нейкая, — падумаў малады журналіст, — як гэта можна вызначыць хваробу адным дотыкам рукі. Зразумела цяпер, чаму старая за пальцы хапала: чмуру ў вочы пускала.”

Шукаючы выйсьця свайму абурэньню, Лёнька намацаў штаны, якія ляжалі пад бокам.

— Прыбіральня адразу направа, — гукнула Марына, і госьць, прабурчэўшы: — Пайду папалю, — адчыніў паддашкавыя дзьверцы.

Зорнае неба абрынулася на яго ўсім сваім зіхатлівым бязьмежжам. Ён нават ня здолеў прыпаліць ад першай запалкі, захоплена пазіраючы на зоркі, і ачуўся толькі тады, як агонь апёк пальцы. Цыгарэтны дым быў як ніколі прыемным. Ад асалоды ў Лёнькі нават замлела грудзіна. Ён зрабіў пару зацяжак і насьцярожана сьцяўся. За сьпінай зашамацела сена і Марына, крануўшы яго прыполам даўгой кашулі, таксама села на драбіны.

— Вы любіце зоркі?

Па целе Лёньчыным прабегліся нэрвовыя дрыжыкі, сьцяўшы скуру на лобе.

— Люблю. Асабліва вунь тую, — Лёнька тыцнуў цыгарэтай угору, — … зіхціць празь дзірку.

— Якая гэта?

— А вунь, бачыце, леваруч ад Вялікай Мядзьведзіцы (гэта было адзінае сузор’е, якое ён ведаў).

— Арктур, сузор’е Валапаса, — край дзявочай кашулі ізноў крануўся сьпіны і ў Лёнькі ўраз пачырванелі шчокі.

— А што… яна можа і будучую сьмерць прадказаць? Ну, напрыклад, возьме за руку і скажа ад чаго памрэш: ад хваробы якой, ці пад коламі цягніка, – Лёнька закашляўся ад дыму.

Марына хвіліну маўчала.

— Чалавеку гэтага ня трэба ведаць… Так жыць лягчэй. Можаце ўявіць – чым сталася б нашае жыцьцё, калі б мы ведалі дату сваёй сьмерці?

— Яно так, — пагадзіўся суразмоўнік і, зацягнуўшыся раз астатні, захоплена выдыхнуў: — Добра тут у вас.

— Мне й самой падабаецца. Бабуля ўпрошвае ў Азярышчы застацца. Калі б ня музыка, дык засталася б.

У нетрах хаты штосьці таропка загрукатала і Марына падхапілася з драбінаў.

— Бабуля грукае. Спаць пара.

…Лёнька доўга ляжаў бяз сну, потым ціха паклікаў Марыну, але дзяўчына не азвалася, відаць, ужо спала, і ён, адчыніўшы дзьверцы, доўга глядзеў на Арктур, аж пакуль той не схаваўся за дахам адрыны.

Раніцою яго абудзіў суседзкі певень. Певень загарлаў, залопаў крыламі і на коўдру леглі, прабіўшыся праз шчыліны, плямы гарачага сонца. Галава, відаць, ад бессані, была цяжкой, а ў горле пяршыла. Ён нават падумаў, што ў глытку ўбіўся асьцюк і, апранаючыся, раз-пораз керхаў у далонь. Пакуль спускаўся па драбінах, адчуў, як цела наліваецца млявай млосьцю і ўвачавідкі цяжэе патыліца. У хату ён увайшоў, трымаючыся за вушак. Гаспадыня сядзела ў крэсьле-гушкалцы і чытала часопіс.

— Ваду пілі з крыніцы? – запыталася бабуля, зыркнуўшы на госьця паўзьверх акуляраў.

Госьць моўчкі кіўнуў.

— Вось яна і адпомсьціла.

Не дабіраючы сэнсу бабчыных словаў, госьць сеў на канапу, адхапіў твар далонямі.

— У горле асьцюк, патыліца баліць, ногі ня ходзяць?

Не адрываючы далоняў ад твару, госьць зноўку кіўнуў.

— Бярыце маю падушку, коўдру – і кладзіцеся. Марына ў краме, зараз вернецца.

— Дзякуй, але мне трэба ісьці, — рашуча прамовіў госьць і кульнуўся на канапу, ды так рашуча, што пад ім застагналі старыя спружыны.

…Хвароба падступіла рашуча і незваротна. Госьць ляжаў з заплюшчанымі вачыма і яму здавалася, што канапа гушкаецца ў паветры. Ляціць да гары, на хвілю спыняецца і адразу ж абрыньвае ў бяздоньніцу. І адтуль, зь бяздоньніцы, даляталі глухія жаночыя галасы:

— Чаму ты яго не папярэдзіла? Ваду трэба з бутэлькі піць, як крыху сагрэецца.

— Я адкуль ведала, што ў яго мігдаліны хворыя. Я п’ю адразу з крыніцы, і мне нічога не бывае.

Потым у вушах бомкнулі званы, у твар дыхнула нечым гарачым, як быццам адчынілі перад носам распаленую печку, у душу, навылёт яе працінаючы, уляцела замятуха слоў, твараў, страхаморлівых, залітых крывавай барвай, краявідаў; потым яго паляпалі па плячы і ўваччу паплыла размытая белая пляма.

— Прозьвішча…

— Як-як? Манчак?

— Колькі гадоў? Дваццаць пяць?

— Раскрыйце рот… Скажыце “А-аа!”

Ён выдыхнуў: “А-аа!” — і папярхнуўся ад млосьці.

— Та-ак… пасьцельны рэжым… на шыю – цёплы кампрэс… горла паласкаць растворам марганцоўкі… — галасы аддаляліся, глухлі, ён расплюшчыў вочы, з жахам зірнуў на дыван, што вісеў над канапай. Дыван расплыўся, задрыжэў уваччу, і ён зразумеў, што гэта не дыван зусім, а нейкая чырвона-чорная багна, у якую ён панурваўся, марна спрабуючы выбрацца вонкі. Вось яна, сьмертухна! Чаму ж бабуля не сказала, што яна прыйдзе так хутка. Божухна, калі б я толькі ведаў… я б ашчаджаў кожную хвіліну, працаваў 24 гадзіны ў суткі! Ты чуеш, Марына?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Багун»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Багун» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Багун»

Обсуждение, отзывы о книге «Багун» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x