Кузьма Чорны - Выбраныя творы

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Выбраныя творы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Беллітфонд, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Выбраныя творы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Выбраныя творы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У аднатомнік класіка беларускай літаратуры, выдатнага празаіка Кузьмы Чорнага ўвайшлі самыя значныя яго творы — раманы, аповесці, апавяданні, узоры публіцыстыкі і (у поўным, без скарачэнняў, выглядзе) дзённік, які вёў пісьменнік у канцы жыцця. Чытач яшчэ раз зможа наталіцца прыгажосцю мастацкага слова Кузьмы Чорнага, крынічнай чысцінёй мовы роднай яму Случчыны. Гэта — адзінаццаты том «Беларускага кнігазбору».

Выбраныя творы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Выбраныя творы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Дык жа жыць не даюць! Але да чаго гэта ты ўсё гаворыш?!

— Я не гавару, я раюся. Як лепш зрабіць? Можа, каб ты прыціх дзе, каб пра цябе і куры не пяялі, і так доўгі, доўгі час, аж пакуль забудуцца ўсе, што ты ёсць, ці быў на свеце, а тады ўсё мінецца на свеце, і зноў жыць! Жыцця не ўхаваеш — сам толькі на сябе ў апошнюю хвілю наракацьмеш. Ты ціхом можаш ад усіх жыць, і ўсе пра цябе забудуць. А ты будзеш чакаць прыходу спакою і радасці для твае Лізы. Ці памятаеш ты, як было Волечцы, калі ты застаў яе адну ў хаце? Бо калі натурыцца, то ты адзін ці вас хоць тысяча збярэцца, цяжка парадзіць што. Бо гэта жалезны звер! Я на дарозе бачыў, як толькі дзіцячыя косці трашчалі пад жалезным колам. Божа мой, Божа мой, нявіннае дзіцячае вока глядзіць на жалезнае кола і ведае, што над колам чалавечая галава. А галава кіруе кола на дзіця, і трэск дзіцячага чэрапа так страсяне чалавечую душу, што яна павек-вечны спакою мець не будзе, пакуль смерць не выветрыць яе з цела і яна стане нічым. У маіх вушах стаіць трэск дзіцячых касцей, хоць нада мною ціхае неба ў зорах і захад датлявае спакоем, і ціхая ноч стаіць як шчасце маё, што я сам з сабою…

— Не рві ты мае душы! — панура і злосна абазваўся Костусь Лукашэвіч. — Каб ты не зачапіў мне сэрца, можа б я і паслухаў цябе. Бо я нават лаяцца не мог, а ні тое каб… Ці гэта мая натура такая, што конча мне трэба бадзяцца тут… Здаецца б, зараз пацалаваў бы сваю малую Лізавету ў ногі і за гэтую пакуту маю нямецкімі галовамі выбрукаваў бы дарогу, па якой яна ішла б у свой шчаслівы дом… Давёў ты мяне да слёз, стары. Я цябе не паслухаю. Я не паверу табе, што будзе ціхае чаканне…

— Што ціхае чаканне! А так да чаго ты дойдзеш?! У тваім доме ўжо асталёўваюцца паліцаі.

— Дык няхай не будзе ні дома, але ж не будзе і паліцаяў! Многа іх?

— Я іх не бачыў.

— Я дрэвы садзіў, і яны раслі разам са мною! Каля твае старое хаты я быў клён пасадзіў. Дык як жа я пакіну іх, каб яны былі, а мяне не будзе! Мне ж жыць не даюць. Дык у мяне кіпіць усё ў душы. Мне хочацца рваць яго на кавалкі за тое, што ён прыйшоў да мяне і хапіў мяне за горла!

Нявада выслухаў і прыгнуўся, быццам бы пераскочыць праз што хацеў.

— Дык хоць дзе ты будзеш, дзе шукаць цябе? І што рабіць Волечцы і Лізавеце?

— Няхай пабудуць у старой хаце.

Нявада занадта добра ведаў Лукашэвічаву натуру, каб не бачыць цяпер, што можа хіба толькі калі пасля льга будзе ўцягнуць яго ў ціхае чаканне таго добрага, што прыйдзе.

— Я сам вам абзавуся, — сказаў сумна Кастусь Лукашэвіч, і Нявада пайшоў з прыгнечанай душой. Але ў Сумлічы ўвайсці яму не можна было. Усюды стаялі паліцэйскія вартавыя, мястэчка было абкружана, і па хатах хадзілі і шукалі зброю. Няваду запынілі на дарозе і грозна запыталі, ці не ведае ён, дзе тыя, што не варочаюцца ў мястэчка і збіраюць зброю. «Не ведаю, каб я так жыў», — так схлусіў ён і таму, што хлусіў, закалаціўся, заныў, спалохаўся.

— А дзе ты быў? — запытаў паліцай.

— Я хадзіў глядзець ягад, можа, ёсць.

— Ягадак захацеў.

— Не, якія там мне ягады.

— Бач ты, ласунчык на ягадкі! Франт з падстрыжанаю бародкаю, — здзекаваўся з Нявады нейкі тутэйшы хамула ў форме нямецкага паліцэйскага. У Нявады ўсё сціснулася ўсярэдзіне. Быццам бы ён праглынуў жывую жабу і яна ў ім жыве і скача, халодная.

— Я пайду, — сказаў Нявада.

— Ідзі, ідзі, — дазволіў вялы хамула, дробна міргаючы вачыма на сонцы. — Калі табе так хочацца, дык ідзі, толькі не азірайся, хэ-хэ-хэ…

Нявада ўгнуў плечы ад гэтага рогату і рушыў у мястэчка. Яму вельмі хацелася азірнуцца, але ён баяўся. Ён ад утрапення і сам не ўсвядомліваў сабе, што паліцай пратрымаў яго на дарозе даволі-такі доўга. Яго здзівіла цішыня ў мястэчку, зноў як бы ўсе пакінулі сваё жытло. Калі ён дайшоў да свае старое хаты, заўважыў, што ў ёй і каля яе пануе страшнае маўчанне. Пячаць пустэльні ляжала тут вельмі выразна. З вушачнага лежака над сенечнымі дзвярыма на нітачцы павуціння вісеў драбнюткі павучок і то спускаўся да самага нізу дзвярэй, то зноў паднімаўся.

— Што ты дарогу загарадзіў! Паскудства! — буркнуў Нявада і парваў плячом павуцінне, уваходзячы ў сенцы. Божа! Тут усё стаіць дагары нагамі, нават сіні куфар ляжыць бокам і века ў ім адламана. У хаце тапчан адсунены ад сцяны, і на ім чамусьці жмуты кудзелі. Няваду больш узнепакоіла агульная сумліцкая пустыня, чым пустыня гэтай хаты. Нідзе ні душы, як вымерла ўсё. Гадзін са дзве ён чакаў, і ніхто не з’яўляўся. Тым часам і дзень хіліўся з паўдня. Узнепакоены, Нявада пайшоў па хатах, ён не хадзіў, а кідаўся з хаты ў хату — і нікога нідзе. Так ён прамучыўся да захаду сонца. А тады, як п’яны, паклыбаў у свой дом. У гэтыя хвіліны ён быў як атупелы. Бяды навалілася на яго гэтулькі, што ён не бачыў ужо ні канца, ні пачатку ў ёй. У двары свайго дома ён застаў паліцэйскіх. Яны сядзелі на лаўцы пад клёнам і моцна гаварылі. Яшчэ калі ён толькі ўвайшоў у двор, ён пачуў, ці гэта яму толькі здалося, што паліцыянты гавораць паміж сабою пра Паліводскага. Нейкая трывога кальнула яго; уражаны, ён пачаў прыслухоўвацца, сцішыўшы хаду да ганка.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Выбраныя творы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Выбраныя творы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Выбраныя творы»

Обсуждение, отзывы о книге «Выбраныя творы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x